Адкрыты чэмпіянат Азіі па снукеры 1993
Адкрыты чэмпіянат Азіі 1993 (англ.: Asian Open) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 13 па 20 сакавіка 1993 года ў Imperial Queens Park Hotel у Бангкоку, Тайланд. Турнір стаў восьмым розыгрышам адкрытага чэмпіянату Азіі, які быў заснаваны ў 1984 годзе пад назвай «Тайланд Мастэрс» («англ.: Thailand Masters»), але быў нярэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £179,750, з якіх £30,000 атрымаў пераможца.
Адкрыты чэмпіянат Азіі 1993 | |
Сезон | 1992/1993 |
---|---|
Тэрміны | 13 — 20 сакавіка 1993 |
Арэна | Imperial Queens Park Hotel |
Горад | Бангкок |
Краіна | Тайланд |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Nescafe |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £179,750 |
Прызавыя пераможцы | £30,000 |
Мінулы чэмпіён | Стыў Дэвіс |
Фінал | |
Пераможца | Дэйв Харальд |
Фіналіст | Дарэн Морган |
Лік | 9:3 |
Статыстыка турніру | |
Найвышэйшая серыя | 144 (Стывен Хендры) (кваліфікацыя: 137 (Джэймі Вудман)) |
←1992 ● Адкрыты чэмпіянат Азіі ● 1994→ |
Пераможцам турніру стаў 26-гадовы Дэйв Харальд, які займаў толькі 93-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу. Па сённяшні дзень Харальд з'яўляецца самым нізкарэйтынгавым пераможцам рэйтынгавага спаборнцітва ў гісторыі снукера.