Стэфан I (Патрыярх Канстанцінопальскі)
Патрыярх Стэфан I (грэч.: Πατριάρχης Στέφανος Α΄; лістапад 867 — 18 мая 893) — патрыярх Канстанцінопальскі.
Патрыярх Стэфан I | ||
---|---|---|
Πατριάρχης Στέφανος Α΄ | ||
![]() | ||
|
||
886 — 18 мая 893 | ||
Царква | Канстанцінопальская праваслаўная царква | |
Папярэднік | Фоцій I | |
Пераемнік | Антоній II | |
Нараджэнне |
лістапад 867 |
|
Смерць |
18 мая 893 (25 гадоў) |
|
Бацька | Васіль I Македанянін | |
Маці | Еўдакія Інгерына | |
![]() |
Сын імператара Васіля I і Еўдакіі Інгерыны. Лічыцца, што рэальным бацькам Стэфана і яго брата, Льва, будучага імператара, быў папярэднік Васіля I — імператар Міхаіл III, бо да шлюбу з Васілём I, Еўдакія была палюбоўніцай Міхаіла III.
Стэфан з дзяцінства быў пастрыжаны ў манахі.
Пасля ўзыходжання на прастол, імператар Леў VI паставіў замест патрыярха Фоція яго свайго брата, 18-гадовага Стэфана.[1]
Стаўшы самым маладым патрыярхам, Стэфан не пакінуў пасля сябе якіх-небудзь значных дзеянняў. Пасля яго смерці ў 893 годзе, імператар Леў VI, па савеце свайго міністра, Стыліяна Заутцы, прызначыў на патрыяршую кафедру Антонія.
Зноскі
- ↑ Прадаўжальнік Феафана. Кніга VI, глава 2.