Парламенцкія выбары ў Беларусі (1940)

Дадатковыя выбары ў Вярхоўны Савет Беларускай ССР першага склікання адбыліся 24 сакавіка 1940 года на тэрыторыі заходняй частцы БССР адначасова з выбарамі дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР. Праходзілі па аднамандатных акругах па мажарытарнай выбарчай сістэме. Усяго на 3658 выбарчых участках былі абраныя 202 дэпутаты.

< 1938  Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка  1947 >
Выбары ў Вярхоўны Савет БССР
24 сакавіка 1940
Яўка: 99,27 %
Партыя: Сталінскі блок камуністаў і беспартыйных
Месцаў атрымана: 202
Галасоў: 2 850 406
(97,97 %)

Перадгісторыя правіць

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР 24 сакавіка 1940 года адбыліся дадатковыя выбары ў Вярхоўны Савет БССР. Яны былі праведзены згодна з Палажэннем аб выбарах, якія дзейнічалі ва ўсходніх абласцях Беларусі.

Вынікі правіць

У выбарах прынялі ўдзел 2 909 450 выбаршчыкаў, ці 99,27 % ад агульнай колькасці. За кандыдатаў блока камуністаў і беспартыйных галасавала 97,97 % выбаршчыкаў. Сярод новых дэпутатаў былі 90 сялян (45 %), 61 рабочы (30 %), 51 прадстаўнік інтэлігенцыі (25 %). Членамі УКП (б) былі 84 дэпутаты (41,6%), УЛКСМ — 9 (4,4 %), беспартыйнымі — 109 дэпутатаў (54 %). Сярод дэпутатаў было 38 жанчын (18,8 %). Па нацыянальнаму складу дэпутаты ад заходніх абласцей Беларусі былі 136 беларусаў (67,3 %), 33 рускіх (16,3 %), 15 палякаў (7,4 %), 12 яўрэяў (6 %), чатыры ўкраінцы (2 %), адзін грузін і адзін літовец[1].

Зноскі

  1. Четвёртая сессия Верховного Совета БССР (25—27 апреля 1940г.). Стенографический отчет. Мн., 1938. С 6—7