Васілій I Македанянін
Васі́лій I Македаня́нін (грэч. Βασίλειος Α΄ο Μακεδών, арм.: Բարսեղ Ա Մակեդոնացի; каля 811 — 29 жніўня 886) — візантыйскі імператар (867—886), заснавальнік Македонскай дынастыі.
Васілій I Македанянін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
грэч. Βασίλειος Α΄ο Μακεδών арм.: Բարսեղ Ա Մակեդոնացի | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхаіл III | ||||||
Пераемнік | Леў VI | ||||||
Нараджэнне |
811 |
||||||
Смерць |
29 жніўня 886 |
||||||
Род | Македонская дынастыя | ||||||
Жонка | Марыя, Еўдакія Інгерына | ||||||
Дзеці | Леў VI Мудры, Стэфан I, Канстанцін[d] і Аляксандр[1] | ||||||
Веравызнанне | Catholic[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паходжанне, біяграфія да здабыцця імператарскай улады
правіцьМесца нараджэння Васілія I дакладна не вядома. Паводле традыцыйнай версіі ён нарадзіўся ў Адрыянопалі[2], паводле іншай версіі ў Харыупалісе[3]. Паводле грэчаскіх і армянскіх крыніц Васілій быў армянінам, народжаным у Македоніі. Нягледзячы на тое, што ў адной арабскай крыніцы гаворыцца пра славянскае паходжанне Васілія I, такія здагадкі ў наш час адпрэчваюцца многімі гісторыкамі[4]. На сённяшні дзень сярод гісторыкаў ёсць кансэнсус наконт таго, што Васілій паходзіў з армян, якія аселі ў Македоніі[5][6][7]. Візантыніст А. А. Васільеў выказаў здагадку, што Васілій I паходзіў з армяна-славянскай сям'і. Адзінай падставай «Славянскай тэорыі» з'яўляецца тое, што адна арабская крыніца назвала Васілія славянінам, што ў сваю чаргу, гісторыкі тлумачаць тым, што з пункту гледжання арабаў усе македаняне былі славянамі[8]. Роднай мовай Васілія I была армянская, тады як па-грэчаску ён гаварыў з моцным акцэнтам[9]. Васілій быў сынам селяніна і правёў частку свайго дзяцінства ў няволі ў Балгарыі, дзе пачынаючы з 813 года яго сям'я знаходзілася ў палоне ў Балгарскага хана Крума. Толькі ў 836 годзе Васілію і некаторым іншым удалося бегчы ў Фракію, якая належала Візантыі[2].
Перабраўшыся ў Канстанцінопаль, Васілій, дзякуючы свайму прывабнаму выгляду і фізічнай сіле, атрымаў месца ў імператарскіх стайнях. Тут ён прыцягнуў увагу імператара Міхаіла III, стаў фаварытам імператара і яго паракімоменам. Міхаіл III ажаніў Васілія са сваёй палюбоўніцай Еўдакіяй Інгерынай. Адхіліўшы ўплывовага дзядзьку імператара, Варду, Васілій у 866 годзе быў замест яго абвешчаны кесарам, а хутка і суправіцелем. У 867 годзе ў перыяд пагаршэння адносін паміж Міхаілам і Васіліем, апошні арганізаваў забойства імператара і аднаасобна заняў імператарскі прастол, заснаваўшы новую дынастыю.
Кіраванне Васілія Першага
правіцьФінансы, адміністрацыйная сістэма і армія Візантыі прыйшлі ў заняпад з-за неэфектыўнага кіравання Міхаіла III. Васілій стаў энергічна аднаўляць парадак ва ўсіх абласцях дзяржаўнага кіравання. Арганізаваў чыстку чынавенскага апарата. Сістэматызаваў візантыйскае заканадаўства (выдаў кодэкс «Прохіран» і падрыхтаваў кодэкс «Эпанагога»). У «Эпанагозе» ўпершыню ў гісторыі Візантыі была зроблена спроба вызначыць ролі, якія ў дзяржаўным заканадаўстве павінны адыгрываць імператар, патрыярх і сама дзяржава, а таксама размежаваць іх абавязкі.
Васілій павялічыў дараванне салдатаў, павялічыў колькасць арміі. З пераменным поспехам ваяваў з арабамі, вярнуўшы частку страчаных яго папярэднікамі тэрыторый (Самасата, Лул, Мелітына і інш.)
У пошуках саюзнікаў для барацьбы з арабамі, шукаў збліжэння з германскімі імператарамі і папствам. У сувязі з гэтым, у 867 годзе аднавіў на патрыяршым прастоле Канстанцінопаля патрыярха Ігнація, прыхільніка збліжэння з Рымам.
Васілій памёр з-за няшчаснага выпадку на паляванні ў 886 годзе.
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б Treadgold Warren, A History of the Byzantine State and Society, Stanford University Press, 1997, Stanford 455, — Гісторыя Візантыйскай дзяржавы і грамадства, Выдавецтва Стэнфардскага ўніверсітэта, Стэндфард 1997 г. Стар. 455 ISBN 0-8047-2630-2
- ↑ Васільеў А. А. Візантыйскай імперыі
- ↑ Bury John Bagnell, «A History of the Eastern Roman Empire, from the Fall of Irene to the Accession of Basil I, A.D. 802—867», MacMillan, London, 1912, p.165 — Джон Багнел Б'юры — «Гісторыя Усходняй Рымскай Імперыі ад падзення Ірыны да ўзыходжання Васілія I, 802—867 гг.», Мак-Мілан, Лондан 1912 г. c.165 — ISBN 1-60520-421-8.
- ↑ John H. Rosser. Historical Dictionary of Byzantium. — 2-е выд. — Scarecrow Press, 2011. — С. 52.:
Beginning in the sixth century, Armenians emigrated to Byzantium in great numbers, becoming the most assimilated of any ethnic group, while, at the same time, maintaining their distinct literature, religion, and art. Thousands of Armenian soldiers served in imperial forces, and a number of important military leaders and civil administrators were Armenian, including emperors Leo V, Basil I, Romanos I Lekapenos, and John I Tzimiskes.
- ↑ Richard Barrie Dobson. Encyclopedia of the Middle Ages p884
- ↑ Warren T. Treadgold.[1] — Stanford University Press, 1997. — P. 445 ISBN 0-8047-2630-2, 9780804726306
- ↑ Bury John Bagnell, «A History of the Eastern Roman Empire, from the Fall of Irene to the Accession of Basil I, A.D. 802—867», MacMillan, London, 1912, p.165 — Джон Багнел Б'юры — «Гісторыя Усходняй Рымскай Імперыі ад падзення Ірыны да ўзыходжання Васілія I, 802—867 гг.», Мак-Мілан, Лондан 1912 г. c.165 — ISBN 1-60520-421-8.
- ↑ Норвич Дж. История Византии / Пер. с англ. Н. М. Заболоцкого. — М.: АСТ Москва, 2010. — 542 с. — 3000 экз. — ISBN 978-5-403-01726-8. — С. 214
Літаратура
правіць- Николов, А. Средневековый славянский перевод «Учительных глав» императора Василия I: проблемы изучения рукописной традиции и ранних печатных изданий. — В: XIX Ежегодная богословская конференция Православного Свято-Тихоновского гуманитарного университета. Т. 1. Москва, 2009, 41-47
- Василий I Македонянин // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.