Мастэрс 1984 (снукер)

Мастэрс 1984 (англ.: Masters 1984, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1984 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 22 па 29 студзеня 1984 года ва «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў дзесятым розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £115,000 (на £60,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £35,000 (на £19,000 больш, чым у мінулым годзе) атрымаў пераможца.

Мастэрс 1984
Сезон 1983/1984
Тэрміны 22 — 29 студзеня 1984
Арэна «Уэмблі канферэнц-цэнтр»
Горад Лондан
Краіна Англія
Спонсар Benson and Hedges
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £115,000
Прызавыя пераможцы £35,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Канады Кліф Торбурн
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Джымі Уайт
Фіналіст Сцяг Уэльса Тэры Грыфітс
Лік 9:5
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 16
Колькасць матчаў 15
Колькасць соценных серый 6
Найвышэйшая серыя 147 (Кірк Стывенс)
←1983Мастэрс1985→

У турніры прыняло ўдзел 16 гульцоў, якія займалі вышэйшыя пазіцыі у сусветным рэйтынгу. Яны ўсе пачалі турнір са стадыі 1/8 фіналу без якіх-небудзь папярэдніх матчаў.

Джымі Уайт выйграў свой першы тытул Мастэрс, абыграўшы ў фінальным матчы валійца Тэры Грыфітса з лікам 9:5.