Чэмпіянат свету па снукеры 1982

Чэмпіянат свету 1982 (англ.: World Snooker Championship 1982, таксама вядомы як Embassy World Snooker Championship 1982 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 30 красавіка па 16 мая 1982 года на арэне тэатру Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Турнір стаў 45-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе. Кампанія Embassy у чарговы раз спансавала турнір. Прызавы фонд турніру склаў £110,000, з якіх £25,000 атрымаў пераможца.

Чэмпіянат свету 1982
Сезон 1981/1982
Тэрміны 30 красавіка — 16 мая 1982
Арэна Тэатр Крусібл
Горад Шэфілд
Краіна Англія
Арганізацыя WPBSA
Спонсар Embassy
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £110,000
Прызавыя пераможцы £25,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Стыў Дэвіс
Фінал
Пераможца Сцяг Паўночнай Ірландыі Алекс Хігінс
Фіналіст Сцяг Уэльса Рэй Рыярдан
Лік 18:15
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 32
Колькасць матчаў 31
Найвышэйшая серыя 143 (Вілі Торн)
←1981Чэмпіянат свету1983→