Адкрыць галоўнае меню

Леанід Лявонцьевіч Лаўрэш

Леанід Лявонцьевіч Лаўрэш (нар. 1 сакавіка 1963, Ліда) — беларускі пісьменнік і краязнавец, незалежны даследчык.

Леанід Лявонцьевіч Лаўрэш
Леанід Лаўрэш.jpg
Дата нараджэння 1 сакавіка 1963(1963-03-01) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці краязнавец
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Скончыў электратэхнічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1985)[1]. Па адукацыі інжынер[2]. Стваральнік гістарычна-краязнаўчага сайта pawet.net[1]. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 2017). Жыве ў Лідзе. Мае жонку, сына, нявестку і ўнука.

ДзейнасцьПравіць

Сфера навуковых інтарэсаў Л. Лаўрэша — краязнаўства і гісторыя прыродазнаўчых навук на Беларусі. Навуковая зацікаўленасць гісторыяй Лідчыны тычыцца шырокага часавага дыяпазону — ад першабытнасці да часоў Заходняй Беларусі (1921—1939). Асобна цікавіцца еўрапейскімі падзеямі канца XIV -пачатку XV ст., якія закранулі Лідчыну. Удзельнік творчага калектыву ГрДУ імя Я. Купалы, які па заданні Інстытута гісторыі НАНБ выконвае навукова-даследчую работу па канфесійнай гісторыі Беларусі ХІХ ст.[1]

Публікуецца з 2000 года. Першыя артыкулы былі вынікам вандровак па Лідчыне, падчас якіх у в. Ішчална быў знойдзены дзейны сонечны гадзіннік (мусіць адзіны ў Беларусі), а ў в. Бабры — неапісаны камень-следавік.[1]

Выказаў уласную гіпотэзу пра месца заключэння Востраўскага пагаднення (1392). Распрацоўваў тэму удзелу англійскіх арыстакратаў, персанажаў У. Шэкспіра — Генры Ланкастэра, Генры Персі Хотспура, Джона Бафорта і інш., у вайне Тэўтонскага ордэна супраць Вялікага княства Літоўскага. Пісаў пра адбітак войнаў і паўстанняў у XIX ст. — вайны 1812 г., паўстанняў 1830—1831 і 1863—1864 гадоў, у гісторыі Лідчыны. Звяртаецца і да пытанняў эканамічнай гісторыі Ліды і Лідчыны. Рэканструяваў раней невядомыя моманты з гісторыі многіх паселішч Лідчыны. Частка артыкулаў Л. Лаўрэша прысвечана і архітэктурным помнікам, архітэктуры готыкі і рамантызму на Лідчыне.[1]

Распрацоўвае канфесійную гісторыю Лідчыны, аўтар артыкулаў пра асобныя прыходы, храмы і капліцы. Зрабіў уклад у царкоўнае краязнаўства. Пры гэтым, мабыць першым у Беларусі, заняўся царкоўным краязнаўствам уніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы. У кнізе «Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне» (2012) паказаў у кантэксце аналагічных усходнееўрапейскіх працэсаў царкоўна-рэлігійныя працэсы на Лідчыне ў ХVI-ХХ ст., апісаў адбітак стварэння, дзейнасці і ліквідацыі ўніяцкай царквы ў Беларусі на гісторыі Лідчыны. Кніга заснавана на багатым факталагічным матэрыяле, з апублікаваннем дакументаў у Дадатках. Прэзентацыя кнігі выклікала пэўны рэзананс.[1]

Даследуе гісторыю прыродазнаўчых навук у Беларусі. Асобная сфера даследаванняў Л. Лаўрэша ў гэтай галіне — астраномія, ёй прысвечаны шэраг артыкулаў і кніга нарысаў «І зорнае неба над галавой…» (2013).[1]

Прафесар С. В. Марозава лічыць што кніга Лаўрэша «Маламажэйкаўская царква» — гэта не звыклы нам краязнаўчы нарыс: «Чым далей чытаеш, тым больш разумееш веліч і трагізм нашай мінуўшчыны ... Пасля адкрыццяў, якія зрабіў аўтар кнігі, пра Мураванку можна складаць вершы і пісаць ледзь не дэтэктыўныя раманы. ... Старонка за старонкай мы гартаем кнігу гісторыі Маламажэйкаўскай царквы даўжынёй у 500 год. Мы знаёмімся з падзеямі і людзьмі: уладальнікамі Мажэйкава, «калятарамі» царквы (дабрадзеямі і самадурамі), са шматлікімі прэтэндэнтамі на сам храм і яго маёмасць, рэліквіі, землі. З дзяржаўнымі мужамі і мясцовымі чыноўнікамі, ад якіх залежаў лёс храма. Перад намі праходзіць цэлы шэраг прадстаўнікоў духоўнага саслоўя: ад вышэйшых царкоўных іерархаў да шараговых святароў. Дарэчы, Лаўрэш аднавіў імёны ўсіх настаяцеляў храма, пачынаючы з сярэдзіны ХVII ст.» [1]

У 2017 г. выйшла кніга «Шэпт пажоўклых старонак. Лідчына ў люстэрку прэсы. 1900—1939 гг.» Прафесар А. Ф. Смалянчук адзначыў, што гэта кніга «ў пэўным сэнсе ўнікальная. Гэта свайго роду хроніка мінулага Ліды, складзеная карэспандэнтамі шматлікіх газет і часопісаў, у якой адлюстравалася жыццё горада і наваколляў у першае саракагоддзе ХХ ст ... [Кніга] дазваляе зазірнуць у малавядомыя старонкі гісторыі горада і наваколляў у апошнія гады існавання Расейскай Імперыі, у часы ваенных выпрабаванняў, якія працягваліся для Лідчыны доўгія 7 гадоў — з 1914 па 1921. Шмат месца ў кнізе займае хроніка горада міжваеннага перыяду, калі Ліда знаходзілася ў складзе Польскай Рэспублікі. Гэтыя старонкі прыцягваюць асаблівую ўвагу ў сувязі з тым, што ў ранейшыя часы гэты перыяд гісторыі звычайна адпраўлялі ў забыццё. Кніга заканчваецца падзеямі, у якіх адчувальны подых Другой сусветнай вайны…» [2].

100-годдзю БНР прысвечана біяграфія генерала ад інфатэрыі і міністра абароны БНР К. А. Кандратовіча. Хабілітаваны доктар з універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні Дарота Міхалюк у прадмове да кнігі, сярод іншага напісала: «На стагоддзе аб’вяшчэня Беларускай Народнай Рэспублікі ў рукі чытача патрапляе біяграфія генерала Кіпрыяна Кандратовіча ... Вяртанне на старонкі гісторыі гэтай постаці адбылося дзякуючы пісьменніку і гісторыку Леаніду Лаўрэшу, які ўжо каля дваццаці гадоў даследуе лёс генерала і публікуе працы пра яго жыццё. Ягонай заслугай з’яўляецца адшуканне магілы генерала, пахаванага каля царквы ў Воранаве. ... Праца мае высокую навуковую каштоўнасць, бо падмацавана дакументамі і добра напісана. ... Аўтар не толькі з захапленнем праводзіць нас праз жыццё генерала Кіпрыяна Кандратовіча, але таксама дзеліцца з чытачом этапамі сваіх пошукаў і даследаванняў і паказвае, якой надзвычай захапляльнай можа быць праца гісторыка» [3].

Шэраг публікацый Л. Лаўрэша прысвечана рэчавым, вусным, пісьмовым і выяўленчым крыніцам рэгіянальнай гісторыі, у т.л. каменным магілам, камяням-следавікам, паданням, малюнкам, паштоўкам і фотаздымкам.[1]

Таксама даследуе біяграфіі і дзейнасць вядомых ураджэнцаў Лідчыны, у т.л. звяртае ўвагу на забытыя і малавядомыя імёны. Апублікаваў шэраг біяграм і біяграфічных даследаванняў, у т.л. Кіпрыяна Кандратовіча, Яўгена фон Гротэ дэ Буко, Дзіянісія Хлявінскага, Антонія Гарэцкага, Францішка Нарвойша, Аляксандры Нарбут, Цэзарыя Каменскага, Віктара Басяцкага, Марціна Пачобут-Адляніцкага, Яна Снядэцкага, Вітольда Цэраскага, Гаўрылы Ціхава і інш.[1]

Аўтар 10 кніг (гл. спіс ніжэй) і больш за 200 артыкулаў. Сталы аўтар газеты «Наша слова», часопіса «Лідскі летапісец», «Маладосць», «Гістарычны альманах» і розных навуковых зборнікаў.

Удзельнік многіх навуковых гістарычных канферэнцый і круглых сталоў, дзе выступае па лідскай тэматыцы[3].

АцэнкіПравіць

Краязнаўчымі даследаваннямі Л. Лаўрэш робіць значны ўклад у пашырэнне ведаў пра гісторыю Лідчыны, пазнанню яе месца і значнасці ў еўрапейскім гістарычным кантэксце[4].

Асноўныя публікацыі[5]Правіць

КнігіПравіць

АртыкулыПравіць

  • Лаўрэш Леанід, Круцікаў Уладзімір. Сонечны гадзіньнік у в. Ішчална // Лiдзкi Летапiсец. 2000. № 8. С. 21.
  • Лаўрэш Леанід, Круцікаў Уладзімір. Сонечны гадзіньнік у в. Ішчална // Cпадчына. 2000. № 2. С. 139–141.
  • Лаўрэш Леанід, Круцікаў Уладзімір. Камень-следавік ў в. Бабры // Лiдзкi Летапiсец 2000. № 9. С. 24.
  • Лаўрэш Леанід, Круцікаў Уладзімір. Архітэктура Лідчыны. Готыка // Лiдскi Летапiсец. № 11. С. 32–34.
  • Лаўрэш Леанід, Круцікаў Уладзімір. Мажэйкаўскія сядзібна-паркавыя комплексы // Спадчына. 2001. № 1-2. С. 206–212.
  • Лаўрэш Леанід, Круцікаў Уладзімір. Грэка-каталіцкая (уніяцкая) царква у Лідзе і Лідскім павеце // Наша слова. № 44 (631), 26 лістапада 2003.
  • Ławresz Leonid. Kościół greko-katolicki w Lidzie i Ziemi Lidzkiej // Ziemia Lidzka. 2001. № (1) 44.
  • Лаўрэш Леанід, Круцікаў Уладзімір. Гісторыя парафіі ў Ішчалне. 490 гадоў Ішчалнянскай парафіі // Наша Слова. № 22 (708), 15 чэрвеня 2005 г.
  • Лаўрэш Леанід. Гайцюнішкі // Наша Слова. № 40 (726), 19 кастрычніка 2005.
  • Лiдзяне ХХ стагоддзя // Лідскі летапісец. 2002. № 14. С. 9–11.
  • Lidzianie XX wieku // Ziemia Lidzka. 2001. № (1) 44.
  • Лаўрэш Леанід, Круцікаў Уладзімір. Паданні вёскі Бабры // Наша Слова. № 31 (717), 17 жніўня 2005.
  • Лаўрэш Леанід, Лаўрэш Галіна. Каталіцкае Cвята Божага нараджэння ў Лідзе // Наша слова. № 52 (788), 27 снежня 2006.
  • Лаўрэш Леанід, Круцікаў Уладзімір і др. Генерал Кіпрыян Кандратовіч і інш. // Спадчына. № 1. 2002. С. 161–166.
  • Лаўрэш Леанід. Міністр БНР, генерал Кіпрыян (Цыпрыян) Кандратовіч // Наша слова. № 9 (596), 10 (597), 11 (598), 2002.
  • Лаўрэш Леанід. Генерал Кіпрыян Кандратовіч на службе БНР // Наша Слова. № 10 (645), 17 сакавіка 2004.
  • Лаўрэш Леанід. Генерал Кіпрыян Кандратовіч // Лідскі летапісец. № 4(32). 2005. С. 12–26.
  • Лаўрэш Леанід. Месца заключэння Востраўскага пагаднення 1392 г. Пачатак // Наша слова. № 18 (806), 2 траўня 2007.
  • Лаўрэш Леанід. Месца заключэння Востраўскага пагаднення 1392 г. Заканчэнне // Наша слова, № 23 (811), 13 чэрвеня 2007.
  • Лаўрэш Леанід. Крэскі да біяграфіі генерала К. Кандратовіча // Наша слова. № 40 (828), 10 кастрычніка 2007.
  • Лаўрэш Леанід. Астранамічная абсерваторыя ў Гародні // Наша Слова. № 3 (842), 16 студзеня 2008.
  • Лаўрэш Леанід. Астраномія ў Віленскім універсітэце // Наша Слова. № 9 (848), 27 лютага 2008.
  • Лаўрэш Леанід. Аляксандра Нарбутоўна, лідзянка – акадэмік Берлінскай акадэміі // Наша Слова. № 15 (854), 9 красавіка 2008.
  • Лаўрэш Леанід Месца заключэння Востраўскага пагаднення 1392 г. // Гістарычны альманах. 2007. Т. 13. С. 109–118.
  • Ławresz Leonid. Miejsce zawarcia ugody ostrowskiej 1392 r. // Ziemia Lidzka. 2007. № 2 (78).
  • Лаўрэш Леанід. Персанажы Шэкспіра – ў Літве. Граф Дэрбі // Наша Слова. № 31 (870), 30 ліпеня 2008.; № 32 (871), 6 жніўня 2008.
  • Лаўрэш Леанід. Персанажы Шэкспіра – ў Літве. Генры Персі Хотспур // Наша Слова. № 35 (874), 27 жніўня 2008.
  • Лаўрэш Леанід. Персанажы Шэкспіра – ў Літве. Джон Бафорт // Наша Слова. № 42 (881), 15 кастрычніка 2008.
  • Лаўрэш Леанід. Месца заключэння Востраўскага пагаднення 1392 г. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзе заснавання горада. Матэрыялы рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі (Ліда, 3 кастрычніка 2008 г.). Ліда, 2009. С. 44–48.
  • Лаўрэш Леанід. У пошуках знакамітага Вострава //Лідская газета. №127 (11652), 11 лістапада 2008.
  • Лаўрэш Леанід. Марцін Пачобут-Адляніцкі // Наша Слова. №9 (900), 4 сакавіка 2009.; №10 (901), 11 сакавіка 2009.
  • Лаўрэш Леанід. Занатоўкі да біяграфіі міністра БНР генерала Кандратовіча // Наша Слова. № 13 (904), 1 красавіка 2009.
  • Лаўрэш Леанід. Скасаванне уніі на Лідчыне // Царква. 2009. №1 (60).
  • Лаўрэш Леанід. Ян Снядэцкі // Наша Слова. №20 (911), 20 траўня 2009 г.; №21 (912), 27 траўня 2009.; №22 (913), 3 чэрвеня 2009.
  • Лаўрэш Леанід. Вітольд Карлавіч Цэраскі. Да 160-тых угодкаў з дня нараджэння // Наша Слова. №№ 29(920), 30(921), 31(922), 32(923), 33(924) за ліпень – жнівень 2009.
  • Лаўрэш Леанід. Ціхаў Гаўрыіл Андрыянавіч // Наша Слова. № 47 (938), 25 лістапада 2009.; № 48 (939), 2 снежня 2009.; № 48 (939), 9 снежня 2009.; № 50 (941), 16 снежня 2009.; № 51 (942), 23 снежня 2009.
  • Лаўрэш Леанід. Гараджанін эпохі Асветніцтва (Францішак Нарвойш) // Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі гарадоў і працэсаў урбанізацыі ў Беларусі. Зборнік навуковых артыкулаў. Гродна, 2009. C. 208–214.
  • Лаўрэш Л.Л. Ліквідацыя грэка-каталіцкай царквы на Лідчыне // Хрысціянства у гістарычным лёсе беларускага народа. Частка 1. Гродна: ГрДУ, 2009. C. 333–339.
  • Лаўрэш Леанід. Царква ў Дзікушках на Лідчыне // Хрысціянства у гістарычным лёсе беларускага народа. Частка 2. Гродна : ГрДУ, 2009. C. 311-316.
  • Лаўрэш Леанід. Генерал Кіпрыян Кандратовіч. 150 гадоў з дня нараджэня // Лiдскi Летапiсец. 2009. № 1–2 (45-46). С. 24–27.
  • Лаўрэш Леанід. Лідская Дайнова // Наша Слова. № 22 (965), 2 чэрвеня 2010.
  • Лаўрэш Л. Ксёндз Дзіянісій Хлявінскі, філамат // Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы). 2010. С. 172–175.
  • Лаўрэш Леанід. Радуньскі замак // Наша Слова. № 25 (968), 23 чэрвеня 2010.
  • Лаўрэш Л. Аляксандра Нарбут з Ліды – акадэмік Берлінcкай акадэміі навук // 3-я Нефёдаўскія чытанні. Беларускае мастацтва: гісторыя і сучаснасть. ВКЛ у гісторыі Беларусі. Т. ІІІ. Мінск. 2009. С. 120–124.
  • Лаўрэш Леанід. Каменныя магілы Лідчыны // Наша Слова. №28 (971), 15 ліпеня 2010.
  • Лаўрэш Леанід. Камяні-следавікі Лідчыны // Наша Слова. № 35 (978), 1 верасня 2010., Наша Слова. № 36 (979), 8 верасня 2010.
  • Лаўрэш Леанід Ян Снядэцкі (1756 – 1830) – навуковец і асветнік гістарычнай Літвы // Гістарычны альманах. Т. 15. 2009. С. 75–88.
  • Лаўрэш Леанід. Капліца на Лідскім чыгуначным вакзале // Наша Слова. № 41 (984), 13 кастрычніка 2010.
  • Лаўрэш Леанід. Генерал Кіпрыян Кандратовіч: крэскі да жыцця // Асоба і час. Беларускі біяграфічны альманах. Вып. 2. 2010. С. 81–105.
  • Лаўрэш Леанід. Літоўскія прыгоды шэксьпіраўскіх пэрсанажаў // ARCHE. 2010. № 10. С. 145-156.
  • Лаўрэш Леанід. Антоні Гарэцкі: забыты паэт // Наша Слова. № 5 (1000), 2 лютага 2011.
  • Лаўрэш Л. Прамысловасць горада Ліда ў 1920–30-я гг. // Працэсы ўрбанізацыі ў Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХІ ст.: зб. навук. арт. Гродна, 2010. C. 181-188.
  • Лаўрэш Леанід. Паўстанне 1830–1831 гг. // Наша Слова. № 19 (1014), 11 траўня 2011.; № 20 (1015), 18 траўня 2011.; № 21 (1016), 25 траўня 2011.; № 22 (1017), 1 чэрвеня 2011.; № 23 (1018), 8 чэрвеня 2011.
  • Лаўрэш Леанід. Селішчы і гарадзішчы гістарычнай Лідчыны // Наша Слова. № 27 (1022), 6 ліпеня 2011 г.
  • Лаўрэш Леанід. Архітэктура нацыянальнага рамантызму на Лідчыне // Наша слова. № 37 (1032), 14 верасня 2011; №38 (1033), 21 верасня 2011.
  • Лаўрэш Леанід. “Жыў аднойчы рыцар…”, або сляды герояў Шэкспіра ў старажытнай Беларусі // Маладосць. 2011. № 9. C. 121–126.
  • Лаўрэш Леанід. След вялікай каметы 1811 г. у сусветнай культуры // Роднае слова. 2011. № 10. С. 88–92.
  • Лаўрэш Леанід. Антоні Гарэцкі – забыты паэт // Ад Лідскіх муроў №7. Ліда, 2011. C. 194–200.
  • Лаўрэш Леанід. Нагародавічы // Наша Слова. № 49 (1044), 7 снежня 2011.
  • Лаўрэш Леанiд. Аляксандра Нарбут — акадэмiк Берлiнскай акадэмii навук // АСОБА і ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Выпуск 4. 2011. Мінск. С. 6–16.
  • Лаўрэш Леанiд. Размова са старым шляхціцам // Наша Слова. № 3 (1050), 18 студзеня 2012., № 4 (1051), 25 студзеня 2012., № 5 (1052), 1 лютага 2012., № 6 (1053), 8 лютага 2012., № 7 (1054), 15 лютага 2012.
  • Лаўрэш Леанід. Праўду ў яміну не закапаеш, або шукайце і знойдзеце // Маладосць. 2012. № 2. С. 96–100.
  • Лаўрэш Леанід. Касцёл у Начы // Наша Слова. № 14 (1061), 4 красавіка 2012.
  • Лаўрэш Леанід. Сляды герояў Шэкспіра ў Беларусі і на Лідчыне // Лідская газета. № 41 (12153), 10 красавіка 2012.
  • Лаўрэш Леанід. Крыніцы для вывучэння гісторыі калоніі дзяржаўных дамоў у Лідзе (1920-я – 1930-я гг.) // Гістарычная ўрбаністыка: асновы метадалогіі і крыніцазнаўчая база: зб. навук. арт. Гродна, 2011. С. 362–366.
  • Лаўрэш Леанiд. Гісторыя чыгункі на Лідчыне // Наша Слова. № 19 (1066), 10 траўня 2012 г.; № 20 (1067), 16 траўня 2012.
  • Лаўрэш Леанiд. Вайна 1812 г. у Літве і на Лідчыне // Наша Слова. № 24 (1071), 13 чэрвеня 2012., № 25 (1072), 20 чэрвеня 2012., № 26 (1073), 27 чэрвеня 2012., № 27 (1074), 4 ліпеня 2012.
  • Лаўрэш Леанід. Таямнічыя замкі Лідчыны // Маладосць. 2012. №6. С. 97–100.
  • Лаўрэш Леанід. Паўстанне 1830–1831 гг. Да 180-х угодкаў // Лідскі летапісец. 2011. № 4 (56). С. 18–28.
  • Лаўрэш Леанід. Вітольд Карлавіч Цэраскі // Гістарычны альманах. Т. 17. 2011. С. 101–124.
  • Лаўрэш Леанід. Пагадненне 1392 г. у Востраве пад Лідай // Лідская газета. № 103 (12215), 11 верасня 2012.
  • Лаўрэш Леанід. След старадаўняга палаца ў Дайнаве // Лідская газета. № 114 (12226), 6 кастрычніка 2012.
  • Лаўрэш Леанiд. Гісторыя чыгункі на Лідчыне // Лiдскi Летапiсец. 2012. № 1 (57). С. 30–39.
  • Лаўрэш Леанiд. Размова са старым шляхціцам // Лiдскi Летапiсец. 2012. № 2 (58). С. 51–61.
  • Лаўрэш Леанiд. Гісторыя чыгункі на Лідчыне // Сучасны стан беларускага краязнаўства і валанцёрскі рух. Матэрыялы Рэспубліканская навукова-практычнай канферэнцыі 16 красавіка 2012 г. Мінск, 2012. С. 173–186.
  • Лаўрэш Леанід. Ліда на старых выявах // Лідская газета. № 125 (12237), 1 лістапада 2012.
  • Лаўрэш Леанід. Аляксандра Нарбут: жанчына–акадэмік // Лідская газета. № 129 (12241), 13 лістапада 2012.
  • Лаўрэш Леанід. Цэзары Каменскі // Наша Слова. № 46 (1093), 14 лістапада 2012.; № 47 (1094), 21 лістапада 2012.
  • Лаўрэш Леанід. Ліда на старых выявах. Замак на пачатку XX ст. // Лідская газета № 143 (12225), 15 снежня 2012.
  • Лаўрэш Леанід. Дайноўскі і Радуньскі замкі гістарычнай Лідчыны. Нататкі краязнаўцы // Румлёўскія старонкі: Помнікі гісторыі, прыроды і культуры паміж турыстычнай прывабнасцю і навуковай цікавасцю : матэрыялы IV адкрытай рэгіян. навук.-практ. канф. па праблемах рэгіяналістыкі і краязнаўства «Румлёўскія чытанні» (Гродна, 18 лют. 2011 г.) / Гродна, 2011. C. 39–45.
  • Лаўрэш Леанід. Ліда на старых выявах. Замак у 1915-1918 гг. // Лідская газета № 1 (12261), 5 снежня 2013.; Лідская газета. № 27 (12287), 12 сакавіка 2013.
  • Лаўрэш Леанiд. Вайна 1812 г. у Літве і на Лідчыне // Лiдскi Летапiсец. 2012. № 3 (59). С. 29–48.
  • Лаўрэш Леанiд. Аляксандра Нарбут: жанчына–акадэмік у XVIII стагоддзі // Через гендерное равенство – к участию в общественной и политической жизни общества: материалы ІІ Республиканской научн. – практ. конф. 15 июня 2012 г. / Мозырь, 2012. С. 177–179.
  • Лаўрэш Леанід. Каменныя магілы і камяні-следавікі Лідчыны. // Запісы таварыства аматараў беларускай гісторыі імя Вацлава Ластоўскага. Выпуск 1 / Укладальнік і рэдактар А. Е. Тарас. Мінск, 2013. С. 34–41.
  • Лаўрэш Леанід. Паўстанне 1863 г. на Лідчыне. Перад паўстаннем // Наша Слова. № 4 (1103), 23 студзеня 2013.; № 5 (1104), 30 студзеня 2013.; № 6 (1105), 6 лютага 2013.; № 7 (1106), 13 лютага 2013.; № 8 (1107), 20 лютага 2013.
  • Лаўрэш Леанід. Пачатак будаўніцтва гімназіі імя гетмана Караля Хадкевіча ў Лідзе // Лiдскi Летапiсец. 2012. № 4 (60). С. 32–36.
  • Лаўрэш Леанід. Паўстанне 1863 г. на Лідчыне. За нашу і вашу свабоду // Наша Слова. № 11 (1110), 13 сакавіка 2013.; № 12 (1111), 20 сакавіка 2013.; № 13 (1112), 27 сакавіка 2013.; № 14 (1113), 3 красавіка 2013.; № 15 (1114), 10 красавіка 2013.
  • Лаўрэш Леанід. Яўген фон Гротэ дэ Буко – першы кіраўнік беларускага руху ў Лідзе // Наша Слова. № 12 (1111), 20 сакавіка 2013.
  • Лаўрэш Леанід. Гайцюнішкі // Маладосць 2013. №2. С. 114–118.
  • Лаўрэш Л. Пасля паўстання // Паўстанне 1863 г. на Беларусі і Кастусь Каліноўскі. Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі (Менск, 23 сакавіка 2013 г.). Мінск, 2013. С. 5–12.
  • Лаўрэш Леанід. Горад на старых выявах. Замак у 1920–1930 гадах // Лідская газета. № 43 (12303), 18 красавіка 2013.
  • Лаўрэш Леанід. Паўстанне 1863 г. на Лідчыне. Заканчэнне, вынікі і наступствы // Наша Слова. № 24 (1123), 12 чэрвеня 2013.; № 25 (1124), 19 чэрвеня 2013.
  • Лаўрэш Леанід. Паўстанне 1863 года на Лідчыне. Перад паўстаннем // Лідскі Летапісец. 2013. № 1 (61). С. 40–58.
  • Лаўрэш Леанід. Ліда на старых выявах. Рыначная плошча // Лідская газета. № 62 (12322), 8 чэрвеня 2013.; Лідская газета №73-74 (12333-12334), 5 ліпеня 2013.
  • Лаўрэш Леанід. Вайна 1812 г. на Лідчыне // Мірскі замак у кантэксце падзелаў Рэчы Паспалітай і вайны 1812 г. Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі (г.п. Мір, 16 чэрвеня 2012 г.). Мінск, 2013. С. 127–141.
  • Лаўрэш Леанід. Ліда на старых выявах. Вуліца Віленская (зараз – Савецкая) // Лідская газета № 80 (12340) 20 ліпеня 2013; Лідская газета № 88 (12333-12348) 8 жніўня, 2013.
  • Леанід Лаўрэш. Жыццё павятовага горада Ліда ў 1906–1912 гг.: па матэрыялах віленскіх газет “Kurier Litewski” і “Kurier Wileński” // Другі Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Працоўныя матэрыялы. Т. 2 (2013). KAUNAS, LITHUANIA, 2013. С. 95–97.
  • Лаўрэш Леанід. Калантаі і Зельзін // Маладосць. 2013. №7. С. 124–131.
  • Лаўрэш Леанід. Віктар Басяцкі // Наша Слова. № 34 (1133), 21 жніўня 2013.
  • Лаўрэш Леанід. Паўстанне 1863 г. на Лідчыне. За нашу і вашу свабоду // Лідскі Летапісец. 2013. №2 (62). C. 48–73.
  • Лаўрэш Леанід. Калонія дзяржаўных дамоў у Лідзе (1920-я – 1930-я гг.) // Лідскі Летапісец. 2013. №2(62). C. 74–78.
  • Лаўрэш Леанід. Сябар ТБШ Міхал Шымялевіч // Наша Слова. № 38 (1137), 18 верасня 2013.
  • Лаўрэш Леанід. Ліда на старых выявах. Вуліца Каменская (зараз – Ленінская): якой яна была? // Лідская газета № 112 (12372), 3 кастрычніка 2013., № 128 (12388), 12 лістапада 2013.
  • Лаўрэш Леанід. Царква ў Мураванцы // Лідскі Летапісец. 2013. № 3 (63). С. 75–103.
  • Лаўрэш Леанід. Род Путкамераў // Асоба і час. Беларускі біяграфічны альманах. Вып. 5. 2013. С. 302–313.
  • Лаўрэш Леанід. Ліда на старых выявах. Вуліцы Крывая і Замкавая // Лідская газета. № 6 (12417), 25 студзеня 2014.
  • Лаўрэш Леанід. Датаванне пабудовы царквы ў Малым Мажэйкаве // Białoruskie Zeszyty Historyczne. №40. Białystok, 2013. С. 226–232.
  • Лаўрэш Леанід. Маламажэйкаўскі святар айцец Леў Савіцкі // Маладосць. 2014. №1. С. 120–129.
  • Лаўрэш Леанід. Лідскія касцёлы. Фарны касцёл, касцёл Піяраў, Кармеліцкі касцёл // Лідскі Летапісец. 2013. №4 (64). C. 36–54.
  • Лаўрэш Леанід. Пра галоўнага лідскага боўдзілу XX ст. // Лідскі Летапісец. 2013. №4 (64). C. 73–74.
  • Лаўрэш Леанід. Фарны касцёл у Лідзе: да 690-годдзя заснавання Ліды // Наша вера. 2013. № 4. С. 12–15.
  • Лаўрэш Леанід. Генерал Кандратовіч: два імгненні вечнасці // Наша Слова. № 12 (1163), 19 сакавіка 2014.
  • Лаўрэш Леанід. Ліда на старых выявах. На Выгане вырасла Вялікая Ліда // Лідская газета № 41 (12449), 12 красавіка 2014.
  • Лаўрэш Леанід. Стыль функцыяналізму ў Лідзе да 1939 г. // Наша Слова. № 19 (1170), 7 траўня 2014.; № 20 (1171) 14 траўня 2014.; № 21 (1172) 21 траўня 2014.
  • Лаўрэш Леанід. Багушэвіч на Лідчыне пры канцы 19-га ст. // Наша Слова. № 23 (1174), 4 чэрвеня 2014.
  • Лаўрэш Леанід. Першая Сусветная і Ліда // Маладосць. 2014. №7.С. 92–98.
  • Лаўрэш Леанід. Ліда перад паўстаннем 1863 года // Запісы таварыства аматараў беларускай гісторыі імя Вацлава Ластоўскага. Выпуск 3. / Інстытут беларускай гісторыі і культуры – Рыга, 2014. С. 63–85.
  • Лаўрэш Леанід. Адукацыя ў Лідзе ў першай палове ХХ стагоддзя // Лідская газета №78 (12486), 15 ліпеня 2014.
  • Лаўрэш Леанід. Водгук ваенных падзей у Лідзе // Лідская газета. №84 (12492), 29 ліпеня 2014.
  • Лаўрэш Леанід. Генерал Яўген фон Гротэ дэ Буко // Лідскі Летапісец. 2014. №1 (65). C. 59–64.
  • Лаўрэш Леанід. Лідчына да 1914 г. у люстэрку прэсы // Лідскі Летапісец. 2014. №1 (65). C. 30–58.
  • Лаўрэш Леанід. Горад на старых выявах. Установы горада // Лідская газета. № 102 (12510), 9 верасня 2014.
  • Лаўрэш Леанід. Горад на старых выявах. Фарны касцёл // Лідская газета. № 105 (12513), 16 верасня 2014.
  • Лаўрэш Леанід. 20-ці годдзе аднаўлення дзейнасці грэка-каталіцкай царквы ў Лідзе // Наша Слова. № 39 (1190), 24 верасня 2014.
  • Лаўрэш Леанід. Ліда ў 1936 – 1939 гг. // Лідскі Летапісец 2014. №2 (66). C. 25–94.
  • Лаўрэш Леанід. Прафесар Баброўскі і скасаванне ўніяцкай царквы // Наша Слова. № 28 (1179), 9 ліпеня 2014.
  • Лаўрэш Леанід. Уладзіслаў Абрамовіч // Наша Слова. № 40 (1191), 1 кастрычніка 2014.
  • Лаўрэш Леанід. «Народ, які абуджаецца, не патрабуе нянек» // Звязда. № 210 (27820), 4 лістапада 2014 г.
  • Лаўрэш Леанід. "Лідская рэвалюцыя" 1936 года // Arche 2014. №7–8. С. 318–333.
  • Лаўрэш Леанід. Кароль Андоры з-пад Ліды // Маладосць. 2014. №10. С. 114–125.
  • Лаўрэш Леанід. Лiда ад пачатку Першай сусветнай вайны да нямецкай акупацыi // Лідская газета №133 (12541), 22 лістапада 2014.
  • Лаўрэш Леанід. Жыццё дала… чыгунка // Звязда. № 247 (27857), 30 снежня 2014.
  • Лаўрэш Леанід. Лідчына ў люстэрку прэсы, 1913 – 1923 // Лідскі Летапісец. 2014. № 3(67). С. 37–81.
  • Лаўрэш Леанід. 20-ці годдзе аднаўлення дзейнасці грэка-каталіцкай царквы ў Лідзе // Лідскі Летапісец. 2014. № 3 (67). С. 9–10.
  • Лаўрэш Леанід. Рэдактар – краязнавец. 105 гадоў з дня нараджэння Ўладзіслава Абрамовіча // Лідскі Летапісец. 2014. № 3 (67). С. 22–25.
  • Лаўрэш Леанід. Прыгоды Сяргея Пясецкага на Лідчыне // Маладосць. 2015. №2. С. 148–153.
  • Ławresz Leanid. Funkcjonalizm w lidzkiej architekturze // Ziemia Lidzka. 2011. №2 (96). S. 9–15.
  • Лаўрэш Леанід. Тодар Нарбут – папулярызатар найноўшых дасягненняў прыродазнаўства // Лідскі Летапісец. 2014. №4 (68). C. 12–13.
  • Лаўрэш Леанід. «Лідская рэвалюцыя» 1936 г. у люстэрку прэсы // Лідскі Летапісец. 2014. №4 (68). С. 47–62.
  • Лаўрэш Леанід. Лідскія цэрквы да 1939 г. // Лідскі Летапісец. 2014. №4 (68). С. 63–79.
  • Лаўрэш Л. Л. Жыццё святара Адама Плаўскага // Актуальныя праблемы гістарычнай навукі і адукацыі : зб. навук. арт. / пад рэд. С. В. Марозавай. Гродна, 2014. С. 54–64.
  • Лаўрэш Леанід. Лідскія могілкі // Наша Слова. № 19 (1222), 13 траўня 2015.
  • Лаўрэш Леанiд. Людвiк Нарбут // АСОБА І ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Выпуск 6. Укладальнікі: Леанiд Лаўрэш, Аляксандр Фядута. Мінск, 2015. С. 74–105.
  • Лаўрэш Леанiд. Унiяцкi святар Адам Плаўскi // АСОБА І ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Выпуск 6. Укладальнікі: Леанiд Лаўрэш, Аляксандр Фядута. Мінск, 2015. С. 125–132.
  • Лаўрэш Леанiд. Пра Міхала Шымялевіча: Крэскі да біяграфіі найлепшага гісторыка горада Ліды // АСОБА І ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Выпуск 6. Укладальнікі: Леанiд Лаўрэш, Аляксандр Фядута. Мінск, 2015. С. 133–165.
  • Лаўрэш Леанід. Пра што гавораць помнікі каля Ходараўцаў // Лідская газета. №49 (12605), 24 чэрвеня 2015.
  • Лаўрэш Леанід. Штодзённае жыццё павятовага горада Ліда ў 1915–1918 гадах. Паводле віленскай беларускай газеты «Гоман» // Маладосць. 2015. №8. С. 132–140.
  • Лаўрэш Леанід. Больш за 130 гадоў таму праз Ліду прайшоў першы цягнік // Лідская газета №62 (12618), 12 жніўня 2015.
  • Лаўрэш Леанід. Па справе першай беларускай школы... // Звязда. №161 (28019), 25 жніўня 2015.
  • Лаўрэш Леанід. Пачаткі беларускамоўнай адукацыі на Лідчыне // Наша Слова. № 34 (1237), 26 жніўня 2015.
  • Лаўрэш Леанід. Будынак вясковай школкі будавалі самі сяляне // Лідская газета. №68 (12624), 2 верасня 2015.
  • Лаўрэш Леанід. Лідчына ў 1924 – 1929 гг. у люстэрку прэсы // Лідскі Летапісец. 2015. №1 (69). С. 51–67.; 2015. №2 (70). С. 26–65.
  • Лаўрэш Леанід. Лёсы родных Алаізы Пашкевіч // Наша Слова. № 41 (1244), 14 кастрычніка 2015.
  • Лаўрэш Леанід. Другі Вацлаў Ластоўскі // Наша Слова. № 45 (1248), 11 лістапада 2015.
  • Лаўрэш Леанід. Народная паэзія Багушэвіча // Звязда. №247 (28105), 22 снежня 2015.
  • Лаўрэш Леанід. Загадкі Тарноўскага палаца // Лідская газета. № 3(12660), 13 студзеня 2016.
  • Лаўрэш Леанід. Кароль Андоры // Лідская газета. № 5 (12661), 20 студзеня 2016.
  • Лаўрэш Леанід. Старыя дамы на карце нашага горада // Лідская газета. № 9 (12666), 3 лютага 2016.
  • Лаўрэш Леанід. Мінская электрастанцыя // Маладосць. 2016. №1. С. 108–113.
  • Лаўрэш Леанід. Яшчэ раз пра генерала фон Гротэ дэ Буко // Наша Слова. № 12 (1267), 23 сакавіка 2016 г.
  • Лаўрэш Леанід. 110 гадоў таму, выйшла першая кніга па гісторыі нашага горада // Лідскі летапісец. 2015. № 3 (71). C. 12.
  • Лаўрэш Леанід. Лідчына ў люстэрку прэсы, 1930–1935 гг. // Лідскі летапісец. 2015. № 3 (71). С. 45–84.
  • Лаўрэш Леанід. Яўрэі Ліды // Маладосць 2016. № 4. С. 141–154.
  • Лаўрэш Леанід. Старыя дамы на карце нашага горада. На поўнач ад замка – вучылішча // Лідская газета. № 33 (12690), 27 красавіка 2016.
  • Лаўрэш Леанід. 700-годдзе Літоўска-Наваградскай мітраполіі // Наша Слова. № 18 (1273), 4 траўня 2016 г.
  • Лаўрэш Леанід. Пошта ў стылі канструктывізму // Звязда. № 106 (28216), 7 чэрвеня 2016 г.
  • Лаўрэш Леанід. На поўнач ад замка – аўтавакзалы Ліды // Лідская газета. № 46 (12703), 15 чэрвеня 2016.
  • Лаўрэш Леанід. 100 гадоў першай беларускай школе на Лідчыне // Лідскі Летапісец 2015. №4 (72). С. 7–9.
  • Лаўрэш Леанід. Распаўсюд вершаў Багушэвіча на Лідчыне пры канцы XIX-га ст. // Лідскі Летапісец. 2015. № 4 (72). С. 20–21.
  • Лаўрэш Леанід. Падарожжа па старых вуліцах // Лідская газета. № 56 (12713), 20 ліпеня 2016.
  • Лаўрэш Леанід. Лідская гарадская электроўня, 1916-1939 // Маладосць. 2016. №7. С. 131–139.
  • Лаўрэш Леанід. Кінематограф у Лідзе. Кінатэатр «Эдысан» // Лідская газета. № 60 (12717), 3 жніўня 2016.
  • Лаўрэш Леанід. Дом Віленская, 19 і далей на поўнач // Лідская газета. № 66 (12723), 24 жніўня 2016.
  • Лаўрэш Леанід. Рэнерты ў Лідзе // Лідскі Летапісец 2015. № 4(72). С. 22.
  • Лаўрэш Леанід. Цікавы лёс дома №16 па вуліцы Савецкай // Лідская газета. № 72 (12729), 14 верасня 2016.
  • Лаўрэш Леанід. Прыход у Дзікушках // Лідскі летапісец. 2016. №1 (73). C. 15–29.
  • Лаўрэш Леанід. Насупраць сённяшняй Савецкай, 16 // Лідская газета. № 74 (12731), 21 верасня 2016.
  • Лаўрэш Леанід. Купецкая гімназія. Якой яна была? // Лідская газета № 87 (12744), 5 лістапада 2016.
  • Лаўрэш Леанід. Міхал Шымялевіч. Крэскi да бiяграфii найлепшага гiсторыка горада Лiды // Лідскі летапісец. 2016. № 1 (73). C. 45–58.
  • Лаўрэш Леанід. Дом па вуліцы Савецкай, 26 і вакол яго // Лідская газета. №89 (12746), 16 лістапада 2016.
  • Лаўрэш Леанід. Лідскі піярскі калегіум // Маладосць. 2016. №11. С. 120–130.
  • Лаўрэш Леанід. Хто і для якіх мэтаў будаваў дом №23 па вуліцы Савецкай і “дом з калонамі” // Лідская газета. № 93(12750), 30 лістапада 2016.
  • Лаўрэш Леанід. 13 траўня 1901 г. нарадзіўся Вітольд Пілецкі // Лідскі Летапісец. 2016. № 2(74). С. 15–19.
  • Лаўрэш Леанід. Лідскія могілкі // Лідскі Летапісец. 2016. №2(74). С. 38–60.
  • Лаўрэш Леанід. 100 гадоў Лідскай гарадской электрастанцыі // Лідскі Летапісец. 2016. № 4 (76). С. 10–12.
  • Лаўрэш Леанід. Парафіяне Лідскай, Дзікушкай, Маламажэйкаўскай і Жыжмянскай грэка-каталіцкіх цэркваў у 1829 г. // Лідскі Летапісец. 2016. № 3 (75). С. 26–40.
  • Лаўрэш Леанід. Ян Карловіч // Лідскі Летапісец. 2016. № 3 (75). С. 11–13.
  • Лаўрэш Леанід. Савецкая, 27, 32, 34. Функцыяналізм // Лідская газета. № 1 (12760), 5 студзеня 2017.
  • Лаўрэш Леанід. Лёсы родных Алаізы Пашкевіч // Лідскі Летапісец. 2016. № 3 (75). С. 15–16.
  • Лаўрэш Леанід. Вуліца Савецкая (Віленская, Сувальская) далей на поўнач // Лідская газета. № 4 (12763), 18 студзеня 2017.
  • Лаўрэш Леанід. Прыход ў Жыжме // Лідскі Летапісец. 2016. № 3(75). С. 20–25.
  • Лаўрэш Леанiд. Па старонках нашай гісторыі. Вуліца Савецкая каля перакрыжавання з чыгункай // Лідская газета. № 14 (12773), 1 сакавіка 2017.
  • Лаўрэш Леанiд. Выбiтныя манахi-базiлiяне часоў лiквiдацыi ўнii // Biuletyn Historii Pogranicza. № 15. С. 65–89.
  • Лаўрэш Леанід. Лідскі замак у 1891 – 1939 гг. // Лідская газета. № 36 (12795), 11 мая 2017.
  • Лаўрэш Леанід. Славойкі // Наша Слова. № 15 (1322), 12 красавіка 2017.
  • Лаўрэш Леанід. Горад Яго Каралеўскай Мосці Ліда ў другой палове XVII і ў XVIІІ стагоддзях // Лідскі Летапісец. 2016. № 4(76). С. 28–51.
  • Лаўрэш Леанід. Лідская Тарбут-школа // Наша Слова. № 19 (1326), 10 траўня 2017.
  • Лаўрэш Леанід. Калона арханёла Рафаіла ў Жырмунах // Лідскі летапісец. 2017. № 1 (77). C. 38.
  • Лаўрэш Леанід. Ліда да 1914 г. // Лідскі летапісец. 2017. № 1 (77). С. 46–70.
  • Лаўрэш Леанід. Новае з гісторыі лідскай архітэктуры // Наша Слова. № 24 (1331), 14 чэрвеня 2017.
  • Лаўрэш Леанід. Паліцыя ў Лідзе // Лідская газета. № 49(12808), 28 чэрвеня 2017.
  • Лаўрэш Леанід. 400-годдзе базыльянскай кангрэгацыі ў Нагародавічах // Наша Слова. № 28 (1335), 12 ліпеня 2017 г.
  • Лаўрэш Леанід. З жыцця вуліцы Школьнай – сучаснай Кірава // Лідская газета. № 55(12814), 19 ліпеня 2017.
  • Лаўрэш Леанід. Лідская павятовая вучэльня // Маладосць. 2017. № 07. С. 125–132.
  • Лаўрэш Леанід. Выган – раён горада // Лідская газета. № 57 (12816), 26 ліпеня 2017.
  • Лаўрэш Леанід. Генерал К. А. Кандратовіч ў 1916–1917 гг. // Наша Слова. № 34 (1341), 23 жніўня 2017.
  • Лаўрэш Леанід. Будынак Лідскай пошты – шэдэўр стылю функцыяналізму // Лідская газета № 69 (12828), 6 верасня 2017.
  • Лаўрэш Леанід. Ксёндз Віктар Шутовіч і горад Ліда // Наша Слова. № 35 (1342), 30 жніўня 2017.
  • Лаўрэш Леанід. «Абрусіцелі» і дзяцінства генерала Кіпрыяна Кандратовіча // Наша Слова. № 36 (1343), 6 верасня 2017.
  • Лаўрэш Леанід. Алена Скінадар з Іваноўскіх // Наша Слова. № 38 (1345), 20 верасня 2017.
  • Леанід Лаўрэш. Лідскія кінатэатры // Маладосць. 2017. № 11. С. 95–104.
  • Лаўрэш Леанід. Генерал Кандратовіч і БНР // Наша Слова. № 41(1348), 11 кастрычніка 2017.; № 42 (1349), 18 кастрычніка 2017.
  • Лаўрэш Леанід. Грэка-каталіцкая парафія ў Нагародавічах // Лідскі Летапісец. 2017. №2 (78). C. 28–39.
  • Лаўрэш Леанід. Грамадскі дзеяч і навуковец Іван Дрозд // Наша Слова. № 43 (1350), 25 кастрычніка 2017.
  • Лаўрэш Леанід. Вузкакалейныя чыгуначныя лініі вакол Ліды // Лідскі Летапісец. 2017. №2 (78). С. 40–45.
  • Лаўрэш Леанід. Генерал Кіпрыян Кандратовіч у Парыжы // Наша Слова. № 44 (1351), 1 лістапада 2017.
  • Лаўрэш Леанід. Лідскія друкарні // Лідскі Летапісец. 2017. № 3(79). С. 14–16.
  • Лаўрэш Леанід. Школа № 1 // Лідская газета № 89 (12848), 15 лістапада 2017.
  • Лаўрэш Леанід. Браніслаў Друцкі-Падбярэскі // Наша Слова. № 51 (1358), 20 снежня 2017.
  • Лаўрэш Леанід. Кнігі цэркваў Лідчыны ў XVIII ст. // Лідскі Летапісец. 2017. № 3(79). С. 17–19.
  • Лаўрэш Леанід. Генералы БНР // НАША СЛОВА № 5 (1364), 31 студзеня 2018.
  • Лаўрэш Леанід. Дом Юрыя Іваноўскага ў Галавічполі, пабудаваны па праекце архітэктара Лявона Вітан-Дубейкаўскага // НАША СЛОВА № 18 (1377), 2 траўня 2018.
  • Лаўрэш Леанід. Прыход ў Зблянах // Лідскі Летапісец. 2017. № 3(79). С. 30–48.
  • Лаўрэш Леанід. Трошкі пра Кастуся Езавітава // НАША СЛОВА № 20 (1379), 16 траўня 2018.
  • Лаўрэш Леанід. Славойкі на Лідчыне // Лідскі Летапісец. 2017. № 4(80). С. 39–40.
  • Лаўрэш Леанід. Тарбут-школа ў Лідзе // Лідскі Летапісец. 2017. № 4(80). С. 41–42.
  • Лаўрэш Леанід. Прыход у Орлі. // Лідскі Летапісец. 2017. № 4(80). С. 22–38.
  • Лаўрэш Леанід. Фелікс Стацкевіч // Наша Слова. № 34 (1393), 22 жніўня 2018.; № 35 (1394), 29 жніўня 2018.
  • Лаўрэш Леанід. Лідская чыгунка. Дакументальная аповесць // Маладосць. 2018. № 7. С. 120–139.; № 9. С. 116–122.
  • Лаўрэш Леанід. Іваноўскія і Валейкі // Наша Слова. № 39 (1398), 26 верасня 2018.
  • Лаўрэш Леанід. Кастусь Езавітаў і Кіпрыян Кандратовіч: крэскі да біяграфій // Лідскі Летапісец. 2018. № 1(81). С. 13–15.
  • Лаўрэш Леанід. Лідская адукацыя на пачатку ХХ стагоддзя // Маладосць. 2018. № 10. С. 117–125.
  • Лаўрэш Леанід. Дыспуты паміж уніятамі і праваслаўнымі ў школьных тэатрах першай паловы XVII ст. // Наша Слова. № 46 (1405), 14 лістапада 2018.
  • Лаўрэш Леанід. Яшчэ раз пра караля Андорры // Лідскі Летапісец. 2018. № 1(81). С. 37–50.
  • Лаўрэш Леанід. Новая інфармацыя пра крыж на магіле паўстанцаў 1863 г. каля Стрэліцы і іншыя народныя мемарыялы 1863 г. на Лідчыне // Наша Слова. № 49 (1408), 5 снежня 2018.
  • Лаўрэш Леанід. Новае пра лідскую чыгунку // Лідскі Летапісец. 2018. № 2(82). С. 32–38.
  • Лаўрэш Леанід. Прыход у Турэйску // Лідскі Летапісец. 2018. № 2(82). С. 20–28.
  • Лаўрэш Леанід. Адкуль у нас з'явіліся прусакі? // Наша Слова. № 4 (1415), 23 студзеня 2019.
  • Лаўрэш Леанід. Лідскі дэкан – філамат, ксёндз Дзіянісі Хлявінскі // Лідскі Летапісец. 2018. № 3(83). С. 7–10.
  • Лаўрэш Леанід. Філамат Ануфры Петрашкевіч // Лідскі Летапісец. 2018. № 3(83). С. 11–16.
  • Лаўрэш Леанід. Іншыя лідскія філаматы // Лідскі Летапісец. 2018. № 3(83). С. 16–17.
  • Лаўрэш Леанід. Горад Ліда ў лёсе ксяндза Віктара Шутовіча // Лідскі Летапісец. 2018. № 3(83). С. 49–51.
  • Лаўрэш Леанід. Да 135-тых угодкаў нараджэння Антона Луцкевіча // Наша Слова. № 6 (1417), 6 лютага 2019.
  • Лаўрэш Леанід. Эміграцыя ў Амерыку // Маладосць. 2019. № 1. C. 17–18.
  • Лаўрэш Леанід. Новае пра Лідскія гарадскія могілкі // Лідскі Летапісец. 2018. № 3(83). С. 34–41.
  • Лаўрэш Леанід. Тэадор Нарбут у падзеях 1812 года // Наша Слова. № 14 (1425), 3 красавіка 2019.
  • Лаўрэш Леанід. Гротэ дэ Буко ва ўспамінах Станіслава Іваноўскага // Лідскі Летапісец. 2018. № 4(84). С. 10–12.
  • Лаўрэш Леанід. Пахаванне паўстанцаў 1863 г. каля каля былога фальварка Стрэліца на Лідчыне // Лідскі Летапісец. 2018. № 4(84). С. 14–15.
  • Лаўрэш Леанід. Прыходы ў Голдаве і Бабрах // Лідскі Летапісец. 2018. № 4(84). С. 22–40.
  • Лаўрэш Леанід. Лідская павятовая 5-ці класная вучэльня ва ўспамінах Яўстаха Шалевіча // Лідскі Летапісец. 2018. № 4(84). С. 54–60.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 1,8 Марозава С. В. Сфера навуковых… С. 23.
  2. Шчарбачэвіч Ніна. Леанід Лаўрэш:… С. 7.
  3. Марозава С. В. Сфера навуковых… С. 23-24.
  4. Марозава С. В. Сфера навуковых… С. 24.
  5. Спіс важнейшых публікацый… С. 24-26.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць