Адам Непакайчыцкі
Адам Варфаламеевіч (Барталамеевіч) Непакайчыцкі (руск.: Адам Варфоломеевич Поцей-Непокойчицкий) — дзяржаўны служачы.
Адам Непакайчыцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Антон Адамавіч Вайніловіч | ||||||
Род | Непакайчыцкія[d] | ||||||
Дзеці | Артур Адамавіч Непакойчыцкі[d] |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Непакайчыцкіх. Сын Барталамея Непакайчыцкага, галіцкага стольніка.
У 1815 г. настаяцелем Слуцкага прыходу быў прызначаны Станіслаў Шантыр, які разам з А. Непакайчыцкім заняўся актыўнай грамадскай дзейнасцю. Менавіта яны склалі праект дабрачыннага аб’яднання і прадставілі яго на разгляд Галоўнаму Апекуну Імператарскага чалавекалюбнага таварыства князю А. Галіцыну, які, у сваю чаргу, дамогся найвышэйшага дазволу на заснаванне Апякунскага камітэта бедных у Слуцку. Пасаду старшыні камітэта займаў Непакайчыцкі, а пасля яго ад’езду са Слуцка ў 1832 г. і да 1847 г. — граф С. Шантыр.
У 1821—1832 гадах маршалак шляхты Слуцкага павета[1].
У ліпені 1825 г. Слуцк наведаў імператар Аляксандра I. Імператар прысутнічаў на літургіі ў царкве ў Трайчанах, за ім стаяў маршалак Непакайчыцкі і два яго маленькія сыны: Артур і Аляксандр. Калі імператар выйшаў з царквы, то прызначыў Непакайчыцкага камергерам (шамбялянам) свайго двара, а двух яго сыноў — пажамі.
Царскі чыноўнік Байкоў успамінаў, што калі ён у маі 1826 прыехаў па справах масонскай ложы ў Слуцку, дык Непакайчыцкі вельмі спалохаўся (і нездарма, бо ён быў майстрам ложы).
Сям’я
правіцьУ шлюбе з Развадоўскай. Дзеці: сын Артур , генерал ад інфантэрыі, начальнік штаба Паўнёва-Дунайскай арміі пад час руска-турэцкай вайны 1828—1829 гадоў.
Зноскі
- ↑ Бойко Дм. А. Предводители Дворянства всех наместничеств, губерний, областей, уездов и округов Российской Империи. 1767–1917 гг. — Запорожье, 2022. — 3316(2) с.: ил., XXXVI л. ил.
Літаратура
правіць- Швед, В. В. Непакойчыцкі (Пацэй-Непакойчыцкі.) Адам Варфаламеевіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.