Абсерваторыя Віленскага ўніверсітэта

Абсерваторыя Віленскага ўніверсітэта — астранамічная абсерваторыя, заснаваная ў Віленскай акадэміі ў 1753 годзе, чацвёртая па ліку ў Еўропе; у 1922 годзе наноў распачала дзейнасць на тэрыторыі цяперашняга парку Вінгіс у Вільні.

Славутасць
Абсерваторыя Віленскага ўніверсітэта
54°40′59″ пн. ш. 25°17′11″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Сайт astro.ff.vu.lt (літ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Старая абсерваторыя Віленскага ўніверсітэта

Гісторыя

правіць

Першым дырэктарам абсерваторыі стаў Тамаш Жаброўскі. Будаўніцтва вялося паводле распрацаванага ім плана. Абсерваторыя была надбудаваная над трохпавярховым паўночным корпусам калегіі, складалася з дзвюх узведзеных адза над другой залаў (чацвёрты і пяты паверхі будынка). Чацвёрты паверх займаў вялікую залу (цяпер Белая зала бібліятэкі Вільнюскага ўніверсітэта), дзе захоўваліся прыборы для астранамічных назіранняў і фізічных эксперыментаў, экспанаваліся навуковыя калекцыі, праводзіліся навучальныя заняткі. Надбудова над вялікай залай прызначалася для астранамічных назіранняў. Неабходныя астранамічныя прыборы паднімалі з вялікай залы ўверх праз люк.

У 1764 годзе будучы рэктар універсітэта Марцін Пачобут-Адляніцкі стаў дырэктарам астранамічнай абсерваторыі. Ён прабыў на гэтай пасадзе 44 гады.

Закрыццю абсерваторыі ў 1883 годзе папярэднічаў пажар. Таксама ў гэты час астранамічныя назіранні ў цэнтры горада сталі ўжо бадай немагчымымі з-за штучнага асвятлення.

Літаратура

правіць
  • Лаўрэш Л. «І зорнае неба над галавой…»: Нарысы з гісторыі астраноміі. — Мінск: Лімарыус, — 2013. — 266 с.