Адкрыць галоўнае меню

Марцін Бельскі (1495 — 1575) — польскі гісторык.

Марцін Бельскі
польск.: Marcin Bielski
Maricn Bielski.PNG
Дата нараджэння каля 1495[1] ці 1495[2][3][4]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 снежня 1575
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці: Яўхім Бельскі
Род дзейнасці паэт, гісторык, перакладчык, пісьменнік
Альма-матар
Commons-logo.svg Марцін Бельскі на Вікісховішчы

Першы, хто пачаў пісаць свае творы па-польску, а не па-лацінску. Праца М. Бельскага «Хроніка ўсяго свету», прысвечаная Жыгімонту II Аўгусту, з'явілася першым падручнікам па ўсеагульнай гісторыі ў Польшчы. Адзначаецца[5], што прагрэсіўнай для свайго часу была сама ідэя стварэння падобнай працы.

Хроніка ўсяго светуПравіць

 
Тытульны аркуш першага выдання «Хронікі ўсяго свету». Кракаў. 1551

Праца была выдана тры разы (1551, 1554, 1564), і ў трэцім выданні складалася з 10 кніг. У 9-й кнізе «Аб маскоўскім альбо рускім народзе. Аб пасольстве Васіля да папы рымскага. Аб Літве, Аб Ліфлянцкай зямлі. Аб Татарах» разглядаецца і гісторыя ВКЛ. Амаль увесь раздзел «Аб маскоўскім народзе…» пераважна з'яўляецца скарочаным пераказам «Запісак аб Масковіі» Сігізмунда Герберштэйна. Геаграфічная частка і звесткі пра тэрытарыяльныя памеры ўзятыя з «Трактата аб дзвюх Сарматыях» Мяхоўскага. Інфармацыя пра Літву ў гэтым раздзеле таксама ўзятая з працы Герберштэйна.

Адным з самых слабых месцаў «Хронікі» было тое, што аўтар некрытычна ставіўся да сярэднявечных паданняў і нават анекдотаў, не адрозніваў значныя выпадкі ад нязначных, непрапарцыянальна кампанаваў матэрыял. Думкі гісторыкаў пра галоўную працу М. Бельскага дыяметральна разыходзяцца: ад найвышэйшай пахвалы (А. Павінскі) да ацэнкі яе як «сярэднявечнай кампіляцыі», у якой нават «няма духу гуманізму», і якую ратуе адзіны новы элемент, «пратэстанцкая тэндэнцыя» (І. Хшаноўскі). Адзначаецца[6] што «Хроніка ўсяго свету», магчыма, і не стала б прадметам гістарыяграфічнага даследавання, калі б не дзейнасць яго сына Яўхіма Бельскага.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11892379X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. Marcin Bielski
  3. Marcin Bielski // Catholic Encyclopedia — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Marcin Bielski // Czech National Authority Database
  5. Паводле: Белазаровіч, С.38.
  6. Паводле: Белазаровіч, С.39.

ЛітаратураПравіць

  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. ISBN 985-417-858-7. С.38, 39.