Вярхоўны Савет БССР
Вярхоўны Савет БССР/Беларускай ССР / Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь — у 1938—1990 гадах — вышэйшы орган дзяржаўнай улады БССР; у 1990—1991 гадах — увесь час дзеючы парламент.
Вярхоўны Савет БССР[1] Вярхоўны Савет Беларускай ССР[2] | |||||
| |||||
Парламенцкая сістэма | Савет | ||||
---|---|---|---|---|---|
Дзяржава | ![]() | ||||
Дэпутатаў | Дынамічны склад (па норме: 1 дэпутат на 20 тысяч чалавек насельніцтва) (1938—1978) 485(1978—1990) 360 (1990—1991) | ||||
Год заснавання | 1938 | ||||
Папярэдні парламент | ![]() | ||||
Наступны парламент | ![]() | ||||
Апошнія выбары | 1990 | ||||
Вярхоўны Савет БССР з 1938 года з’яўляўся правапераемнікам Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР. Першапачаткова абіраўся грамадзянамі БССР па выбарчых акругах тэрмінам на 4 года па норме адзін дэпутат на 20 тысяч насельніцтва. Канстытуцыя 1978 года зацвердзіла тэрмін паўнамоцтваў у 5 гадоў і фіксаваную колькасць дэпутатаў у 485 чалавек.
Старшыні Вярхоўнага Савета Беларускай ССРПравіць
- Надзея Рыгораўна Грэкава (25.07.1938 — 12.03.1947)
- Васіль Іванавіч Казлоў (12.03.1947 — 17.03.1948)
- Яўген Іосіфавіч Бугаёў (17.03.1948 — 14.04.1949)
- Іосіф Аляксандравіч Бельскі (14.04.1949 — 28.03.1955)
- Цімафей Сазонавіч Гарбуноў (28.03.1955 — 28.03.1963)
- Васіль Філімонавіч Шавура (28.03.1963 — 22.12.1965)
- Яўген Іванавіч Скурко (22.12.1965 — 15.07.1971)
- Іван Пятровіч Шамякін (15.07.1971 — 28.03.1985)
- Іван Якаўлевіч Навуменка (28.03.1985 — 15.05.1990)
Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССРПравіць
- Нічыпар Якаўлевіч Наталевіч (27.07.1938 — 17.03.1948)
- Васіль Іванавіч Казлоў (17.03.1948 — 2.12.1967)
- Фёдар Анісімавіч Сурганаў (в. а.) (2.12.1967 — 22.01.1968)
- Валянціна Аляксееўна Клачкова (в. а.) (2.12.1967 — 22.01.1968)
- Сяргей Восіпавіч Прытыцкі (22.01.1968 — 13.06.1971)
- Фёдар Анісімавіч Сурганаў (в. а.) (13.06.1971 — 16.07.1971)
- Іван Фролавіч Клімаў (в. а.) (13.06.1971 — 16.07.1971)
- Валянціна Аляксееўна Клачкова (в. а.) (13.06.1971 — 16.07.1971)
- Фёдар Анісімавіч Сурганаў (16.07.1971 — 26.12.1976)
- Уладзімір Елісеевіч Лабанок (в. а.) (27.12.1976 — 28.02.1977)
- Зінаіда Міхайлаўна Бычкоўская (в. а.) (27.12.1976 — 28.02.1977)
- Іван Яўцеевіч Палякоў (28.02.1977 — 29.11.1985)
- Георгій Станіслававіч Таразевіч (29.11.1985 — 28.07.1989)
- Мікалай Іванавіч Дземянцей (28.07.1989 — 15.05.1990)
Старшыні Вярхоўнага Савета Беларускай ССР у 1990—1991 гадахПравіць
- Мікалай Іванавіч Дземянцей (19.05.1990 — 25.08.1991)
- Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч (25.08.1991 — 18.09.1991)
(да 26.01.1994 як Старшыня Вярхоўнага савета Рэспублікі Беларусь)
У маі 1990 года Прэзідыум Вярхоўнага савета БССР быў расфармаваны, як і ў іншых саюзных рэспубліках, і яго функцыі перададзены Старшыне Вярхоўнага савета БССР. Такім чынам, пры падобнай назве, пасада Старшыні Вярхоўнага савета БССР у 1990—1991 гадах па ролі і абавязках вельмі адрознівалася ад аднайменнай пасады да 1990 года.