Аблога Старадуба (1535)
Аблога Старадуба (30 ліпеня — 29 жніўня 1535) — эпізод г.зв. Старадубскай вайны (1534—1537).
Аблогай кіраваў Ян Тарноўскі. Старадубскі гарнізон пад камандаваннем кн. Фёдара Аўчыны-Абаленскага адбіў некалькі атак, перад тым як польска-літоўскія войскі з дапамогай падведзенай міны ўзарвалі частку сцяны. Гарнізон адбіў яшчэ 2 атакі, але горад быў узяты, жыхары забітыя або выведзеныя ў палон. У палон трапіў і Ф. Аўчына-Абаленскі. Паводле меркавання М. М. Крома, жорсткасць Я. Тарноўскага вылучалася з тагачаснай практыкі, пазней на яе наракаў у сваім лісце Іван IV[1].
Глядзіце таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Кром М. М. Стародубская война… С. 80.
Літаратура
правіць- Кром М. М. Стародубская война 1534—1537. История русско-литовских отношений. — М.: Рубежи XXI, 2008. ISBN 978-5-347-00004-3