Еўдакія Інгерына

Еўдакія Інгерына (грэч. Ευδοκία Ιγγερίνα; каля 840882) — візантыйская імператрыца. Дачка варажскага воіна з імператарскай аховы. Наложніца імператара Візантыі Міхаіла III, выдадзеная ім замуж за свайго набліжанага Васіля Македаняніна, якога Міхаіл затым зрабіў сваім суправіцелем — магчыма, у сувязі з тым, што старэйшыя дзеці Еўдакіі былі ў рэчаіснасці не ад Васіля, а ад Міхаіла, і такім чынам атрымлівалі магчымасць атрымаць трон у спадчыну. Так і адбылося пасля таго, як Васіль Македанянін (867) зрынуў Міхаіла III, а затым (886) сам загінуў на паляванні.

Еўдакія Інгерына

Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 840
Дата смерці 882
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Інгер (Інгерн)
Муж Васіль I Македанянін
Дзеці Леў VI Мудры, Аляксандр і Стэфан I
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, суверэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Старэйшы сын Еўдакіі Канстанцін да таго часу памёр, і на прастол узышоў яе другі сын Леў VI.

Іншы сын Стэфан, стаў патрыярхам замест Фоція.

Зноскі