Авен (лац.: Aries) — сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба, адно з 88 сузор’яў дзейнай наменклатуры IAU (1930).

Лацінская назва
(у р. скл.: Arietis)
Скарачэнне Ari
Плошча 441,4 кв. градусаў (1,070%)
Колькасць зорак,
ярчэйшых за m+6,5
(паводле каталога Гіпарха)
86
Назіраецца ў шыротах: 90°Пн – 58°Пд (цалкам)
58°Пд – 79°Пд (часткова)

Паходжанне назвы IAU: адно са старажытнагрэчаскіх сузор’яў, якія пералічыў Пталемей.

Зоркі правіць

Яркія зоркі правіць

  • α Ari — Хамаль — жоўты гігант, спектральны клас K2, мае дыяметр у 2 разы больш, чым Сонца. Назва паходзіць ад арабскага слова «авечка».
  • β Ari — Шэратан — велічыня 2,27, спектар A5. Гэта падвойная спектральная зорка з перыядам 107 гадоў. Назва паходзіць ад арабскага «аль шарат», што азначае «знак».

Падвойныя зоркі правіць

  • γ Ari — пара белых зорак велічынёй 4.8, адна ад адной злёгку адрозніваюцца ў малым тэлескопе.
  • λ Ari — шырокая падвойная белая зорка, можна назіраць у простым тэлескопе.
  • π Ari — блакітна-белая зорка. Паводле некаторых крыніц дзве зоркі не маюць фізічнай сувязі, а з’яўляюцца толькі аптычнай парай.

Галактыкі правіць

  • NGC 772 — спіральная галактыка цікавай формы — мае толькі адзін спіральны рукаў.
  • NGC 1012
  • NGC 1024
  • NGC 1028

Спасылкі правіць