Алег Канстанцінавіч Антонаў

Алег Канстанцінавіч Антонаў (руск.: Оле́г Константи́нович Анто́нов; 25 студзеня (7 лютага) 1906, с. Троіцкае, Падольскі раён, Маскоўская вобласць — 4 красавіка 1984, Кіеў) — савецкі авіяканструктар, доктар тэхнічных навук (1960), прафесар (1978).

Алег Канстанцінавіч Антонаў
Род дзейнасці Q10497074?, вынаходнік, палітык, выкладчык універсітэта
Дата нараджэння 25 студзеня (7 лютага) 1906
Месца нараджэння
Дата смерці 4 красавіка 1984(1984-04-04)[1][2][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «Партызану Айчыннай вайны» медаль «За абарону Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы» медаль «За асваенне цалінных зямель» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы» медаль «У памяць 1500-годдзя Кіева»
Ленінская прэмія Сталінская прэмія Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украінскай ССР
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 25 студзеня (7 лютага) 1906 года ў вёсцы Троіцкае цяпер Падольскі раён Маскоўскай вобласці.

З 1912 года жыў у горадзе Саратаве. У 1915—1922 гадах вучыўся ў Саратаўскім рэальным вучылішчы (скончыў 2 класа) і сярэдняй школе (цяпер — СШ № 23).

З юных гадоў захапляўся авіяцыяй, займаўся ў школьным гуртку аматараў авіяцыі; ў 1921 годзе падаў заяву ў Чырвоны Паветраны Флот з просьбай прыняць яго ў авіяцыйную школу, аднак атрымаў адмову з прычыны ўзросту і прыёму толькі камандзіраў Чырвонай Арміі.

У 1924 годзе падчас навучання на пуцейскім факультэце Саратаўскага ўніверсітэта, у які ён паступіў, каб быць бліжэй да авіяцыі; пабудаваў свой першы планёр, арганізаваў мясцовы Гурток аматараў авіяцыі. У тым жа годзе навучальная ўстанова была закрытая, і Антонаву прыйшлося шукаць новае месца вучобы.

У 1924 годзе прыняў удзел ва II Усесаюзных Планерных выпрабаваннях у Кактэбеле.

У 1925 годзе паступіў на машынабудаўнічы факультэт Ленінградскага політэхнічнага інстытута імя Калініна, які скончыў у 1930 годзе.

З 1933 года — галоўны канструктар Планернага завода ў Тушына. З 1938 года — вядучы інжынер КБ Якаўлева. У 1940—1941 гадах — галоўны канструктар завода ў Ленінградзе.

У 1941 годзе атрымаў заданне па арганізацыі вытворчасці планёраў ў Каўнасе на базе былога трамвайнага завода, аднак неўзабаве вайна разбурыла пачынанні; Антонаў быў прызначаны галоўным інжынерам Планернага кіравання Наркамата авіяцыйнай прамысловасці. З 1943 года — першы намеснік генеральнага канструктара Якаўлева, 1946 кіраваў філіялам ОКБ ў Навасібірску, пазней — сваім ОКБ-153 (c 1952 — кіеўскае ГСОКБ-473, з 1966 — Кіеўскі механічны завод, з 1984 — ОКБ імя А. К. Антонава, з 1989 — Авіяцыйны навукова-тэхнічны комплекс «Антонаў»).

У 1962 годзе прысвоена званне Генеральнага канструктара ОКБ.

Член КПСС з 1945 года. Дэпутат Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 5-11 скліканняў ад Кіеўскай вобласці.

Жыў у Кіеве. Памёр 4 красавіка 1984 года. Пахаваны ў Кіеве на Байкавых могілках.

Зноскі

  1. Oleg Konstantinowitsch Antonow // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Oleg Konstantinovič Antonov // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.

Літаратура правіць