Авангард (спартыўны комплекс, Кіеў)

«Авангард» — дзіцяча-юнацкі навучальна-спартыўны комплекс прафсаюзаў у Кіеве. Пабудаваны ў 1960-я і 1970-я гады на месцы мусульманскіх і караімскіх могілак, разбураных пасля Другой сусветнай вайны, якія ўваходзілі ў склад Лук’янаўскіх могілак.

Ён складаецца з некалькіх будынкаў, якія маюць манеж з арэнай з месцамі для гледачоў (тут трэніруюцца і гуляюць кіеўскі хакейны клуб «Сокал» і выхаванцы юнацкай школы), баскетбольныя, гімнастычныя, трэнажорныя залі і іншае. Побач са спартыўным комплексам ёсць адкрытае футбольнае поле. Штаб-кватэра Федырэцыі хакея Украіны таксама знаходзіцца ў спартыўным комплексе.

Размешчаны па адрасе: вуліца Юрыя Ільенкі, 44,46,48.

СпасылкіПравіць