Стыў Дэвіс (англ.: Steve Davis; нар. 22 жніўня 1957, Лондан, Англія) — былы англійскі прафесiйны гулец у снукер. Шасціразовы чэмпіён свету (1981, 1983, 1984, 1987, 1988, 1989), шасціразовы пераможца чэмпіянату Вялікабрытаніі (1980, 1981, 1984, 1985, 1986, 1987), трохразовы пераможца Мастэрс (1982, 1988, 1997) і, такім чынам, адзін з дзесяці снукерыстаў у гісторыі, якія выйгралі ўсе тры турніры трайной снукернай кароны. Былы лідар сусветнага рэйтынгу (1983–1990).

Стыў Дэвіс
Снукер
Снукер

англ.: Steve Davis
Фота
 
Дата нараджэння: 22 жніўня 1957(1957-08-22)[1] (67 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:  Англія
Вядучая рука: правая
Прафесійная кар’ера: 1978—2014
Найвышэйшы рэйтынг: 1 (03.05.198329.04.1990)
Прызавыя грошы: > £5,600,000
Найвышэйшая серыя: 147 (Класік 1982)
Колькасць соценных серый: 338
Перамогі на турнірах
Рэйтынгавыя турніры: 28
Іншыя прафесійныя турніры: 53
Чэмпіён свету: 1981, 1983, 1984, 1987, 1988, 1989

За сваю кар'еру, якая працягваецца з 1978 года, выйграў найбольшую колькасць прафесійных тытулаў, чым любы іншы снукерыст. У 1980-х выйграў 6 чэмпіянатаў свету і пратрымаўся на першым радку сусветнага рэйтынгу на працягу 7 сезонаў запар, стаўшы першым снукерыстам, які выйграў мільён фунтаў стэрлінгаў. Выйграў 28 рэйтынгавых турніраў і займае другое месца (разам з Джонам Хігінсам і Роні О’Саліванам) па колькасці рэйтынгавых перамог у гісторыі (пасля Стывена Хендры). Таксама вядомы тым, што аформіў першы афіцыйны максімальны брэйк (147 ачкоў) у прафесійным снукеры на турніры Лада Класік 11 студзеня 1982 года ў матчы супраць Джона Спэнсэра. Гэты максімум стаў таксама першым, паказаным па ТБ. Усяго зрабіў больш за 350 соценных серый і ўваходзіць у топ-15 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за 5,5 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, займаючы чацвёртае месца ў гісторыі па іх колькасці (пасля Хендры, О'Салівана і Хігінса).

У 1988 годзе стаў першым гульцом, які выйграў усе тры тытулы «Трайной кароны» за адзін сезон. Акрамя таго, з'яўляецца чатырохразовым чэмпіёнам свету ў парным разрадзе з Тоні Мэа (1982, 1983, 1985, 1986) і чатырохразовым пераможцам кубку свету ў складзе зборнай Англіі (1981, 1983, 1988, 1989). У 1997 годзе ў апошні раз перамог на буйным турніры, атрымаўшы тытул Мастэрс ва ўзросце 39 гадоў, але працягваў гуляць на высокім узроўні і пасля гэтага. Дайшоў да фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі ў 2005 годзе ва ўзросце 48 гадоў і заставаўся ў топ-16 сусветнага рэйтынгу да 2008 года (да 50 гадоў), прабыўшы там у агульнай складанасці 25 гадоў, у тым ліку 20 гадоў запар (1980–2000). У 2010 годзе дайшоў да чвэрцьфіналу чэмпіянату свету ва ўзросце 52 гадоў, стаўшы самым узроставым удзельнікам гэтай стадыі з 1983 года, калі ў 1/4 фіналу выйшаў 53-гадовы Эдзі Чарльтан. У 2013 годзе стаў чэмпіёнам свету сярод ветэранаў, а ў канцы сезона 2013/2014 не ўвайшоў у топ-64 і вылецеў з мэйн-тура, але атрымаў запрашальную карту на два наступныя сезоны і меў права выступаць на турнірах да 2016 года, калі падчас чэмпіянату свету ў Крусібле афіцыйна абвясціў аб завяршэнні сваёй прафесійнай кар'еры.

Акрамя снукера Дэвіс гуляў у пул і покер, а таксама пісаў кнігі на розныя тэмы, у тым ліку сюррэалістычную паэзію. Ён 11 гадоў запар (з 1994 па 2004) прымаў удзел у кубку Масконі па "пулу-9" у складзе зборнай Еўропы, выйграўшы турніры ў 1995 і 2002 гадах. Акрамя таго, патрапіў за фінальны стол турніру «Poker Million» у 2003 годзе. У 2001 годзе стаў афіцэрам Ордэна Брытанскай імперыі. Працуе на тэлеканале BBC у якасці каментатара і аналітыка снукерных рэпартажаў.

Снукерная кар'ера

правіць

Дэвіса прывёў у снукер яго бацька Біл, які ўзяў яго гуляць у мясцовым клубе рабочых у 12 гадоў і падарыў яму навучальную кнігу Джо Дэвіса "How I Play Snooker". Яны вывучылі гэтую кнігу і ў 1970-х пабудавалі ўласную тэхніку Стыва. Ён пачаў гуляць у "Lucania Snooker Club" у Ромфардзе, дзе менеджар клуба прадэманстраваў талент 18-гадовага Дэвіса Бары Хірну, старшыні сеткі снукерных залаў "Lucania". Хірн стаў сябрам і менеджарам Стыва Дэвіса. Атрымліваючы ад Хірна па £25 за матч, ён аб'ездзіў краіну, прымаючы ўдзел у челендж-матчах супраць такіх прафесіяналаў як Рэй Рыярдан, Джон Спэнсэр і Алекс Хігінс.

Раннія гады

правіць

У 1976 Дэвіс выйграў чэмпіянат Англіі па більярду сярод гульцоў маладзейшых за 19 гадоў. Адной з апошніх перамог Стыва ў якасці аматара была перамога над іншым будучым прафесіяналам і партнёрам Дэвіса Тоні Мэа ў фінале турніру Pontin's Spring Open у 1978 годзе. Стыў Дэвіс стаў прафесіяналам 17 верасня 1978 года, а яго тэлевізійны дэбют адбыўся на турніры Pot Black, дзе ён адолеў васьміразовага чэмпіёна свету цёзку Фрэда Дэвіса. У свой дэбютны сезон Стыў таксама атрымаў перамогі над шасціразовым сусветным чэмпіёнам Рэем Рыярданам і былым чэмпіёнам планеты Алексам Хігінсам. У гэтым жа сезоне Дэвіс здолеў дэбютаваць на чэмпіянаце свету 1979, упэўнена выйграўшы папярэднія матчы у аўстралійца Яна Андэрсана (9:1) і ірландскага гульца Пэтсі Фэйгана (9:2). У 1/8 фіналу ён у напружаным матчы саступіў снукерысту з Паўночнай Ірландыі Дэнісу Тэйлару - 11:13.

1980 – 1982

правіць

Стыў Дэвіс здолеў прыцягнуць да сябе ўвагу грамадскасці праз год, у час чэмпіянату свету 1980. Выйграўшы папярэднія матчы ў Крыса Роса (9:3), Пэдзі Моргана (9:0) і Пэтсі Фэйгана (10:6), ён у матчы 1/8 фіналу адолеў дзеючага чэмпіёна свету валійца Тэры Грыфітса з лікам 13:10. Аднак, у наступным матчы Дэвіс саступіў Алексу Хігінсу (9:13), які пасля здолеў дайсці да фіналу.

Брэйк Стыва Дэвіса ў 136 ачкоў (Чэмпіянат свету 1980) — відэа

У гэтым жа годзе Стыў выйграў свой першы буйны тытул - чэмпіянат Вялікабрытаніі. Абыграўшы ў 1/8 фіналу канадца Біла Вербянюка - 9:3, а ў чвэрцьфінальным матчы - Тоні Мэа - 9:5, ён у вырашальных матчах праехаўся катком па Грыфітсу (9:0) і Алексу Хігінсу (16:6). З гэтай перамогі пачаўся так званы 18-месячны перыяд дамінавання Дэвіса ў снукеры. Праз некалькі дзён пасля першай перамогі Стыў выйграў турнір Класік, перамогшы ў фінальным матчы Дэніса Тэйлара - 4:1. На турніры Yamaha Organs Trophy (пазней называўся International Masters і адкрыты чэмпіянат Брытаніі) ён упэўнена выйшаў з групы, выйграўшы ўсе тры матчы: у Кліфа Торбурна (2:1), Джона Вірга (3:0) і Джымі Уайта (3:0). У паўфінальным матчы ён зноў здолеў абыграць Дэніса Тэйлара - 5:2, а ў фінале ён святкаваў поспех супраць Дэвіда Тэйлара з лікам 9:6. Пазней ён таксама выйграў чэмпіянат Англіі сярод прафесіяналаў, адолеўшы ў фінале Тоні Мэа з лікам 9:3, і стаў лічыцца галоўным фаварытам будучага чэмпіянату свету, хоць і не быў у ліку васьмі сеяных. Стыў Дэвіс не падвёў надзей, якія ўскладаліся на яго. На шляху да фіналу ён выйграў Джымі Уайта (10:8), Алекса Хігінса (13:8), Тэры Грыфітса (13:9) і ў паўфінальным паядынку - дзеючага чэмпіёна свету канадца Кліфа Торбурна з лікам 16:10. У фінале Дэвіс зламаў супраціў валійца Дуга Маўнджоя - 18:12 і святкаваў свой першы поспех на чэмпіянаце свету.

Выступ Стыва Дэвіса на чэмпіянаце свету 1981
Стыў Дэвіс
  Англія
10-8 Джымі Уайт
  Англія
72-20, 68-22, 46-70, 90-0, 124-8 (119), 36-65, 36-71, 64-50, 47-57, 138-0 (108),
98-11 (86), 70-13 (55), 28-76, 55-73 (50 Уайт), 67-73 (60 Уайт), 74-0 (56), 21-85, 89-17 (71)
Алекс Хігінс
  Паўночная Ірландыя
8-13 Стыў Дэвіс
  Англія
24-86 (78), 28-74, 61-45, 11-81 (61), 29-91 (69), 61-70 (63), 71-22, 30-60, 77-68, 5-60, 94-11,
87-17, 47-75, 23-65, 70-18, 59-36, 48-77, 72-34 (52), 14-80 (73), 15-88, 21-62 (51)
Чвэрцьфінал
Стыў Дэвіс
  Англія
13-9 Тэры Грыфітс
  Уэльс
59-36, 38-81, 83-6, 75-10, 44-84, 61-34, 14-74, 58-83, 59-46, 82-37 (67), 73-59,
11-67, 66-52, 87-14, 6-120 (100), 87-21 (58), 50-54, 133-0 (71), 29-81 (54), 60-49, 15-73, 69-43 (52)
Паўфінал
Кліф Торбурн
  Канада
10-16 Стыў Дэвіс
  Англія
92-22, 41-79, 43-62, 26-85 (51), 73-45, 71-11, 54-66 (54 Торбурн), 11-53, 56-34, 38-52, 67-0, 123-4 (91), 79-0,
78-25, 46-61, 40-77, 67-56, 46-59, 15-111 (59), 46-57, 81-42, 23-80, 42-65, 22-96 (50), 39-82, 49-60
Фінал
Стыў Дэвіс
  Англія
18-12 Дуг Маўнджой
  Уэльс
74-40 (59), 71-38 (52), 80-7, 81-1, 92-14 (56), 93-0, 44-77, 9-110 (76), 2-70, 81-28, 61-62, 47-57, 73-24, 0-129 (129), 89-9 (81),
39-63, 69-43, 49-98, 112-15 (83), 81-34, 29-79, 30-86 (68), 102-9 (54), 15-75, 79-60 (55 Дэвіс), 49-57, 100-32 (84), 119-8 (119), 62-30 , 73-36

Па выніках сезона 1980/1981 Стыў падняўся на другую пазіцыю сусветнага рэйтынгу. За гэты снукерны год ён таксама зрабіў 10 соценных серый, вышэйшай з якіх была серыя ў 138 ачкоў.

Наступны сезон пачаўся для Дэвіса не менш паспяхова. На турніры International Open ён абыграў у паўфінале Алекса Хігінса - 9:8, а ў фінале ўсухую разграміў Дэніса Тэйлара - 9:0. На Northern Ireland Classic Стыў дайшоў да фіналу, адолеўшы Алекса Хігінса (5:2) і Тэры Грыфітса (9:6), але саступіў у вырашальным матчы Джымі Уайту з лікам 9:11. На чэмпіянаце Вялікабрытаніі Стыў Дэвіс здолеў абараніць свой тытул, здабыты ў мінулым годзе. У паўфінале і фінале ён не пакінуў ні адзінага шанцу Джымі Уайту (9:0) і Тэры Грыфітсу (16:3).

Фінал чэмпіянату Вялікабрытаніі 1981
Стыў Дэвіс
  Англія
16-3 Тэры Грыфітс
  Уэльс
28-60, 102-13 (87), 74-12, 76-24, 72-1 (65), 69-20, 75-45 (63), 84-37 (58), 116-1 (56),
73-62 (54 Дэвіс), 0-127 (96), 111-8, 64-44, 57-32, 27-77 (77), 90-22, 113-9 (52), 81-26 (59), 54-37

З гэтага фіналу пачаўся шасцімесячны перыяд, на працягу якога Дэвіс і Грыфітс разыгрывалі паміж сабой фіналы амаль усіх буйных турніраў. У пачатку 1982 на турніры Лада Класік адбылася гістарычная падзея: Стыў Дэвіс у матчы першага круга супраць Джона Спэнсэра зрабіў першы максімальны брэйк, паказаны на тэлебачанні, які, акрамя таго, стаў адзіным максімумам у яго кар'еры. У далейшым ён саступіў у напружаным фінале Тэры Грыфітсу з лікам 8:9.

Максімальны брэйк Стыва Дэвіса, 1982г. — відэа

Крыху пазней Дэвіс выйграў свой першы тытул Мастэрс, перамогшы Дуга Маўнджоя (5:2), Тоні Мэа (6:4) і Грыфітса ў фінале - 9:5.

Фінал Мастэрс 1982
Тэры Грыфітс
  Уэльс
5-9 Стыў Дэвіс
  Англія
65-46, 11-96, 77-34, 29-102 (82), 19-90 (71), 84-4 (64), 17-93, 14-112 (55), 26-93 (69), 72-18 (72), 78-51, 51-70, 42-69, 57-65

Дэвіс таксама атрымаў перамогу на запрашальным турніры Толі Кобальд Класік, дзе ў фінале выйграў у Дэніса Тэйлара з лікам 8:3. Ён зноў разыграў фінальны паядынак з валійцам Тэры Грыфітсам на турніры International Masters, дзе зноў атрымаў перамогу - 9:7. У фінальным матчы на турніры Irish Masters Грыфітс здолеў узяць рэванш. На шляху да фіналу Дэвіс абыграў Дуга Маўнджоя (5:2) і Алекса Хігінса (6:2), але ў матчы супраць Тэры прайграў з лікам 5:9. Перыяд 18-месячнага дамінавання скончыўся на чэмпіянаце свету 1982, дзе Стыў Дэвіс сенсацыйна буйна саступіў у першым жа матчы Тоні Ноўлзу - 1:10. Такім чынам, Дэвіс стаў ахвярай, так званага, "праклёну Крусібла". Сезон 1981/1982 закрываў турнір Pontins Professional, на якім Дэвіс атрымаў яшчэ адну перамогу, выйграўшы паўфінал і фінал у валійцаў Дуга Маўнджоя (7:3) і Рэя Рыярдана (9:4). За сезон Дэвіс зрабіў 18 соценных серый, больш, чым любы з гульцоў таго часу (для параўнання, другім па колькасці сэнчуры ў сезоне быў Алекс Хігінс, на рахунку якога было толькі 6 соценных брэйкаў). Але з-за вельмі няўдалага выступлення на чэмпіянаце свету, які ўсё ж быў галоўнай падзеяй сезону, Стыў Дэвіс апусціўся ў рэйтынгу на дзве пазіцыі, замацаваўшыся на чацвёртым радку.

1982 – 1984

правіць

На перадсезонным турніры Аўстраліян Мастэрс Стыў Дэвіс атрымаў перамогу, абыграўшы ў фінальным матчы з трох фрэймаў аўстралійца Эдзі Чарльтана. На запрашальным турніры Scottish Masters Дэвіс разбіў у паўфінале і фінале двух гульцоў з Паўночнай Ірландыі - Дэніса Тэйлара (6:1) і Алекса Хігінса (9:4). На рэйтынгавым турніры International Open Стыў не змог пераадолець чвэрцьфінальную стадыю, саступіўшы Дэвіду Тэйлару з Англіі - 3:5. Ён таксама не змог выйграць трэці запар чэмпіянат Вялікабрытаніі, саступіўшы ў матчы чвэрцьфінала валійцу Тэры Грыфітсу - 6:9. У канцы 1982 Дэвіс атрымаў яшчэ адну перамогу на запрашальным турніры Pot Black, дзе ў фінале быў пераможаны Рэй Рыярдан. У рамках турніру Лада Класік Стыў абыграў Дэніса Тэйлара (5:2), Эдзі Чарльтана (5:4), Джона Спэнсэра (5:4) і канадца Біла Вербянюка ў фінальным матчы з лікам 9:5. Але на турніры Мастэрс Дэвіс не змог абараніць свой тытул, выйграўшы першы матч у Марка Уайлдмана (5:2) і прайграўшы ў 1/4 фіналу валійскаму снукерысту Дугу Маўнджою - 4:5. Пазней Стыў Дэвіс здабыў яшчэ адзін трафей, выйграўшы на Толі Кобальд Класік. На шляху да перамогі ён перайграў Джымі Уайта (4:3) , Дэніса Тэйлара (5:1) і Тэры Грыфітса з лікам 7:5. Яшчэ адзін тытул Дэвіс здабыў на Айрыш Мастэрс, дзе па чарзе абыграў Эдзі Чарльтана (5:1), Тэры Грыфітса (6:2) і Рэя Рыярдана ў фінале - 9:2. Пасля леташняй няўдачы ў Крусібле Дэвіс быў матываваны выступіць значна больш паспяхова ў гэты раз. Аднак, турнір пачаўся для Стыва не вельмі ўпэўнена. У першым матчы ён абыграў Рэкса Уільямса - 10:4, а на стадыі 1/8 фіналу ў напружаным паядынку Дэвіс здолеў выдрапаць перамогу ў Дэніса Тэйлара - 13:11. Пасля гэтай перамогі Стыва Дэвіса было не спыніць. Ён разграміў Эдзі Чарльтана (13:5), Алекса Хігінса (16:5) і канадскага гульца Кліфа Торбурна ў фінальным матчы - 18:6. Па выніках сезону Дэвіс стаў не толькі самым высокааплатным снукерыстам года, але і першым гульцом, які здолеў зарабіць больш за £100,000 за адзін сезон. Сума яго прызавых перавысіла 104 тысячы фунтаў стэрлінгаў (для параўнання другі гулец па гэтым паказчыку ў сезоне - валіец Рэй Рыярдан - здолеў зарабіць усяго £53,000). Акрамя таго, перамога на чэмпіянаце свету 1983 паклала пачатак гегемоніі Стыва Дэвіса ў сусветным рэйтынгу, якая доўжылася сем гадоў запар.

Наступны сезон Стыў Дэвіс пачаў з перамогі на невялікім запрашальным турніры Scottish Masters у верасні, дзе ў паўфінале і фінале перайграў Алекса Хігінса (6:2) і Тоні Ноўлза (9:6) адпаведна. Пасля яе, рушыў услед поспех на першым рэйтынгавым турніры сезона - International Open, які праходзіў у Ньюкасле. Дэвіс прайграў усяго 8 фрэймаў за 5 згуляных матчаў: супраць Юджына Х'юза (5:1), Майка Уотэрсана (5:0), Сільвіньі Франсіскі (5:1), Эдзі Чарльтана (9:2) і Кліфа Торбурна ў фінале (9:4). Такім чынам, Стыў выйграў свой трэці рэйтынгавы турнір пасля двух чэмпіянатаў свету. На чэмпіянаце Вялікабрытаніі 1983 Дэвіс упэўнена здолеў дабрацца да фіналу, адолеўшы Вілі Торна (9:3), Тоні Мэа і Джымі Уайта (абодвух з лікам 9:4). Але ў драматычным фінальным паядынку Стыў Дэвіс саступіў Алексу Хігінсу ў вырашальным фрэйме - 15:16, нягледзячы на тое, што выйграў сем стартавых партый матчу. У пачатку 1984 Дэвіс выйграў свой чацвёрты рэйтынгавы тытул - турнір Класік. На шляху да перамогі ён абыграў шатландца Эдзі Сінклера (5:2), Джона Спэнсэра (5:1), Тэры Грыфітса (5:4), Джона Пэрата (5:4) і суайчынніка Тоні Мэа ў напружаным фінальным матчы з лікам 9:8. Праз тыдзень Стыў разграміў свайго суперніка па фінале з лікам 5:0 у першым крузе Мастэрс, але не змог прайсці далей чвэрцьфіналу, саступіўшы Кірку Стывенсу з Канады - 3:5. Рэшта сезону прайшла з відавочным лідарствам Стыва Дэвіса. Ён атрымаў перамогі на трох нярэйтынгавых турнірах - Толі Кобальд Класік (у фінале быў пераможаны Тоні Ноўлз з лікам 8:2), International Masters (турнір з фарматам групавой сістэмы), дзе Дэвіс не саступіў ні ў адным паядынку, а таксама Айрыш Мастэрс (у паўфінале і фінале Стыў абыграў Алекса Хігінса (6:4) і Тэры Грыфітса (9:1) адпаведна). Такім чынам, першы нумар сусветнага рэйтынгу ўпэўнена падышоў да галоўнага турніру сезону. У першых двух матчах Дэвіс не сустрэў супраціву, абыграўшы Уорэна Кінга (10:3) і Джона Спэсэра (13:5). У чвэрцьфінальным паядынку Стыў перайграў валійца Тэры Грыфітса з лікам 13:10, а ў паўфінале - паўночнаірландца Дэніса Тэйлара - 16:9. У фінальным матчы супраць суайчынніка Джымі Уайта (пераможцы апошняга Мастэрс) Дэвіс аказаўся больш вытрыманым і давёў гульню да перамогі - 18:16, нягледзячы на тое, што яго супернік дадаў у якасці гульні пры адставанні 1:8, здолеўшы амаль зраўняць лік да канца сустрэчы. У выніку, Стыў Дэвіс выйграў свой трэці тытул чэмпіёна свету і стаў першым гульцом у гісторыі Крусібла, які здолеў выйграць два чэмпіянату запар. Дэвіс пакінуў за сабой першы радок сусветнага рэйтынгу, выйграўшы тры з чатырох рэйтынгавых першынства, а таксама зарабіў больш за 140 тысяч фунтаў стэрлінгаў за сезон, амаль у два разы абыйдучы свайго бліжэйшага праследавальніка па прызавым Джымі Уайта.

У рамках перадсезоннай серыі азіяцкіх турніраў Дэвіс атрымаў перамогу на Ганконг Мастэрс, абыграўшы ў фінале Дуга Маўнджоя з лікам 4:2. Неўзабаве рушыла і другая нярэйтынгавая перамога на турніры Scottish Masters, дзе Стыў здолеў абараніць мінулагодні тытул, перайграўшы Кліфа Торбурна (5:2), Алекса Хігінса (6:4) і Джымі Уайта ў фінале (9:4). Пераможная серыя Стыва Дэвіса працягнулася на стартавым рэйтынгавым турніры сезону, International Open, які стаў шостай перамогай рэйтынгавага ўзроўню англічаніна. У рамках турніру Дэвіс адолеў аўстралійца Джона Кэмбэла, Дэвіда Тэйлара, Алекса Хігінса (усіх з лікам 5:1), ірландца Юджына Х'юза ў паўфінале (9:3) і Тоні Ноўлза ў фінальным паядынку з лікам 9:2. На турніры Гран-пры Стыў выйграў чатыры стартавых матчу, саступіўшы ўсяго 3 партыі, уключаючы сухую чвэрцьфінальную перамогу над Дынам Рэйналдсам - 5:0. Але ў паўфінале Дэвіс прайграў канадцу Кліфу Торбурну з лікам 7:9, нягледзячы на тое, што вёў у ліку па ходзе паядынку 6:3 і 7:6. На заключным турніры сезона - чэмпіянаце Вялікабрытаніі - Стыў Дэвіс здолеў атрымаць упэўненую перамогу, абыграўшы Томі Мёрфі (9:1), Тоні Мэа (9:7), Джымі Уайта (9:4), Кірка Стывенса ў паўфінале (9:2), а таксама узяўшы рэванш за леташні фінал гэтага ж турніру ў паўночнаірландца Алекса Хігінса з лікам 16:8. На наступным рэйтынгавым першынстве, Класік, Дэвіс дайшоў да паўфінальнай стадыі, апынуўшыся мацней Сільвіньі Франсіскі (5:0), Алекса Хігінса (5:2) і валійца Рэя Рыярдана (5:1). Але ў напружаным паядынку 1/2 фіналу Стыў саступіў суайчынніку Вілі Торну ў вырашальным фрэйме - 8:9. Няўдача чакала Дэвіса на найбуйнейшым запрашальным турніры - Мастэрс, дзе ў першым жа матчы ён саступіў Алексу Хігінсу з лікам 4:5. У лютым 1985 году Стыў Дэвіс выйграў свой другі тытул на чэмпіянаце Англіі сярод прафесіяналаў, перайграўшы Дэні Фоўлера (9:3), Рэкса Уільямса (9:2), Джона Вірга (9:2), Тоні Мэа (9:8) і Тоні Ноўлза ў фінале (9:2). На наступным рэйтынгавым турніры, адкрытым чэмпіянаце Брытаніі, Дэвіс зноў прайграў у паўфінале - Кірку Стывенсу з Канады з лікам 7:9.

Чэмпіянат свету 1985 Стыў пачаў з няпростай перамогі над Нілам Фудсам з лікам 10:8. Пасля гэтага рушылі ўслед тры ўпэўненыя перамогі над Дэвідам Тэйларам (13:4), Тэры Грыфітсам (13:6), і Рэем Рыярданам (16:5), у ходзе якіх ён аформіў тры соценныя серыі. Такім чынам, Дэвіс выйшаў у фінал сусветнага першынства на Дэніса Тэйлара, саступіўшы ўсяго 23 фрэйма ў першых чатырох матчах. Фінальны матч пачаўся з пераважнай перавагі Стыва - першая гульнявая сесія скончылася з лікам 7:0. Затым ён лідзіраваў і 8:0, аднак Тэйлар здолеў зрабіць унушальны камбэк і скараціць адставанне да 7:9, а затым і зраўняць лік - 11:11. Тым не менш, Дэвіс выйграў наступныя дзве партыі на чорным, а крыху пазней вёў ўжо 17:15. Такім чынам, яму заставалася выйграць усяго адзін фрэйм да канчатковай перамогі, але Дэніс зноў адыграўся і давёў матч да вырашальнай, 35-й партыі. У вырашальным фрэйме Стыў Дэвіс быў у кроку ад перамогі, але яго супернік здолеў забіць апошнія каляровыя да вырашальнага чорнага шара. Пасля шэрагу одыгрышай Стыў атрымаў шанец згуляць апошні шар, але дапусціў грубую памылку, дазволіўшы суперніку забіць яго і выйграць чэмпіянат свету. За вырашальнымі ўдарамі паядынку назірала 18,5 мільёнаў тэлегледачоў - рэкордны паказчык для брытанскага тэлебачання ў пасляпаўночны час і рэкордны паказчык для канала BBC Two. У 2002 годзе, канал Channel 4 паставіў розыгрыш апошняга чорнага шара на дзевятае месца ў спісе найвялікшых спартыўных момантаў. Нягледзячы на паражэнне ў фінале сусветнага чэмпіянату, Стыў Дэвіс захаваў за сабой першае месца сусветнага рэйтынгу на трэці сезон запар, дзякуючы двум рэйтынгавым перамогам. Акрамя таго, ён узначаліў спіс гульцоў, якія зарабілі найбольшую колькасць прызавых грошай у сезоне, з больш чым 175 тысячамі фунтаў. Таксама Дэвіс зрабіў 16 сэнчуры за сезон, стаўшы лідарам і па гэтым паказчыку, абыйдучы Джымі Уайта з 13 соценнымі серыямі.

Свой трэці сезон у якасці лідара сусветнага рэйтынгу Дэвіс пачаў з перамогі на адным з турніраў перадсезоннай азіяцкай серыі ў Сінгапуры, дзе ў фінале ён адолеў валійца Тэры Грыфітса - 4:2. На першым рэйтынгавым турніры сезону, Matchroom Trophy, Стыў пацярпеў няўдачу, саступіўшы Джымі Уайту на стадыі чвэрцьфіналу з лікам 3:5. На наступным турніры рэйтынгавага ўзроўню, Гран-пры, Дэвіс выступіў больш паспяхова, упэўнена перайграўшы Дэні Фоўлера (5:1), Алекса Хігінса (5:0), Сільвінью Франсіску (5:2) і Кліфа Торбурна ў паўфінале з лікам 9:5. Такім чынам, ён выйшаў у фінал, дзе гуляў са сваім супернікам легендарнага фіналу апошняга сусветнага першынства, Дэнісам Тэйларам. Стыў Дэвіс зноў упэўнена гуляў у пачатку паядынку, вёў у ліку 4:0, 6:1 і 7:2, але дазволіў суперніку выйграць шэсць фрэймаў запар і выйсці наперад - 8:7. Пад канец паядынку Стыву ўдалося ўзяць сябе ў рукі і перамогай у вырашальнай партыі скончыць "матч-рэванш" - 10:9. Увогуле, матч працягваўся 10 гадзін і 21 хвіліну і стаў самым доўгім аднадзённым фінальным паядынкам у гісторыі снукера.

Фінал Гран-пры 1985
Стыў Дэвіс
  Англія
10-9 Дэніс Тэйлар
  Паўночная Ірландыя
60-57, 67-53, 67-6, 102-0 (93), 32-88 (60), 67-51, 73-60, 11-81, 63-16, 44-74, 28-64, 24-64, 16-113 (62), 8-108 (50), 10-56, 62-26, 60-18, 48-64, 71-30

Менш, чым праз тыдзень, Дэвіс і Тэйлар зноў перасекліся ў фінальным матчы - на запрашальным турніры Canadian Masters. На шляху да фіналу Дэвіс абыграў Тэры Грыфітса (5:4) і Кліфа Торбурна (8:1), а ў вырашальным паядынку саступіў Дэнісу з лікам 5:9 (Тэйлар зрабіў 4 соценныя серыі ў матчы). Стыў Дэвіс прадэманстраваў упэўненую гульню на чэмпіянаце Вялікабрытаніі, разграміўшы ў першых двух матчах Дэсі Шыхена з Ірландыі і 20-гадовага Тоні Драгу з Мальты і зрабіўшы па соценнаму брэйку ў кожным - 9:1 і 9:2 адпаведна. У 1/8 фіналу ён перайграў Тоні Мэа з лікам 9:5, зрабіўшы два сэнчуры ў матчы, а яшчэ ў двух гульнях на шляху да фіналу ён адолеў Бары Уэста (9:1) і Джымі Уайта (9:5). У фінальным матчы, дзе Дэвіс сустрэўся з суайчыннікам Вілі Торнам, гульцы ішлі фрэйм у фрэйм, пакуль Торн не зрабіў рывок, выйшаўшы наперад - 13:8. У 22-й партыі Вілі дапусціў памылку на фрэйм-боле і дазволіў Стыву скараціць адставанне да 9:13. Пасля гэтага, Дэвіс здолеў выйграць сем партый з наступных васьмі (16:14) і выйграць свой трэці тытул на чэмпіянаце Вялікабрытаніі. У канцы года Стыў прыняў удзел у яшчэ адным запрашальным турніры - KitKat Break for World Champions, куды было запрошана 8 снукерыстаў, якія былі чэмпіёнамі свету. Дэвіс упэўнена перайграў Джона Спэнсэра (5:2) і Алекса Хігінса (6:1) у першых двух паядынках і выйшаў у фінал, дзе яму ў чарговы раз трэба было згуляць супраць Дэніса Тэйлара. Дэвіс зноў саступіў паўночнаірландцу з тым жа вынікам, што і ў апошнім матчы - 5:9. У пачатку 1986 году Стыва Дэвіса на двух стартавых турнірах спыніў Джымі Уайт. У чвэрцьфінале турніру Класік, дзе Дэвіс прайграў толькі дзве партыі ў трох паядынках на шляху да 1/4, Уайт перайграў яго з лікам 5:2. А на турніры Мастэрс, дзе Стыў святкаваў поспех толькі аднойчы, у 1982 годзе, Джымі Уайт аказаўся мацней у паўфінале - 6:3. Дэвіс таксама ўпэўнена ішоў па сетцы чэмпіянату Англіі сярод прафесіяналаў, абыграўшы Мэлкальма Брэдлі (9:3), Дэйва Марціна (9:4) і Джона Вірга (9:2), але ў паўфінале ня здолеў зламаць націск Тоні Мэа і саступіў з лікам 7:9. На апошнім рэйтынгавым турніры перад чэмпіянатам свету першы нумар сусветнага рэйтынгу ні ў адным матчы не даў усумніцца ў сваёй перавазе. Ён атрымаў пераканаўчыя перамогі над Янам Блэкам (5:2), Дэйвам Марцінам (5:1), Джонам Кэмбэлам з Аўстраліі (5:0), Джымам Вічэм (5:2) і Алексам Хігінсам з Паўночнай Ірландыі ў паўфінальным матчы (9:3). У фінальным матчы ён таксама атрымаў перамогу над Вілі Торнам, не дазволіўшы суперніку ні разу на працягу гульні выйсці наперад, і выйграў свой дзесяты рэйтынгавы тытул у кар'еры. У рамках чэмпіянату свету 1986 Дэвіс выйграў Рэя Эдмандса (10:4) і Дуга Маўнджоя (13:5) у першых двух матчах. У чвэрцьфінальным паядынку ён аказаўся мацней Джымі Уайта з лікам 13:5, а ў паўфінале перайграў канадца Кліфа Торбурна з лікам 16:12, выйграўшы 4 партыі запар з ліку 12:12. Такім чынам, ён выйшаў у свой чацвёрты фінал сусветнага першынства запар, дзе яго супернікам быў Джо Джонсан, які не лічыўся адным з фаварытаў да пачатку чэмпіянату. Нягледзячы на тры соценныя серыі, Стыў Дэвіс прайграў у фінале другі год запар, саступіўшы з лікам 12:18. Па выніках гэтага снукернага года Стыў у шосты раз запар узначаліў спісы самых серыйных гульцоў з 23 соценнымі брэйкамі і самых высокааплатных снукерыстаў з £228,000 прызавых грошай. Такім чынам, ён таксама стаў першым гульцом у гісторыі, якія зрабілі больш за 20 сэнчуры за сезон у афіцыйных матчах, і першым у гісторыі, які зарабіў больш за 2 сотні тысяч фунтаў стэрлінгаў за адзін сезон. Выйграўшы тры рэйтынгавых турніру з шасці, Дэвіс забяспечыў сабе лідарства ў рэйтынгу на чацвёрты сезон запар.

Зноскі

Спасылкі

правіць