Адам Калазэмбскі

Адам Калазэмбскі (польск. Adam Kołozembski[1], каля 1577, Мазовія — 28 жніўня 1650, Варшава) — каталіцкі святар, член Таварыства Ісуса.

Адам Калазэмбскі

Біяграфія правіць

У 1596 годзе (17 студзеня 1596) быў прыняты ў навіцыят Польскай правінцыі ордэна езуітаў у Кракаве. З 1608 г. — знаходзіўся ў складзе Літоўскай правінцыі. Далей служэнне Адама Калазэмбскага ішло наступным чынам: суперыёр і рэктар калегіума ў Ломжы (1610—1620), прапаведнік у калегіяце і прэфект Архібрацтва Міласэрнасці ў Варшаве (1611—1620), суперыёр у Гродне (1622—1626), рэгенс Духоўнай семінарыі ў Пултуску (1626—1627), рэктар калегіума ў Ломжы (1630—1632), місіянер пры двары вялікага канцлера літоўскага Альбрэхта Станіслава Радзівіла (1634—1635) і пры двары куяўскага біскупа Мікалая Войцеха Гневаша (1643—1645).

Літаратура правіць

  • Лявшук, В. Иезуиты в Гродно в 1622—1700 гг.: люди и история коллегиума = Jezuici w Grodnie, 1622—1700: ludzie i dzieje kolegium / В. Лявшук. — Kraków : WAM, 2013. — 327 с.

Зноскі

  1. Магчыма напісанне Kołozebski, гл.: https://www.jezuici.krakow.pl/cgi-bin/rjbo?b=enc&n=2977&q=0