Адарвірог

«Адарвірог» — беларускі фольк-металёвы гурт. Вылучаецца ён разнастайнасцю інструментаў, актыўна выступае на канцэртах і фестывалях («Наш Грунвальд», «Эпоха Рыцарства», «Фарпост», «Folk Summer Fest»; апрача таго, удзельнікі гурту арганізуюць уласны «Люты Фэст»). У 2017 годзе запісаны дэбютны альбом «Край паданняў».

Адарвірог
Лагатып гурту «Адарвірог».jpg
Асноўная інфармацыя
Жанр фолькавы метал
Гады 2013 — нашы дні
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Мінск
Мова песень беларуская
Склад Валера Машэль
Леанід Аўдзей-Жыгуноў
Аляксей Быкоўскі
Караліна Наско
Улад Ліпень
vk.com/adarvirogband

УдзельнікіПравіць

  • Валера Машэль — мандаліна, бузукі, ліра
  • Леанід Аўдзей-Жыгуноў— спевы
  • Аляксей Быкоўскі — бас, вакал
  • Караліна Наско — скрыпка
  • Улад Ліпень — гітара

ТворчасцьПравіць

АльбомыПравіць

Край паданняў (2017)Правіць

Альбом быў выдадзены 1 ліпеня. Аўтары натхняліся Ўладзімірам Караткевічам. Жанр альбома вызначаецца як меладычны фольк-метал.

Пра АдарвірогаПравіць

Адарвірог — гэта імя галоўнага лірычнага героя, які бярэ ўдзел амаль у кожным паданні. Але, зразумела, ён існуе не ў нейкі пэўны час, а праносіцца скрозь гісторыю. Ён ведае, што павінен удзельнічаць у бітвах, што выйдзе з іх пераможцам і будзе да апошнага змагацца за тое, што яму дорага.Разам з Тадэвушам Касьцюшкам Адарвірог абараняе краіну і памірае пад царскай карцеччу ў імя свайго народу ў 1863 годзе. Ён згарае ад полымя кахання падчас эпідэміі Харэі. Мужны Адарвірог шукае каханую ў падпаленым Іванам Грозным Полацку і ​​заўсёды ідзе насуперак развазе і смерці — ідзе «Скрозь Пекла». Ён заўсёды на крок наперадзе, ён здольны змагацца за тое, за што варта змагацца.

Адарвірог — алегарычны персанаж. Ён з'яўляецца прататыпам беларускага народу: моцнага, стойкага, нязломнага, гераічнага. Народу, які стагоддзе за стагоддзем змагаўся за свае ідэалы, за самавызначэнне, за тое, што мае найвялікшы кошт для кожнага чалавека. Адарвірог — гэта архітып, які ёсць у кожнай гісторыі і бітве. Нарэшце, гэта той чалавек, якім музыкі жадаюць бачыць кожнага беларуса. Смелы ды адважны, але які не забывае і  на весялосць ды гулянкі. Бо ідэальных народаў і людзей не існуе.

Удзельнікі запісу альбомаПравіць
  • Nerv-Records (Вітаўт Кашкурэвіч) — запіс.
  • Sickbay Sound (Кірыл Бяспалаў) — звядзенне, майстарынг.
  • Уладзіслаў Мароз — графічнае аздабленне ды дызайн.

Акрамя сучаснага складу гурта, у запісе прымалі удзел:

  • Вячаслаў Варабей — бас-гітара (акрамя «Адарвірог»)
  • Кацярына Філіповіч — скрыпка («Харэя»)
  • Аляксей Рубчэня — сола-гітара («Пан Манэліг»)
  • Артур Мацвеенка — вісл (“Балада пра Паўстанца Ваўкалаку”, “1863”, “Зорны Шлях»)
  • Мікалай Кісялёў — віяланчэль («Харэя»)
  • Аляксей Дораш — віяланчэль («Зорны Шлях»)
  • Наталля Рэпіч, Уладзіслаў Гавароўскі, Вера Даражэнкава — бэк-вакал («Забі Выратавальніка»)
Песні альбомаПравіць
  1. Вясновая
  2. Адарвірог
  3. Пераварацень
  4. Балада пра паўстанца Ваўкалаку
  5. Забі Выратавальніка
  6. Песня беларускіх жаўнераў
  7. Скрозь пекла
  8. Лісоўчыкі
  9. Харэя
  10. Адарвірог II
  11. 1863
  12. Зорны шлях
  13. Пан Манэліг

СінглыПравіць

  • Харэя (2015)
  • 1863 (2017)

КрыніцыПравіць