Факультэт фізічнай культуры ГДУ імя Ф. Скарыны

Факультэт фізічнай культуры ГДУ імя Ф. Скарыны — адзін з факультэтаў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Заснаваны ў 1949 годзе. Рыхтуе па спецыяльнасцях 1-03 02 01 02 «Трэнерская работа па відзе спорту (спартыўныя гульні)», 1-03 02 01 02 «Трэнерская работа па відзе спорту (лёгкая атлетыка)», 1-03 02 01 03 «Фізкультурна-аздараўленчая і турысцка-рэкрэацыйная дзейнасць», 1-03 02 01 04 «Асновы фізічнай рэабілітацыі», 1-03 02 01 05 «Асновы лячэбнай фізічнай культуры», 1-03 02 01 06 «Дашкольнае фізічнае выхаванне».

Факультэт фізічнай культуры ГДУ імя Ф. Скарыны
Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны
Заснаваны 1949
Дэкан Сяргей Уладзіміравіч Сеўдалеў
Адрас Беларусь, г. Гомель, вул. Савецкая, 108-1
fk.gsu.by

Кафедры

правіць
  • Спартыўных дысцыплін
  • Тэорыі і методыкі фізічнай культуры
  • Фізічнага выхавання і спорту

Спасылкі

правіць