Аб’яднанне сялянскай лявіцы «Самапомац»

Аб’яднанне сялянскай лявіцы «Самапомац» (польск.: Zjednoczenie Lewicy Chłopskiej „Samopomoc”) — рэвалюцыйна-дэмакратычная сялянская арганізацыя ў міжваеннай Польшчы ў 19281931 гг.

Аб’яднанне сялянскай лявіцы «Самапомац»
Дата заснавання студзень 1928
Краіна

Гісторыя

правіць

Створана ў студзені 1928 г. у выніку расколу дробнабуржуазнай сялянскай партыі «Строніцтво хлопске» і вылучэння з яе левага радыкальнага крыла, якое выступіла разам з былымі дзеячамі Незалежнай сялянскай партыі (НСП). «Самапомац» пашырала свой уплыў на палякаў і каталіцкую частку беларускага насельніцтва пераважна ва ўсходніх паветах Беластоцкага і заходніх паветах (Ашмянскі) Віленскага ваяводстваў. У маі 1931 г. аб’ядноўвала 12,5 тысяч членаў[1], пераважную большасць якіх складалі беззямельныя і малазямельныя сяляне-беднякі і сраднякі. Кіраўнікі А.Бомба, С.Вуйтовіч, М.Гвяздовіч, В.Кавальскі, Ф.Ткачоў, В.Ямроз. Друкваны орган — газета «Samopomoc chłopska» («Сялянская ўзаемадапамога»). Праграма аб’яднання змяшчала асноўныя рэвалюцыйна-дэмакратычныя і асобныя сацыялістычныя патрабаванні: зямля без выкупу, нацыяналізацыя прамысловасці, дэмакратычныя правы, ліквідацыя буржуазнай дыктатуры, стварэнне рабоча-сялянскага ўрада, самавызначэнне прыгнечаным народам і інш. Выступала ў саюзе з Польскай сацыялістычнай партыяй-лявіцай, Беларускім сялянска-рабочым пасольскім клубам «Змаганне», украінскай рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганізацыяй Сельраб пад агульным кіраўніцтвам Камуністычнай партыі Польшчы. Праводзіла палітычную работу ў вёмцы, накіраваную на рэвалюцыйнае выхаванне і арганізацыю працоўных сялян, працягваючы палітыку ліквідаванай уладамі НСП. Забаронена польскім урадам 27 мая 1931 г.

Зноскі

  1. Z pola walki. – 1973. – № 4. – S. 104

Літаратура

правіць
  • Cimek, H. Sojusz robotniczo-chłopski w Polsce, 1918 – 1939. – Warszawa, 1989.
  • Полуян, В.А. Революционно-демократическое движение в Западной Белоруссии (1927 – 1939 гг.). – Мн., 1978.