Авесцкі манетны двор

манетны двор

Авесцкі манетны двор — манетны двор, які размяшчаўся ў г. Авеста, Швецыя. Заснаваны ў 1644 годзе.

Манета 2 эрэ Авесцкага манетнага двара 1749 года, Фрэдрык I

Выпускаў у 1788 годзе манеты-перайманні медных 5 капеек з датаваннем 1764, 1778 і 1787 гады для забеспячэння плацежаздольнасці шведскай арміі на акупіраваных тэрыторыях Расійскай імперыі ў час руска-шведскай вайны 1788—1790 гадоў. У адрозненне ад сапраўдных рускіх манет на іх аверсе і рэверсе былі каралеўскія (замест імператарскіх) кароны, іншыя абрысы дат; на аверсе манет 1787 года — асаблівы малюнак двухгаловага арла, у полі манеты часцей за ўсё знак Екацярынбургскага манетнага двара — EM, зрэдку адзнака двара адсутнічае.

Літаратура правіць

  • Авесцкі манетны двор // Археалогія і нумізматыка Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 24: іл. — ISBN 5-85700-077-7.
  • Спасский, Русская монетная система: историко-нумизматический очерк. Изд. 4-е, доп. — Ленинград: Аврова, 1970. — 256 с., 1 л. ил.
  • Уздеников, В. В. Монеты России, 1700—1917. — Москва: Финансы и статистика, 1985. — 500 с.