Абеліск Канстанціна

Абелі́ск Канстанці́на — першапачаткова 32-мятровы візантыйскі абеліск, які стаяў на канстанцінопальскім іпадроме (цяпер — плошча Ахмедзіе) ужо ў X стагоддзі, калі яго рэстаўрыраваў імператар Канстанцін Багранародны. У той час ён быў абшаляваны пазалочанымі бронзавымі плітамі з выявамі ваенных перамог Васілія Македонскага і ўвянчаны шарам. У наш час вышыня калоны складае 21 метр.

Абеліск Канстанціна
(сучасны стан)

Пры рабаванні Канстанцінопаля крыжакамі (1204) усё гэта ўбранне было страчана (відаць, падверглася пераплаўленню). У часы султанаў абеліск прыйшоў у жаласны стан, бо юныя янычары ўзбіраліся на вяршыню збудавання для таго, каб прадэманстраваць свой спрыт і бясстрашнасць.

ЛітаратураПравіць

  • Alexander Kazhdan (éd.), The Oxford Dictionary of Byzantium, 3 vols., Oxford University Press, 1991 ISBN 0-19-504652-8, s. v. Obelisk of Theodosius, vol. 3,

СпасылкіПравіць