Францішак Нарвойш
Францішак Нарвойш (15 студзеня 1742 — 26 чэрвеня 1819) — заслужаны прафесар вышэйшай матэматыкі ў Віленскім універсітэце, кафедральны канонік Самагіцкай дыяцэзіі.
Францішак Нарвойш | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 студзеня 1742[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 чэрвеня 1819[1] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, інжынер |
Навуковая сфера | матэматыка і інжынерная справа |
Месца працы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 15 студзеня 1742 года ў Вількамірскім павеце Ковенскай губерні ў маёнтку Міліконты недалёка ад мястэчкаў Гадуцішкі і Свянцяны.
Ва узросце восем гадоў паступіў у езуіцкую вучэльню першай ступені, па заканчэнні курсу 16 снежня 1756 года, перайшоў у езуіцкую жа калегію ў Шэнберзе. Уступіўшы ў ордэн езуітаў, Нарвайш адправіўся ў Вільню, куды ў гэты час прыбылі два знакамітых матэматыкі — выгнаныя з Францыі езуіты Рассіноль і Флеры. У ліку нешматлікіх вучняў, дапушчаных да заняткаў вышэйшай матэматыкай пад кіраўніцтвам французскіх вучоных, быў і Нарвайш. У хуткім часе ён настолькі вылучыўся з сярод іншых слухачоў сваімі поспехамі і здольнасцямі, што, калі Рассіноль і яго таварыш пакідалі Вільню, адпраўляючыся ў Кітай, яны паказалі на яго, як на свайго годнага пераемніка.
Францішку Нарвайшу была прапанаваная кафедра вышэйшай матэматыкі, і ў той жа час ён быў удастоены вучоных ступеняў доктара філасофіі і дактары багаслоўя. Праз некаторы час, з прычыны непаразуменняў з начальствам, Нарвайш быў пазбаўлены кафедры і сасланы ў Гродна, дзе выкладаў «піітыку». Па даручэнні Казначэйскай камісіі Рэчы Паспалітай на працягу трох гадоў (1769-1772) кіраваў ачысткай рэчышча Нёмана ўверх ад Гродна да Коўна.
У год знішчэння езуіцкага ордэна (1773) ён быў выкладчыкам матэматыкі ў Нясвіжы. Затым, пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным яго ўдзеле былі вызначаны геаграфічныя каардынаты шматлікіх мясцовасцяў ВКЛ. Па заканчэнні гэтай працы Нарвайшу было даручана кіраваць працамі па ўрэгуляванні рэчышча Нёмана і знішчэнню прыродных перашкод для суднаходства па гэтай рацэ. Працы ішлі на працягу трох гадоў, і Нарвайш, удала вырашыў прапанаваную яму складаную задачу, набыўшы вядомасць. Пасля знішчэння езуіцкага ордэна Нарвайшу была прапанаваная кафедра філасофіі ў Вільні, але ён адмовіўся, бо літоўскі падскарбі граф Тызенгаўз запрасіў яго да сабе для дапамогі ў справах, якія мелі мэтай узняцце народнага гандлю і прамысловасці. Неўзабаве Нарвайш быў камандзіраваны ў Германію, Галандыю і Англію для агляду розных фабрык і іншых прамысловых устаноў і куплі аптычных прыбораў для астранамічнай абсерваторыі ў Гродне.
За мяжой Нарвайш прабыў пяць гадоў. У 1783 годзе ён заняў кафедру вышэйшай матэматыкі ў Віленскім універсітэце, застаючыся ў той жа час кафедральным віленскім канонікам і плябанам прыходаў гарадзенскага і сабоцкага. Прафесарскую кафедру Нарвайш займаў да самой смерці 26 чэрвеня 1819 года ў Вільні.
Ён пакінуў шмат цікавых навуковых прац па, якія захоўваліся разам з іншымі яго працамі ў бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта.
Зноскі
правіцьСпасылкі
правіць- Лаўрэш Л. Гараджанін эпохі Асветніцтва (Францішак Нарвойш) // Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі гарадоў і працэсаў урбанізацыі ў Беларусі. Зборнік навуковых артыкулаў. Гродна. 2009. C.208-214.
- Лаўрэш Л. «I зорнае неба над галавой…»: Нарысы з гiсторыi астраномii / Леанiд Лаўрэш. — Мн., 2013.