Іларыён Мяфодзьевіч Ігнаценка

гісторык

Іларыён Мяфодзьевіч Ігнаценка (28 снежня 1919 — 3 лютага 2002) — беларускі гісторык, акадэмік АН БССР (1974), доктар гістарычных навук (1965), прафесар (1966).

Іларыён Мяфодзьевіч Ігнаценка
Дата нараджэння 28 снежня 1919(1919-12-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 лютага 2002(2002-02-03) (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, палітык
Навуковая сфера гісторык
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1965)
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомыя вучні Міхаіл Паўлавіч Касцюк і Мікалай Сцяфанавіч Сташкевіч
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «За абарону Каўказа»

Біяграфічныя звесткі правіць

Скончыў пракурорскія курсы ў Ленінградзе, Гомельскі педагагічны інстытут. У 19391947 гадах служыў у ВМФ СССР. У 1948—1950 гадах пракурор горада Гомеля, у 19531955, 19561966 гадах у Беларускім дзяржаўным універсітэце, у 19581960 гадах сакратар Мінскага гаркама КПБ. У 19661969, 19751980 гадах дырэктар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. У 19691975 гадах дырэктар, з 1980 года загадчык аддзела, а з 1991 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі.

Член ЦК КПБ у 1976—1981 гадах. Дэпутат Вярхоўнага савета БССР у 1975—1986 гадах.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар прац, прысвечаных праблемам Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый (1917), грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі 1918—1920 гадоў на Беларусі, беларускаму нацыянальна-вызваленчаму руху, станаўлення беларускай дзяржаўнасці. Манаграфія «Бяднейшае сялянства — саюзнік пралетарыяту ў барацьбе за перамогу Кастрычніцкай рэвалюцыі на Беларусі (1917—1918 гг.)» (1962) вызначаецца змястоўнасцю характарыстык пралетарыяту і сялянства, пазіцый бальшавікоў і іх саюзнікаў. Упершыню пасля 1920—1930-х гадах у кнізе характарызуюцца платформа і ўплыў на сялянства беларускіх нацыянальных партый. Адкрыццём новай тэмы ў беларускай гістарыяграфіі стаў аналіз саставу і рашэнняў Усебеларускага з’езда (снежань 1917, Мінск). У манаграфіі «Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя на Беларусі» (1986) разглядаюцца сацыяльна-эканамічныя перадумовы рэвалюцыі, яе ход у гарадах і вёсках, на Заходнім фронце, дынаміка расстаноўкі палітычных сіл, узаемаадносіны паміж Саветамі і органамі Часовага ўрада, месца і роля беларускага нацыянальнага руху. На думку аўтара, сама па сабе ўзятая лакальна сітуацыя на Беларусі не з’яўлялася рэвалюцыйнай. Аднак у агульнарасійскім кантэксце, пры рэзкім пагаршэнні ўмоў жыцця і пад уздзеяннем імпульсаў звонку, яна магла перарасці ў рэвалюцыйную, што і адбылося: у мяккіх формах — у лютым, у вострых — у кастрычніку 1917 года. Пры гэтым вырашальным фактарам выступіў Заходні фронт, ператварэнню якога ў трэці (пасля Петраграда і Масквы) рэвалюцыйны цэнтр у Расійскай імперыі даследчык аддае асаблівую ўвагу. Манаграфія «Кастрычніцкая рэвалюцыя і самавызначэнне Беларусі» (1992) — спроба раскрыць у сукупнасці ўсіх бакоў працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасці: у варыянтах БНР і БССР.

Дзейнасць I. Ігнаценкі як арганізатара гістарычнай навукі і даследчыка ацэньваецца неадназначна. Яго працы нясуць на сабе адбітак часу. Факты, аб’ектыўнае асвятленне працэсаў бяруць верх над сімпатыямі і антыпатыямі.

У артыкулах 1990-х гадах I. Ігнаценка абгрунтоўвае канцэпцыю Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый як дзвюх фаз, двух этапаў адной буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі. Кастрычнік 1917 года разглядаецца як складаная з’ява, выкліканая да жыцця абставінамі вайны, няздольнасцю Часовага ўрада зрабіць неабходныя пераўтварэнні.

I. Ігнаценка адзін з кіраўнікоў і аўтараў калектыўных прац «Нарысы гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі» (ч. 2, 1967), «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1—5, 1972—75). Ен здолеў надаць развіццю гістарычнай навукі ў БССР творчы імпульс.

Зноскі

Бібліяграфія правіць

  • Революция в историческом процессе: очерки. — Минск : Беларускі кнігазбор, 1997. — 200 с. — (Мир ученого) — ISBN 985-6318-16-5.
  • Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі: асаблівасці і вынікі. — Мінск : БелНДЦДААС, 1995. — 270 с. — ISBN 985-6099-15-3.
  • Октябрьская революция и самоопределение Белоруссии. — Минск : Навука і тэхніка, 1992. — 254 с. — ISBN 5-343-00871-2.
  • Великий Октябрь в судьбах белорусского народа. — Мінск : Беларусь, 1987. — 319 с.
  • Февральская буржуазно-демократическая революция в Белоруссии / АН БССР, Ин-т истории. — Мн. : Наука и техника, 1986. — 344 с.
  • Дорогой борьбы и созидания: к 40-летию воссоединения Западной Белоруссии с БССР / И. М. Игнатенко, А. Н. Мацко. — Минск : Беларусь, 1979. — 172 с.
  • Беднейшее крестьянство ― союзник пролетариата в борьбе за победу Октябрьской революции в Белоруссии (1917―1918 гг.). — Минск : Издательство Министерства высшего, среднего специального и профессионального образования БССР, 1962. — 497 с.

Літаратура правіць

  • Касцюк М. Іларыён Ігнаценка — гісторык і чалавек // Беларускі гістарычны часопіс. 1994. № 3.
  • Кароль А. Ігнаценка // ЭГБ у 6 т. Т. 3. Мн., 1996.
  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7.

Спасылкі правіць