Аграф (упрыгажэнне)
дэталь адзення
Аграф[1] (ад старафр.: agrafe — «заціск, сашчэпка, кручок») — мацаванне, якое выконвалася звычайна ў выглядзе пласціны, вянка, разеткі з кручком і пятлёй. Часам выраблялася з каштоўных металаў — золата, срэбра з рэльефным дэкорам, чаканкай, эмаллю. У адрозненне ад антычных фібул, сярэднявечны аграф уяўляў сабой не заколку, а зашпільку, спражку[2].
У Старажытнай Русі аграф — гэта запон з каштоўнымі камянямі, эмалямі, філігранню . У далейшым такія зашпількі сталі выкарыстоўваць у якасці упрыгажэнняў галаўных убораў і іншых дэталяў касцюма[3].
Зноскі
- ↑ Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
- ↑ Новый энциклопедический словарь изобразительного искусства 2010, с. 83.
- ↑ Новый энциклопедический словарь изобразительного искусства 2010, с. 84.
Літаратура
правіць- Власов В. Г. Новый энциклопедический словарь изобразительного искусства. — СПб.: Азбука-классика, 2010. — Т. 1. — С. 83—84. — ISBN 5-352-01119-4.