Адкрыць галоўнае меню

«Адзіночкі» (іўр.: הבודדים — Хабадэдзім) — фільм ізраільскага рэжысёра Рэнэна Шора, які распавядае пра лёс дзвюх рэпатрыянтаў з Расіі. Фільм заснаваны на рэальных падзеях, якія адбыліся ў 1997 годзе ў ізраільскай вайсковай турме «Келе-шэш»[1].

АдзіночкіM:
іўр.: הבודדים
Постар фільма
Жанр драма
Рэжысёр Рэнэн Шор
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Саша Аўшалом Агаронаў,
Антон «Клін» Астроўскі,
Генры Давід,
Цахі Град,
Ротэм Зусман
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія HOT
Краіна Сцяг Ізраіля Ізраіль
Мова іўрыт, руская
Год 2009
IMDb ID 1455618

СюжэтПравіць

Дзеянне фільма пачынаецца ў Ізраілі, два маладых рэпатрыянта з Расіі Саша Блахін і Глоры Кемпэбэл служаць у брыгадзе Голані. Саша сын расійскага генерала, атрымаў накіраванне на афіцэрскія курсы Арміі абароны Ізраіля[2]. Глоры і Сашу абвінавачваюць у продажы зброі терарыстычнай арганізацыі Хамас, па версіі абвінавачвання яны прадалі каля 200 кулямётных стужак для кулямёта «Маг», 20 ручных гранат, адзін пісталет і аўтамат, які лічыўся за Сашам.[3] З аўтамата Сашы тэрарыстамі былі забітыя 5 чалавек у ізраільскім горадзе Хедзера[3]. Суд вырашае адправіць Глоры і Сашу ў вайсковую турму, дзе іх «цёпла» сустракае мясцовы кантынгент, на чале з сяржантам Гальперыным. Маладым рэпатрыянтам прыходзіцца цярпець абразы і прыгнёт ад насельнікаў турмы, у тым ліку за тое што яны «рускія»[4]. Сяржант Гальперын арганізоўвае напад зняволеных на Сашу і Глоры, а тым часам падрыхтоўваюць загад, згодна з якім маладыя рэпатрыянты пазбаўляюцца ўсіх званняў, і звальняюцца з войска[5]. У выніку Глоры падымае мяцеж[6], ён выходзіць з камеры і нападае на сяржанта Гальперына. Па службовым тэлефоне яны звязваюцца з начальнікам турмы, ён згодны на ўсе іх ўмовы, але Глоры яму не верыць і кажа што будзе размаўляць толькі з генералам Бэн-Ароя[7]. Пасля гэтага Глоры аблівае гаручым рэчывам сяржанта Гальперына, які нечакана загаварыў па руску[7]. Бэн-Ароя прыязджае ў турму і пачынае перамовы з бунтарамі, але яны не згодныя на яго ўмовы і актыўна рыхтуюцца да абароны[8]. Людзі Бэн-Ароя пачынаюць штурм, а Глоры і Саша пачынаюць закідваць іх кактэйлямі Молатава. Пасля новага штурму Сашы і Глоры прыйшлося здацца, суд прыгаварыў сяржанта Блахіна да трох месяцаў зняволення за страту зброі і непрыстойныя паводзіны[9], а сяржанта Глоры Кэмпбэла прызналі вінаватым у крадзяжы зброі, падбухторванні да незаконных дзеянняў, узброеным мецяжы[9], выкраданні салдат і нанясенні ім фізічнай шкоды і прысудзілі да 6 гадоў зняволення[9].

УзнагародыПравіць

Цікавыя фактыПравіць

  • Адзін з выканаўцаў галоўнай ролі ў фільме, Саша Аўшалом Агаронаў, знаёмы з Тэдзі Марцінам удзельнікам рэальных падзей, якія адбыліся ў 1997 годзе.[11]

ЗноскіПравіць

СпасылкіПравіць