«Адважная» (англ.: Brave) — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «Pixar» 2012 года. Пераможца прэміі «Оскар» (2013) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм».

АдважнаяM:
Brave
Brave Logo Black.svg
Жанр фэнтэзійны фільм, камедыйная драма[d] і гісторыя сталення[d]
Рэжысёры
Прадзюсары
Аўтары сцэнарыя
Кампазітары
Краіна
Працягласць 93 хв.
Прэм’ера 2012
Бюджэт 185 млн дол.
Зборы 538 983 207 дол.
IMDb ID 1217209
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

СюжэтПравіць

Майстэрскай лучніцы Мерыдзе даводзіцца выбіраць свой шлях у жыцці самастойна, і аднойчы яна адмаўляецца прытрымлівацца старажытных традыцый каралеўства, кідаючы выклік магутным шатландскім кланам і іх правадырам: няскладнаму лорду Мак-Гафіну, панураму лорду Макінтошу і сварліваму лорду Дынгволу.

Неасцярожныя ўчынкі Мерыды пагражаюць зрынуць каралеўства ў хаос, і тады яна адпраўляецца за парадай да эсцэнтрычнай адшэльніцы, якая замест дапамогі накладвае на Мерыду небяспечны заклён.

Юнай прынцэсе трэба будзе спадзявацца толькі на ўласную адвагу, каб пераадолець магутнае чарадзейства і перамагчы самага страшнага звера з тых, што водзяцца ў горных далінах.

Зноскі

СпасылкіПравіць