Часціца — тэрмін, які часта ўжываецца ў фізіцы для абазначэння аб’ектаў, якія ў кантэксце даследаванняў можна лічыць непадзельнымі і кропкавымі. Паняцце ўключае ў сябе элементарныя часціцы, але не абмяжоўваецца імі.

У статыстычнай механіцы, у прыватнасці, лічыцца, што тэрмадынамічная сістэма складаецца з часціц. Гэтымі часціцамі могуць быць электроны, атамы, іоны, малекулы. Аналагічная тэрміналогія ўжываецца ў атамнай фізіцы і квантавай механіцы, а вось класічная механіка пераважна аперуе тэрмінам матэрыяльны пункт.

Часціцамі называюць таксама малыя ўкрапіны аднаго рэчыва ў іншае, асабліва пры разглядзе рассейвання святла.

Гл. таксама

правіць