Аб’яднаная Вялікая Ложа Расіі
Аб'яднаная Вялікая Ложа РасііПравіць
Гісторыя адраджэння традыцыйнага рэгулярнага масонства ў Расіі была не простай, але паспяховай. Адраджэнне пачалося ў 2000 годзе, калі значная частка Братоў, якія не пагаджаліся з унутранай палітыкай кіраўніцтва ВЛР і таму выйшлі са складу ВЛР, утварылі Рускую Рэгулярную Вялікую Ложу. Тая, аб'яднаўшыся з часткай Вольных Муляроў, якія зноў пакінулі ВЛР, у 2007 годзе ўвайшла ў склад Аб'яднанай Вялікай Ложы Расіі. 11 кастрычніка 2008 г. на сваёй Прадстаўнічай Асамблеі ў Санкт-Пецярбургу Аб'яднаная Вялікая Ложа Расіі была канчаткова сфармаваная і набыла сваю новую Канстытуцыю і Генеральны Рэгламент. Сёння Аб'яднаная Вялікая Ложа Расіі ўключае ў сябе 13 лож, што месцяцца ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Харкаве. У іх складзе прадстаўнікі самых розных прафесій: вайскоўцы, бізнесмены, творчая інтэлігенцыя, педагогі, лекары, службоўцы — розных узростаў, палітычных і рэлігійных поглядаў. Колькасць АВЛР на дадзены момант складае 250 братоў.
Высокашаноўныя Ложы пад шатамі Аб'яднанай Вялікай Ложы Расіі:
1. «Гармония» (Масква);
2. «Лотос» (Масква);
3. «Астрея» (СПб);
4. «Воскресенье» (СПб);
5. «Сфинкс» (СПб);
6. «Пеликан» (СПб);
7. «Юпитер» (Масква);
8. «Четверо коронованных» (Масква);
9. «Тетраксис» (Масква);
10. «Орион», (Масква);
11. «Феникс» (Масква);
12. «Геометрия» (Харкаў, Украiна)
13. «Феникс Украины» (Харкаў, Украiна)
Традыцыйнае рэгулярнае масонстваПравіць
11 кастрычніка 2008 г. была ўтвораная Аб'яднаная Вялікая Ложа Расіі (АВЛР). Яна атрымала патэнт ад Вялікай Ложы Францыі — аднаго з буйных традыцыйных рэгулярных паслушэнстваў Францыі — на правядзенне работ па Старажытнаму і Прынятаму Шатландскаму Абраду. Аб'яднаная Вялікая Ложа Расіі ўваходзіць у лік еўрапейскіх лож традыцыйнага рэгулярнага масонства, якія маюць сяброўскія стасункі з Вялікай Ложай Францыі. ВЛФ была ўтвораная Найвышэйшай Радай Старажытнага і Прынятага Шатландcкага Абраду Францыі, самай першай Найвышэйшай Радай Старажытнага і Прынятага Шатландcкага Абраду ў Еўропе, заснаванай ў 1804 г. На сёння ВЛФ яднае ў сваіх ложах блізу 30 000 братоў, як у Францыі так і за яе межамі. Яна зяўляецца адной з самых буйных і аўтарытэтных лож Францыі, якія прадстаўляюць традыцыйнае рэгулярнае еўрапейскае масонства.
10 год таму, сумесна з Вялікай Традыцыйнай Сімбалічнай Ложай «Опера» ВЛФ утварыла Канфедэрацыю Аб'яднаных Вялікіх Лож Еўропы (КАВЛЕ). Цяпер у КАВЛЕ уваходзіць 15 Вялікіх Лож, і з кожным годам іх робіцца больш. Гэтак будуецца новы незалежны сусветны ланцуг Вялікіх Лож, не звязаных з Аб'яднанай Вялікай Ложай Англіі і ложамі, якія яна прызнае.
ЛітаратураПравіць
- Серков А. И. История русского масонства 1845—1945. — СПб.: Изд-во им. Н. И. Новикова, 1997. — 480 с. ISBN 5-87991-015-6
- Серков А. И. История русского масонства после Второй мировой войны. — СПб.: Изд-во им. Н. И. Новикова, 1999. — 445 с. ISBN 5-87991-016-4
- Серков А. И. История русского масонства XIX века. — СПб.: Изд-во им. Н. И. Новикова, 2000. — 400 с. ISBN 5-87991-017-2
- Серков А. И. Русское масонство. 1731—2000 гг. Энциклопедический словарь. — М.: РОССПЭН, 2001. — 1224 с., илл. ISBN 5-8243-0240-5
- Пятигорский А. М. Кто боится вольных каменщиков? Феномен масонства. / Авториз. перевод с английского К. Боголюбова. Под общ. ред. К. Кобрина. — М.: Новое литературное обозрение, 2009. — 448 с. — ISBN 978-5-86793-663-1.
- Савельев А. Дорога которая ведёт к Храму