Авіягарадок (Кіеў)
Авіягарадок (укр.: Авіамістечко) — мясцовасць у заходняй частцы Кіева. Размешчана паміж чыгункай Кіеў-Ковель, Берасцейскім праспектам, бульварам Акадэміка Вярнадскага і вуліцай Гетмана Кірыла Разумоўскага. Частка Святошына.
Авіягарадок | |
---|---|
укр.: Авіамістечко | |
| |
50°27′48″ пн. ш. 30°22′47″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Кіеў |
Адміністрацыйны раён горада | Святошынскі |
Дата заснавання | 1946 |
Забудавана ў 1946-1950-х гадах пераважна прыватнымі сядзібамі работнікаў авіязавода (цяпер завод «Антонаў»). Паралельная назва — Новасвятошын.
У Авіягарадку ў 1957—1984 гадах жыў вядомы савецкі авіяканструктар Алег Антонаў (цяпер адрас вуліца Аляксандра Аксанчанкі, 1)