Авіямадэлізм — від тэхнічнай творчасці, сродкам якога з’яўляюцца:

  • Стварэнне і пілатаванне дыстанцыйна кіраваных (радыёкіраваныя, кордавыя) альбо свабодналятаючых (планёры, таймерныя) лятальных апаратаў.
  • Стварэнне нелятаючых маштабных копій рэальных лятальных апаратаў (стэндавы авіямадэлізм).
Радыёкіруемы самалёт

Авіямадэлі прадстаўляюць усе віды лятальных апаратаў.

Авіямадэлізм быў даволі добра развіты ў СССР: выдаваліся часопісы, фінансаваліся гурткі авіямадэлізму. Найбольш папулярны ён быў сярод моладзі школьнага ўзросту, у той жа час авіямадэлізмам на прафесійным узроўні займаліся прадстаўнікі ўсіх узростаў.

У наш час сусветная індустрыя авіямадэлізму развіта добра: фірмы, якія выпускаюць сістэмы радыёкіравання, рухавікі, мадэлі, паліва, аксэсуары, крамы, часопісы і гэтак далей, вылічаюцца сотнямі. Сусветны авіямадэльны спорт кіруецца Міжнароднай федэрацыяй аэранаўтыкі.

У філатэліі правіць