Мастэрс 1983 (снукер)

Мастэрс 1983 (англ.: Masters 1983, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1983 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 23 па 30 студзеня 1983 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў дзевятым розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £55,000 (на £28,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £16,000 атрымаў пераможца.

Мастэрс 1983
Сезон 1982/1983
Тэрміны 23 — 30 студзеня 1983
Арэна «Уэмблі канферэнц-цэнтр»
Горад Лондан
Краіна Англія
Спонсар Benson and Hedges
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £55,000
Прызавыя пераможцы £16,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Стыў Дэвіс
Фінал
Пераможца Сцяг Канады Кліф Торбурн
Фіналіст Сцяг Уэльса Рэй Рыярдан
Лік 9:7
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 16
Колькасць матчаў 15
Колькасць соценных серый 4
Найвышэйшая серыя 128 (Тэры Грыфітс)
←1982Мастэрс1984→

У турніры прыняло ўдзел 16 гульцоў, 8 з якіх займалі вышэйшыя пазіцыі у сусветным рэйтынгу. Яны ўсе пачалі турнір са стадыі 1/8 фіналу без якіх-небудзь папярэдніх матчаў.

Упершыню ў гісторыі Мастэрс, турнір выйграў небрытанскі гулец - канадскі снукерыст Кліф Торбурн. У фінале ён перайграў валійца Рэя Рыярдана з лікам 9:7.