Адкрыты пірог — адзін з відаў пірагоў з салодкім (з садавіны і ягад) або салёным (з гародніны, мяса або рыбы) начыннем. Начынне пры гэтым застаецца адкрытым, гэта значыць не накрываецца пластом цеста.

Французскі слівавы тарт

Цеста раскочваецца тонкім пластом і змяшчаецца ў неглыбокую форму для выпечкі ў духоўцы прыкладна на 30 хвілін — да залацістага колеру. Падаецца цёплым або халодным: салодкі пірог — як дэсерт, салёны пірог — як закуска або асноўная страва.