Абсалютная зорная велічыня
Абсалютная зорная велічыня — зорная велічыня зоркі пры ўмоўнай адлегласці 10 пс. Лічэбна звязаная з бачнай зорнай велічынёй праз модуль адлегласці.
Адрозніваюць абсалютныя зорныя велічыні, якія вымяраюцца ў розных фотаметрычных сістэмах.
Меншае значэнне зорнай велічыні азначае больш яркі аб’ект.
Звычайна значэнне абсалютнай зорнай велічыні зоркі азначаецца M (ад лац.: magnitudo — велічыня), а Сонца — M☉; само значэнне абсалютнай зорнай велічыні звычайна запісваецца ў форме ±<цэлая частка>m,<дробавая частка>. Напрыклад, візуальная абсалютная зорная велічыня Сонца Mv = +4m,79.