Пётр Іванавіч Ратайка

Пётр Іва́навіч Рата́йка (13 студзеня 1898, в. Пескі Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскі раён Брэсцскай вобласці), Расійская імперыя — 1982[1] (па іншых крыніцах — у 1974 годзе[2]) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Член УКП(б)[1].

Пётр Іванавіч Ратайка
Сцяг Старшыня Гродзенскага аблвыканкама
20 верасня 1944 — 1948
Кіраўнік урада Панцеляймон Панамарэнка
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Фёдар Ляхаў
Сцяг Старшыня Беластоцкага аблвыканкама
20 ліпеня 1944 — 20 верасня 1944
Кіраўнік урада Панцеляймон Панамарэнка
Папярэднік Сяргей Мальцаў
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Намеснік старшыні СНК БССР
3 снежня 1943 — 8 снежня 1944
Кіраўнік урада Іван Былінскі
Панцеляймон Панамарэнка
Сцяг Старшыня Гродзенскага гарвыканкама
верасень 1939 — 1944
Кіраўнік урада Іван Былінскі
Папярэднік пасада заснаваная
Нараджэнне 13 студзеня 1898(1898-01-13)
Смерць 1982
Партыя УКП(б) (з 1920)[1]
Адукацыя Мінскі камуністычны універсітэт імя У. І. Леніна (1930)
Цэнтральны інстытут рыбнай прамысловасці (1958)
Бітвы
Узнагароды

Біяграфія правіць

З сялянскай сям’і.

З 1921 года ўзначальваў выканаўчыя камітэты Заслаўскага і Самахвалавічскага валасных саветаў, Чэрыкаўскага і Крычаўскага раённых саветаў, намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

З верасня 1939 года першы[3] старшыня Гродзенскага гарвыканкама, з 3 снежня 1943 года па 8 снежня 1944 года быў намеснікам старшыні СНК БССР.

Пасля вызвалення Беларусі і да скасавання Беластоцкай вобласці быў яе кіраўніком, а з 1944 года — старшыня Гродзенскага аблвыканкама.

У 19481953 гадах — начальнік Галоўнага ўпраўлення рыбнай прамысловасці пры Савеце Міністраў БССР.

Ганаровы грамадзянін горада Гродна (1967).

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР[2].

Зноскі

  1. а б в Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898 - 1991 (руск.)
  2. а б Ротайко Петр Иванович // Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник (руск.) / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 204—205. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8.
  3. Ганаровыя грамадзяне. Афіцыйны інтэрнет-партал Гродзенскага гарадскога выканкама Архівавана 1 снежня 2016.

Спасылкі правіць