Адкрыты чэмпіянат Брытаніі па снукеры 2004

Адкрыты чэмпіянат Брытаніі 2004 (англ.: British Open 2004) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 8 па 14 лістапада 2004 года ў Brighton Centre, у Брайтане, Англія. Турнір стаў 26-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Брытаніі, які быў заснаваны ў 1980 годзе пад назвай залатога кубку Брытаніі і з 1985 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд турніру склаў £200,000, з якіх £30,000 атрымаў пераможца.

Адкрыты чэмпіянат Брытаніі 2004
Сезон 2004/2005
Тэрміны 8 — 14 лістапада 2004
Арэна Brighton Centre
Горад Брайтан
Краіна Англія
Арганізацыя WPBSA
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £200,000
Прызавыя пераможцы £30,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Шатландыі Стывен Хендры
Фінал
Пераможца Сцяг Шатландыі Джон Хігінс
Фіналіст Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр
Лік 9:6
Статыстыка турніру
Найвышэйшая серыя 144 (Джон Хігінс×2)
(кваліфікацыя: 141 (Том Форд))
←2003Адкрыты чэмпіянат Брытаніі

Рэйтынгавыя ачкі

правіць

Адкрыты чэмпіянат Брытаніі 2004 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя трох найбуйнейшых (Гран-пры, чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету). Пераможца турніру атрымаў 4000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на Гран-пры, чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 5000, 6000 і 8000 адпаведна.

Дасягненне Ачкі Ачкі (СГ)[ра 1]
Пераможца
4000
Фіналіст
3000
Паўфіналісты
2500
Чвэрцьфіналісты
2050
1/8 фіналу
1750
1/16 фіналу
1450
725
1/24 фіналу (квал.)
1150
575
1/32 фіналу (квал.)
900
450
1/40 фіналу (квал.)
650
325
1/48 фіналу (квал.)
200

Зноскі

правіць
  1. Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.