Факультэт матэматыкі і тэхналогій праграмавання ГДУ імя Ф. Скарыны

Факультэт матэматыкі і тэхналогій праграмавання ГДУ імя Ф. Скарыны — адзін з факультэтаў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.

Факультэт матэматыкі і тэхналогій праграмавання ГДУ імя Ф. Скарыны
Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны
Заснаваны 1930
Дэкан Сяргей Пятровіч Жогаль
Адрас Беларусь, г. Гомель
math.gsu.by

Гісторыя

правіць

1 кастрычніка 1930 года ў Гомелі быў адкрыты аграпедагагічны інстытут Наркамата асветы БССР з двухгадовым тэрмінам навучання. У склад інстытута ўваходзілі два аддзяленні:

  • фізіка-тэхнічнае (выпускнікі гэтага аддзялення выкладалі і матэматыку);
  • хіміка-біялагічнае.

Першы набор склаў 100 чалавек, з якіх палова паступіла на фізіка-тэхнічнае аддзяленне. Асобы з сярэдняй адукацыяй прымаліся без уступных экзаменаў. Заняткі пачаліся 2 кастрычніка 1930 года. Інстытут размяшчаўся ў розных памяшканнях, фізіка-тэхнічнае аддзяленне знаходзілася ў памяшканні на вуліцы Ланге.

Першы выпуск адбыўся ў 1932 годзе, а ў 1933 годзе інстытут быў рэарганізаваны і створаны Гомельскі педагагічны інстытут з чатырохгадовым тэрмінам навучання, у складзе якога і ўтварыўся фізіка-матэматычны факультэт.

1 мая 1969 года Гомельскі дзяржаўны педагагічны інстытут быў ператвораны ў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт. На базе фізіка-матэматычнага факультэта педінстытута створаны фізічны і механіка-матэматычны факультэты.

У верасні 1977 года механіка-матэматычны факультэт быў перайменаваны ў матэматычны факультэт[1].

Кафедры

правіць
  • Кафедра матэматычных праблем кіравання і інфарматыкі
  • Вылічальнай матэматыкі і праграмавання
  • Кафедра алгебры і геаметрыі
  • Матэматычнага аналізу і дыферэнцыяльных ураўненняў
  • Фундаментальнай і прыкладной матэматыкі

Спецыяльнасці

правіць
  • «Інфарматыка і тэхналогіі праграмавання». Кваліфікацыя: Інжынер-сістэмны праграміст.
  • «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій». Кваліфікацыя: Інжынер-праграміст.
  • «Эканамічная кібернетыка (матэматычныя метады і камп’ютарнае мадэляванне ў эканоміцы)». Кваліфікацыя: Матэматык-эканаміст.
  • «Прыкладная матэматыка (навукова-вытворчая дзейнасць)». Кваліфікацыя: Матэматык-праграміст.
  • «Прыкладная матэматыка (навукова-педагагічная дзейнасць)». Кваліфікацыя: Матэматык-праграміст. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі.
  • «Матэматыка (навукова-педагагічная дзейнасць)». Кваліфікацыя: Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі.

На факультэце вядзецца падрыхтоўка аспірантаў па наступных спецыяльнасцях:

  • Рэчаісны, камплексны і функцыянальны аналіз
  • Матэматычная логіка, алгебра і тэорыя лікаў
  • Матэматычнае мадэляванне, лікавыя метады і комплексы праграм
  • Вылічальныя машыны, комплексы і камп’ютарныя сеткі.

Дэканы

правіць
  • Я. С. Аляхновіч (1930—1934)
  • А. А. Штэрн (1934—1936)
  • В. Д. Глатэнка (1936—1956)
  • С. П. Нікіцін (1957)
  • В. Д. Глатэнка (1958—1963)
  • Мікалай Аляксандравіч Ялецкі (1963—1970)
  • Анісім Антонавіч Юшчанка (1970—1973)
  • Леў Якаўлевіч Палякаў (1973—1975)
  • Уладзімір Фёдаравіч Філіпцоў (1975—1987)
  • Міхаіл Васільевіч Селькін (1987—1990)
  • Уладзімір Васілевіч Арлоў (1990—2004)
  • Сяргей Пятровіч Жогаль (з 2004)

Зноскі