Чэмпіянат свету па снукеры 1981

Чэмпіянат свету 1981 (англ.: World Snooker Championship 1981, таксама вядомы як Embassy World Snooker Championship 1981 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 6 па 20 красавіка 1981 года на арэне тэатру Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Турнір стаў 44-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе. Кампанія Embassy у чарговы раз спансавала турнір. Прызавы фонд турніру склаў £75,000, з якіх £20,000 атрымаў пераможца.

Чэмпіянат свету 1981
Сезон 1980/1981
Тэрміны 6 — 20 красавіка 1981
Арэна Тэатр Крусібл
Горад Шэфілд
Краіна Англія
Арганізацыя WPBSA
Спонсар Embassy
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £75,000
Прызавыя пераможцы £20,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Канады Кліф Торбурн
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Стыў Дэвіс
Фіналіст Сцяг Уэльса Дуг Маўнджой
Лік 18:12
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 24
Колькасць матчаў 23
Найвышэйшая серыя 145 (Дуг Маўнджой)
←1980Чэмпіянат свету1982→