Фядот Мікалаевіч Казакоў

Фядот Мікалаевіч Казакоў (1901, Чорная Вірня, Рагачоўскі паветМагілёўская губерня, Расійская імперыя — ?) — беларускі дзяржаўны дзеяч, педагог.

Фядот Мікалаевіч Казакоў
Дата нараджэння 1901
Месца нараджэння
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў шматдзетнай беларускай сялянскай сям’і. З 1924 года працаваў настаўнікам Кармянскай 9-гадовай школы. З красавіка 1925 па 1929 год працаваў загадчыкам раённага аддзела народнай адукацыі і быў абіраны членам Кармянскага раённага выканкама. У 1929—1932 гадах вучыўся ў Мінскім педагагічным інстытуце. З 1932 па 1934 год узначальваў школьны сектар народнага камісарыята асветы БССР і мінскі гарадскі аддзел народнай адукацыі. З 1934/1935 навучальнага года працаваў выкладчыкам, а з верасня 1935 года — намеснікам дырэктара па навучальнай частцы Мінскага педінстытута. У 1935—1939 гадах кіраваў Магілёўскім педагагічным інстытутам. Арыштаваны 4 ліпеня 1938 года. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай прапаганды». 28 мая 1939 вызвалены і рэабілітаваны пастановай НКУС Магілёўскай вобласці. З 1939 па 1941 год узначальваў магілёўскі абласны аддзел народнай адукацыі.

З 1941 па 1946 год знаходзіўся ў Чырвонай Арміі. Служыў камісарам, палітруком, інструктарам прапаганды 23-га палка сувязі Паўднёва-Уральскай ваеннай акругі. У верасні 1942 года прызначаны агітатарам палітуправы той жа акругі. З 1943 года з’яўляўся намеснікам начальніка і лектарам-кансультантам акруговага дома афіцэраў Паўднёва-Уральскай ваеннай акругі.

10 кастрычніка 1946 года быў прызначаны дырэктарам Гомельскага педагагічнага інстытута імя В. П. Чкалава, які ўзначальваў да 20 красавіка 1947 года. У пачатку 1950-х гадоў працаваў намеснікам міністра асветы БССР.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць