Галоўны корпус Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны

Галоўны корпус Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны — будынак у Гомелі, размешчаны па Савецкай вуліцы, 104. Пабудаваны ў 1973 годзе па праекце архітэктара С. Пеўнага.

Галоўны корпус Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны
Краіна
Месцазнаходжанне
Канец будаўніцтва 1973
Архітэктар Сяргей Іосіфавіч Пеўны
Карыстальнік Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны

Архітэктура

правіць

Прамавугольны ў плане з развітым цокальным паверхам, які значна выступае за плоскасць фасадаў асноўнага 5-павярховага аб’ёму і стварае своеасаблівую тэрасу. Дзве вонкавыя лесвіцы вядуць да сіметрычна размешчанага галоўнага уваходу з вялікім казырком, які абапіраецца на 2 круглыя калоны. Планіроўка калідорная з 2-баковым размяшчэннем навучальных аўдыторый, лабараторый, адміністрацыйных, службовых і іншых памяшканняў. Пластыку галоўнага фасада ўтварае рытм прамавугольных вокнаў і вертыкальных лапатак. Сцены цокальнага паверху абліцаваны цёмна-шэрымі гранітнымі плітамі, завершаны парапетам. У аздабленні фасадаў выкарыстана светлая мармуровая крошка, паглыбленыя часткі сцен цямнейшыя. Аконныя блокі абліцаваны чорным пластыкам і алюмініевым профілем. Спалучэнне гарызантальных і вертыкальных чляненняў на фасадзе, выразнасць ліній, выразнасць сілуэту і аб’ёмна-прасторавага рашэння надаюць будынку строгасць і скончанасць.

Для аздаблення інтэр’ераў выкарыстаны мармур, падвесныя столі, мазаіка, дрэва, тынкоўка. У корпусе знаходзяцца рэктарат, бібліятэка, эканамічны і фізічны факультэты, навукова-даследчы сектар, лабараторыі і інш. памяшканні.

Літаратура

правіць
  • Университет // Гомель. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — 528 с. — ISBN 5-85700-054-8.