Агламерат (хімія)
(Пасля перасылкі з Агламерат, хімія)
Агламера́т:…
У нана-навуках тэрмін «агламерат», у залежнасці ад кантэксту, можа азначаць:
- групу часціц, якія трымаюцца разам параўнальна слабымі сіламі, у т.л., сіламі Ван дэр Вальса, электрастатычнымі і паверхневым нацягненнем (ISO);
- моцна звязаны агрэгат (IUPAC);
- групу моцна звязаных часціц, якую немагчыма лёгка раздзяліць механічнымі спосабамі (BSI).
Дзеля адназначнага выкарыстання рэкамендуецца[1] заўсёды адзначаць тып сувязі ў агламераце — моцны (які патрабуе як фізічных, так і хімічных спосабаў для яго раздзялення) ці слабы (які патрабуе толькі фізічных спосабаў).
Тэрміналогія ў сферы нана-навук і нанатэхналогій па стане на канец 2000-х гг. заставалася неканчаткова аформленай. Яе стандартызацыяй займаліся ТК ІСО 229, а таксама розныя нацыянальныя арганізацыі па стандартызацыі. Адной з прапановаў на ўнармаванне нана-тэрміналогіі з'яўляецца тымчасовая Публічная спецыфікацыя PAS 71 Брытанскага інстытута стандартаў (BSI), выпушчаная ў 2005.
Зноскі
- ↑ BSI PAC 71.
Літаратура Правіць
- BSI PAS 71:2005. Vocabulary. Nanoparticles. — BSI. ISBN 0 580 45925 X