Святлана Валянцінаўна Марозава

(Пасля перасылкі з С. В. Марозава)

Святлана Валянцінаўна Марозава, таксама вядома як Палуцкая (нар. 22 лістапада 1954, г.п. Ілья, Маладзечанская вобласць, цяпер Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі ўніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы Беларусі. Доктар гістарычных навук (2003), прафесар (2007).

Святлана Валянцінаўна Марозава
Дата нараджэння 22 лістапада 1954(1954-11-22) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Сяргей Паўлавіч Марозаў
Род дзейнасці вучоная
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

правіць

Скончыла сярэднюю школу № 18 г. Гродна (залаты медаль). Скончыла ў 1977 годзе гісторыка-педагагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы з чырвоным дыпломам[1].

У час вучобы ў інстытуце працавала пазаштатным экскурсаводам Гродзенскага турыстычнага бюро, у асноўным на выязных экскурсіях. Геаграфія паездак — ад Рыгі і Таліна да Ужгарада і Львова, ад Гродна і Брэста да Масквы. Гэта праца навучыла мабільнасці і камунікабельнасці.

У 1977—1979 г. працавала настаўнікам, арганізатарам выхаваўчай работы ў школах Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.

З 1979 года — у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. У 1979—1982 гадах вучылася ў аспірантуры пры кафедры гісторыі БССР ГрДУ, у 1983 г. у БДУ абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Брэсцкая царкоўная унія 1596 года і барацьба народных мас Беларусі супраць нацыянальна-релігійнага гнёту (1596—1667 гг.)», кандыдат гістарычных навук (1984).

У 1993—1996 гадах праходзіла падрыхтоўку ў дактарантуры пры аддзеле гісторыі Беларусі 13-18 ст. Інстытута гісторыі НАНБ, у 2002 г. у ІГ НАНБ абараніла доктарскую дысертацыю «Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596—1839 гг.)».

Загадчык кафедры гісторыі Беларусі ГрДУ (2008—2013), прафесар. У розны час выкладала на гістарычным факультэце ГрДУ курсы гісторыі Беларусі (эпоха феадалізму), гісторыі беларускай дзяржаўнасці, крыніцазнаўства, архівазнаўства, гісторыі культуры Беларусі, «Сучасныя тэндэнцыі і навацыі вывучэння айчыннай і сусветнай гісторыі» і спецкурсы «Гісторыя культуры Гродзеншчыны (эпоха феадалізму)», «Праблемы гісторыі ўніяцкай царквы Беларусі», «Уніяцкая царква ў культурна-гістарычным развіцці Беларусі (1596—1839 гг.)», «Гістарыяграфія Брэсцкай царкоўнай уніі», «Брэсцкая царкоўная унія 1596 года ў гісторыі Усходняй Еўропы (канец XVI—XIX ст.)» «Канфесійная гісторыя Беларусі». На факультэце дызайну і мастацтваў выкладала курсы мастацкай культуры Беларусі, мастацкай спадчыны Беларусі[2]. «Фальклор і этнаграфія беларусаў», «Методыка і тэхніка навуковага даследавання». Для замежных студэнтаў і магістрантаў выкладала (на англійскай мове) дысцыпліны «Адаптацыя да навучання ва ўніверсітэце», «Краіназнаўства», «Методыка і тэхніка навуковага даследавання», «Ахова гісторыка-культурнай спадчыны ў краінах Блізкага і Далёкага Усходу». Вяла курсы падрыхтоўкі абітурыентаў да цэнтралізаванага тэсціравання.

Кіравала студэнцкім навукова-даследчым гісторыка-краязнаўчым гуртком (1990—1993, 1997—2006 г.). Заахвочвала студэнтаў да навуковай творчасці. Прышчэплівала моладзі любоў да Беларусі і свайго краю, павагу да роднай мовы, цікавасць да нацыянальнай гісторыі і культуры, адказнасць за лёс краіны. Падрыхтавала 12 магістраў і 1 кандыдата гістарычных навук. За ўклад у развіццё здольнасцяў таленавітай моладзі атрымала прэмію Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў (2006 г.). Узнагароджана медалю «За заслугі перад Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы» (2010 г.).

У 2014—2015 гадах навучалася ў Вільнюскім універсітэце (Lituanistinės studijos)[1]. У снежні 2023 года стала вядома, што Святлана Марозава больш не працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце Янкі Купалы, прычына звальнення або непрацягу кантракту не невядома[3].

Сябра Міжнароднай асацыяцыі гуманітарыяў[1], Беларускай асацыяцыі гісторыкаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, Беларускага гістарычнага таварыства, Санкт-Пецярбургскага таварыства гісторыі ідэй.

Стажыроўкі

правіць

Стажыравалася ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце імя М. Ламаносава, Варшаўскім універсітэце (пры падтрымцы Фонда імя Стэфана Баторыя), Ягелонскім універсітэце (Кракаў, пры падтрымцы Фонда каралевы Ядзвігі), Акадэміі навук Чэшскай Рэспублікі, Вільнюскім універсітэце (пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і навукі Літоўскай Рэспублікі), рэалізавала навуковы праект пры падтрымцы Амерыканскага савета навуковых таварыстваў. Удзельнічала ў праграмах акадэмічнага абмену і выкладала ва Універсітэце ў Хельсінкі (Фінляндыя, 2015), Універсітэце Арыстоцеля ў Салоніках (Грэцыя, 2016), Познаньскім універсітэце імя А. Міцкевіча (Польшча, 2019), Універсітэце Эберхарда і Карла (Цюбінген, Германія, 2019)[1].

Навуковая дзейнасць

правіць

Кірункі навукай дзейнасці: канфесійная гісторыя Беларусі другой паловы XVI — першай паловы ХІХ ст., гісторыя уніяцкай царквы на Беларусі, гісторыя Гродзеншчыны.

Аўтар прыкладна 400 навуковых публікацый, у тым ліку пяці кніг па гісторыі ўніяцкай царквы: манаграфій «Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596—1839 гг.)»[4] (Гродна, 2001), «Супраціў дэўнізацыі ў Беларусі (1780—1839 гады)»[5] (Гродна, 2014), «Культурная спадчына Уніяцкай Царквы Беларусі (1596—1839 г.)» (Гродна, 2023; у суаўтарстве), вучэбных дапаможнікаў «Уніяцкая царква ў культурна-гістарычным развіцці Беларусі (1596—1839)»[6] (Гродна, 1996), «Берасцейская царкоўная унія 1596 г. у беларускай гістарыяграфіі»[7] (Гродна, 2002); артыкулаў у навуковых часопісах і зборніках, матэрыялах навуковых канферэнцый, у энцыклапедыях: «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі», «Вялікае княства Літоўскае», «Рэлігія і царква на Беларусі». Шматлікія з гэтых артыкулаў апублікаваныя за мяжой: у Польшчы, Украіне, Літве, Расіі, а таксама ў Швейцарыі. Навуковыя работы грунтаваны на матэрыяле буйнейшых архіваў і бібліятэк Беларусі, Літвы, Украіны, Польшчы, Расіі.

Апрабіравала вынікі сваіх даследаванняў на чатырох сотнях навуковых канферэнцый. Навуковая кіраўніца навукова-педагагічнай школы даследавання канфесійнай гісторыі Беларусі ў ГрДУ імя Янкі Купалы[8] (гл: № 15). Ініцыявала і падрыхтавала правядзенне на базе ГрДУ імя Я. Купалы міжнародных навуковых канферэнцый “Леў Сапега і яго час”[9], “Вялікае княства Літоўскае і яго суседзі ў XIV–XV ст.: саперніцтва, супрацоўніцтва, урокі” (прысвечана 600-годдзю Грунвальдскай бітвы”)[10], “Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа”[11] [12].

Удзельнік навуковага семінара “Актуальныя праблемы гістарычнай навукі” для правядзення экспертыз дысертацый, выступала ў якасці эксперта. Была членам Савета па абароне дысертацый К0214.03 ГрДУ імя Янкі Купалы. Член рэдакцыйнай калегій навуковых часопісаў: “Беларускі гістарычны часопіс” і “Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы”, серыя 1 Гісторыя і археалогія. Філасофія. Паліталогія[13].

З пачатку 1990-х г. удзельнічала ў падрыхтоўцы запатрабаванай суверэннай Беларуссю вучэбнай літаратуры па айчыннай гісторыі. У складзе розных аўтарскіх калектываў падрыхтавала каля 30 вучэбных дапаможнікаў па гісторыі Беларусі для ВНУ і школ, у тым ліку з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Сярод іх вучэбны дапаможнік для 8-га класа устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання (2018, у суаўтарстве)[14].

Сям’я

правіць

Дзед Сымон Лукошка — удзельнік Першай сусветнай вайны, зведаў нямецкі палон, у Другую сусветную вайну дапамагаў партызанам. Бабка Анастасія Лукошка — падпольшчыца, партызанская сувязная ў Другую сусветную вайну, выдадзена здраднікам, схоплена, катавана і зажыва спалена фашыстамі перад адступленнем разам з іншымі вязнямі Вілейскай турмы. Пасмяротна (1968) узнагароджана медалём «За адвагу»[15].

Бацькі з сялян. Бацька Валянцін Іванавіч Марозаў — кандыдат філалагічных навук, дацэнт, даследчык мовы твораў Францішка Багушэвіча[16]. Маці Галіна Сямёнаўна Марозава — школьная настаўніца.

Сыны Яўген Марозаў (нар. 1979) і Сяргей Марозаў (нар. 1985) — гісторык, кандыдат гістарычных навук.

Узнагароды

правіць
  • Медаль «За заслугі перад Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы універсітэтам» (2010)
  • Прэмія імя Францішка Багушэвіча (медаль імя Францішка Багушэвіча) Беларускага ПЭН-цэнтра (2015).

Асноўныя публікацыі

правіць

Манаграфіі

правіць

Брашуры

правіць
  • Марозава С. Людзі культуры Гродзеншчыны: Леанід Лаўрэш. — Гродна: ЮрСаПрынт, 2023. — 62 с.
  • Марозава С. В. Людзі навукі Гродзеншчыны: Сяргей Аркадзьевіч Піваварчык / С. В. Марозава, Н. А. Івашчанка. А. Д. Гаршкоў; адк. рэд. С. В. Марозава. — Гродна: ЮрСаПрынт, 2022. — 69 с.
  • Марозава, С. В. Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596—1839 гады): аўтарэферат дысертацыі на спашуканне вучонай ступені доктара гістарычных навук. Мінск: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 2002. — 46 с.
  • Дзейнасць Уніяцкай Царквы па кансалідацыі беларускага народу. — Берасьце-Горадня, 2001. — 24 с.

Навукова-папулярныя выданні

правіць

Вучэбныя выданні (у суаўтарстве)

правіць
  • Паноў С. В., Марозава С. В., Сосна У. А. Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст. : вучэб. дапам. для 8-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання Архівавана 24 лістапада 2023.; пад рэд. У. А. Сосны. — Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2018. — 159 с.;
  • Марозава С. В., Сосна У. А., Паноў С. В. Гісторыя Беларусі: Канец XVIII — пачатак XX ст. : вучэбны дапаможнік для 9 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання; пад рэд. У. А. Сосны. 2-е выданне, дапоўненае і перагледжанае. — Мінск: Выдавецкі цэнтр БДУ, 2011. — 199 с.
  • Сосна У. А., Марозава С. В., Паноў С. В. Гісторыя Беларусі (XIX ст. — 1917 г.); пад рэд. М. С. Сташкевіча: вучэбны дапаможнік для 8-х класаў. — Мінск: Выдавецкі цэнтр БДУ, 2005. — 168 с.
  • Основы идеологии белорусского государства: учебное пособие (для слушателей системы повышения квалификации руководящих кадров, преподавателей и специалистов системы образования) / Г. А. Василевич, Я. С. Яскевич, А. Д. Гусев и др. — Минск: РИВШ, 2004. — 477 с.
  • Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі / У. А. Сосна, У. Я. Казлякоў, І. П. Крэнь і інш.; 2-е выданне, папраўленае і пашыранае — Минск: РИВШ, 2005. — 334 с.
  • Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі / У. Р. Казлякоў, С. В. Марозава, У. А. Сосна і інш. — Мінск: ТАА «ЦІПР», 2003. — 348 с.
  • История Беларуси: Полный курс: пособие для старшеклассников и поступающих в ВУЗы / Ю. Л. Казаков, П. О. Лойко, С. Н. Ходин и др. — Минск: ООО «Юнипресс», 2003. — 416 с.
  • Гісторыя Беларусі XVI—XVIII стст. Хрэстаматыя, 7 клас: Дапаможнік для настаўнікаў / А. Л. Абэцэдарская, Ю. М. Бохан, У. П. Емельянчык і інш. — Мінск: Народная асвета, 2002. — 123 с.
  • Марозава С. В. Берасцейская царкоўная унія 1596 г. у беларускай гістарыяграфіі. — Гродна: ГрДУ, 2002. — 132 с.
  • Гісторыя Беларусі: з 1795 г. да вясны 1917 г.: вучэбны дапаможнік (для студэнтаў гістарычных факультэтаў ВНУ) / І. І. Коўкель, І. І. Крэнь, Л. У. Бярэйшык і інш. — Мінск: «Аверсэв», 2001. — 400 с.
  • Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч.1. Са старажытных часоў да канца XVIII ст.: Курс лекцый / І. П. Крэнь, І. І. Коўкель, С. В. Марозава, С. Я. Сяльверстава, І. А. Фёдараў. — Мінск: РІВШ БДУ, 2000. — 656 с.
  • Гісторыя Беларусі: вучэбны дапаможнік: для ліцэяў, гімназій і школ з паглыбленым вывучэннем гуманітарных дысцыплін / А. Л. Абецэдарская і інш. — Мінск: НКФ «Экаперспектыва», 1996. — 496 с.

Удзел у калектыўных працах

правіць
  • Marozawa, S. A jednak żyje! − zamiast przedmowy // Osadczy W., Jędrzejewska B. Dzieje i martyrologium Unii Św. na Litwie: W świetle żywotu i pamiętników ks. Grzegorza Micewicza, kapłana obrządku unickiego. — Warszawa — Radzymin: Wydawnictwo von Borowiecky, 2022. — S. 19-42.
  • Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII пачатак XX ст.): манаграфія / В. В. Яноўская, Н. В. Анофранка, С. М. Васовіч і др.; навуковы рэдактар В. В. Яноўская; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Ӏнстытут гісторыі. — Мінск: Беларуская навука, 2015. — 494 с.
  • Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада. — Гародня: Wrocław: [б. в.], 2012. — 339 с.
  • Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі: у 6 т. Т. 2: Протарэнесанс і Адраджэнне / С. І. Санько [і інш.] / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут філасофіі. — Мінск: «Беларуская навука», 2010. — 840 с.
  • Гродназнаўства: дапаможнік / А. П. Госцеў [і інш.]; пад агул. рэд. В. В. Шведа і В. Р. Карнелюка. — Гродна: ГрДУ, 2009.
  • Гродназнаўства: дапаможнік (другое выданне) / А. П. Госцеў [і інш.]; пад агул. рэд. В. В. Шведа і В. Р. Карнелюка. — Гродна: ГрДУ, 2010.
  • Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца: зборнік артыкулаў па беларусістыцы й багаслоўі ў гонар 80-годзьдзя айца Аляксандра Надсана / Пад рэд. І. Дубянецкай, А.Макміліна, Г. Сагановіча / Згуртаваньне беларусаў Вялікай Брытаніі, School of Slavonic and East European Studies University College London. — Менск: Тэхналогія, 2010.
  • 250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур. 250 people from Belarus in the dialoque of cultures / Адказны за выпуск А. М. Сасім; рэдактары: Т. Л. Пісарэнка, Л. У. Языковіч. — Мінск: УП «Экоперспектива», 2008. — 416 с.
  • Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII—XVIII ст.). — Мінск: «Экаперспектыва», 2004. — С. 344 с.

Зноскі

  1. а б в г Марозаў 2022.
  2. Марозава, С. В., Марозаў, С. П. Мастацкая спадчына Беларусі. / Марозава С. В., Марозаў С. П. — Гродна: «ЮрСаПрынт», 2022. — 576 с.
  3. К, А.. Прафесарка Святлана Марозава больш не працуе ў ГрДУ . Hrodna.life (30 снежня 2023). Праверана 3 студзеня 2024.
  4. Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596-1839 гады). pawet.net. Праверана 25 лістапада 2023.
  5. 'Сваёй веры ламаць не будзем…': Супраціў дэўнізацыі ў Беларусі (1780 – 1839 гады). pawet.net. Праверана 25 лістапада 2023.
  6. Марозава, Святлана В. Уніяцкая царква ў культурна–гістарычным развіцці Беларусі (1596—1839) (Павел Лойка) | Беларускі Гістарычны Агляд. Праверана 25 лістапада 2023.
  7. Pawet: Берасцейская царкоўная унія 1596 г. у беларускай гістарыяграфіі. pawet.net. Праверана 25 лістапада 2023.
  8. Навукова-педагагічныя школы. grsu.by (25 студзеня 2021).
  9. Леў Сапега (1557-1633 гг.) i яго час : зб. навук. арт. ГрДУ імя Я. Купалы рэд. кал. С.В.Марозава і інш. - Гродна : ГрДУ, 2007. - 422 с.. pawet.net (23 кастрычніка 2009).
  10. У ГрДУ прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя “Вялікае княства Літоўскае і яго суседзі ў XIV – XV ст.: саперніцтва, супрацоўніцтва, урокі”. grsu.by (6 ліпеня 2010).
  11. Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа : зб. навук. арт. / М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь, ГрДУ імя Я. Купалы, Ін-т гіст. НАНБ; рэдкал.: С.В. Марозава і інш. - Гродна : ГрДУ, 2008. - 503 с.. pawet.net (31 сакавіка 2009).
  12. Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа : зб. навук. арт. : у 2 ч. Ч. 1 / ГрДУ імя Я. Купалы; рэдкал.: С.В. Марозава і інш. - Гродна : ГрДУ, 2009. - 385 с.. pawet.net (2 красавіка 2010).
  13. “Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 1. Гісторыя і археалогія. Філасофія. Паліталогія”. grsu.by (24 сакавіка 2009).
  14. Гісторыя Беларусі. Канец XVІІI — пачатак XХ ст. 8 клас | Скачать | Учебники.by(недаступная спасылка). uchebniki.by. Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2023. Праверана 25 лістапада 2023.
  15. Память через огонь. www.banifacyj.narod.ru. Праверана 25 лістапада 2023.
  16. Морозов, В. И. (1927-1982). Особенности языка произведений Франтишка Богушевича: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата филологических наук: специальность 661 Языки народов СССР (белорусский язык) / В. И. Морозов. - Минск, 1971. - 25 с.(нявызн.). e-catalog.nlb.by (2 снежня 1971). Праверана 25 лістапада 2023.
  17. Гродзенскія гісторыкі «паднялі тысячагадовы пласт гісторыі» ў новай кнізе «Мастацкая спадчына Беларусі».

Літаратура

правіць
  • МАРОЗАВА Святлана Валянцінаўна // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2. С. 169—170.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т.5. — Мн.: БелЭн, 1999. — С. 79.
  • Марозава Святлана Валянцінаўна // Прафесары Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. 1940—2010: біябібліяграфічны слоўнік / С. А. Габрусевіч, Я. А. Роўба. — Мінск: Друкарня Макарава і К, 2013. — С. 118—121.
  • Марозава Святлана Валянцінаўна // Прафесары Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. 1940—2010: біябібліяграфічны слоўнік / рэдкал.: Я. А. Роўба (адк.рэд.) [і інш.]. — Баранавічы: Ф-л № 1 ААТ «Чырвоная зорка», 2010. — С. 61-63.
  • Коршак М. А., Стралец М. В. Святлана Валянцінаўна Марозава: партрэт навукоўцы і педагога // Вестник Брестского государственного технического университета. — 2010. — № 6. Гуманитарные науки. — С. 29-31.
  • Морозова Светлана Валентиновна // Корзенко Г. В. Историки Беларуси в начале XXI столетия: библиографический справочник. — Минск: Белорусская наука, 2007. — С. 262—263.
  • Марозава (Палуцкая) Святлана Валянцінаўна // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мінск: БелЭн, 2006. — С. 272.
  • «Выхоўвайце ў сабе адказнасць ва ўсім» // Университет и его педагоги. — Гродно: ГрГУ, 2006. — С. 200—207.
  • Спіс навуковых публікацый доктара гістарычных навук Святланы Марозавай (Палуцкай) // Гістарычны альманах. — 2004. — № 10. — С. 238—250.
  • Марозава Святлана Валянцінаўна // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы: Бібліяграфічны даведнік / Пад. рэд. В. М. Чарапіцы. — Гродна: ГрДУ, 1999. — С 323—324.
  • Марозава (Палуцкая) Святлана Валянцінаўна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5 / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш. — Мінск: Бел Эн, 1999. — С. 79.

Спасылкі

правіць