Чэмпіянат свету па снукеры 1986
Чэмпіянат свету 1986 (англ.: World Snooker Championship 1986, таксама вядомы як Embassy World Snooker Championship 1986 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 19 красавіка па 5 мая 1986 года на арэне тэатру Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Турнір стаў 49-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе. Кампанія Embassy у чарговы раз спансавала турнір. Прызавы фонд турніру склаў £350,000, з якіх £70,000 атрымаў пераможца.
Чэмпіянат свету 1986 | |
Сезон | 1985/1986 |
---|---|
Тэрміны | 19 красавіка — 5 мая 1986 |
Арэна | Тэатр Крусібл |
Горад | Шэфілд |
Краіна | Англія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Embassy |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £350,000 |
Прызавыя пераможцы | £70,000 |
Мінулы чэмпіён | Дэніс Тэйлар |
Фінал | |
Пераможца | Джо Джонсан |
Фіналіст | Стыў Дэвіс |
Лік | 18:12 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 32 |
Колькасць матчаў | 31 |
Найвышэйшая серыя | 134 (Стыў Дэвіс) |
←1985 ● Чэмпіянат свету ● 1987→ |