Мастэрс 1982 (снукер)
Мастэрс 1982 (англ.: Masters 1982, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1982 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 26 па 31 студзеня 1982 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў восьмым розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £27,000, з якіх £8,000 атрымаў пераможца.
Мастэрс 1982 | |
Сезон | 1981/1982 |
---|---|
Тэрміны | 26 — 31 студзеня 1982 |
Арэна | «Уэмблі канферэнц-цэнтр» |
Горад | Лондан |
Краіна | Англія |
Спонсар | Benson and Hedges |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £27,000 |
Прызавыя пераможцы | £8,000 |
Мінулы чэмпіён | Алекс Хігінс |
Фінал | |
Пераможца | Стыў Дэвіс |
Фіналіст | Тэры Грыфітс |
Лік | 9:5 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 12 |
Колькасць матчаў | 11 |
Колькасць соценных серый | 3 |
Найвышэйшая серыя | 136 (Тоні Мео) |
←1981 ● Мастэрс ● 1983→ |
У турніры прыняло ўдзел 12 гульцоў, 8 з якіх займалі вышэйшыя пазіцыі у сусветным рэйтынгу. Першыя чатыры нумары пасеву атрымалі топ-3 сусветнага рэйтынгу (сярод якіх быў дзейны чэмпіён свету Стыў Дэвіс, пасеяны другім), а таксама леташні пераможца турніру Алекс Хігінс, пасеяны пад першым нумарам. Яны пачалі турнір адразу з чвэрцьфінальнай стадыі. Астатнія 8 удзельнікаў разыгралі пуцёўкі ў 1/4 у папярэднім раундзе.
Пераможцам турніру упершыню стаў Стыў Дэвіс, які адолеў у фінале валійца Тэры Грыфітса, які выйшаў у трэці фінал Мастэрс запар, з лікам 9:5.