Том Форд (англ.: Tom Ford; нар. 17 жніўня 1983, Глен Парва, графства Лестэршыр, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Пераможца двух нізкарэйтынгавых турніраў серыі PTC і фіналіст рэйтынгавага Пол Хантэр Класік 2016 года. Аўтар трох максімальных брэйкаў.

Том Форд
Снукер
Снукер

англ.: Tom Ford
Фота
 
Дата нараджэння: 17 жніўня 1983(1983-08-17) (40 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:  Англія
Вядучая рука: правая
Прафесійная кар'ера: 2001—...
Найвышэйшы рэйтынг: 21 (27.08.201322.09.2013)
Цяперашні рэйтынг: 38 (29 жніўня 2016)
Прызавыя грошы: > £400,000
Найвышэйшая серыя: 147 (3 разы: Гран-пры 2007,
ЕТ PTC 2012/2013 – Этап 4,
German Masters 2017)
Колькасць соценных серый: 157
Лепшы рэйтынгавы вынік: фінал
(Пол Хантэр Класік 2016)
Перамогі на турнірах
Нізкарэйтынгавыя турніры: 2
Чэмпіянат свету: 1/16 фіналу (2010, 2014)

Стаў прафесіяналам у 2001 годзе ва ўзросце 18 гадоў. У 2003 годзе дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Брытаніі, а ў 2005 годзе ўпершыню дайшоў да рэйтынгавага чвэрцьфіналу на кубку Мальты. У 2010 годзе дэбютаваў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету, саступіўшы Марку Алену ў першым матчы (4:10), а таксама здабыў свой першы прафесійны тытул на турніры серыі PTC у Шэфілдзе. У сезоне 2011/2012 выйграў свой другі нізкарэйтынгавы тытул на этапе PTC у Шэфілдзе і ўвайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу, дзе нязменна трымаўся да сакавіка 2014 года, а ў наступным сезоне ўпершыню дайшоў да рэйтынгавага паўфіналу на фінальным турніры серыі PTC. У сезоне 2013/2014 у трэці раз дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі і падняўся на найвышэйшае для сябе 21-е месца ў рэйтынгу, а таксама ў другі раз патрапіў у асноўную стадыю чэмпіянату свету, дзе ў першым раундзе саступіў Джаду Трампу (8:10). У канцы 2015 года ўпершыню дайшоў да 1/8 фіналу турніру Трайной кароны на чэмпіянаце Вялікабрытаніі, а ў 2016 годзе дайшоў да свайго першага рэйтынгавага фіналу на Пол Хантэр Класік, дзе саступіў Марку Сэлбі (2:4).

У агульнай колькасці займаў 21-ы радок у сусветным рэйтынгу каля аднаго месяца. За сваю прафесійную кар’еру зрабіў больш за 150 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-40 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за 400 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай.

Фіналы турніраў правіць

Рэйтынгавыя турніры: 1 (1 параза) правіць

Легенда
Чэмпіянат свету (0:0)
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0)
Іншыя (0:1)
Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Параза 2016 Пол Хантэр Класік Сэлбі, Марк  Марк Сэлбі 2:4

Нізкарэйтынгавыя турніры: 3 (2 перамогі, 1 параза) правіць

Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Перамога 2010 Players Tour Championship 2010/2011 – Этап 3 Лісоўскі, Джэк  Джэк Лісоўскі 4:0
2 Перамога 2011 Players Tour Championship 2011/2012 – Этап 11 Гоўлд, Мартын  Мартын Гоўлд 4:3
3 Параза 2015 Адкрыты чэмпіянат Рыгі Хокінс, Бары  Бары Хокінс 1:4

Прафесійныя снукерныя турніры: 4 (2 перамогі, 2 паразы) правіць

Легенда
Рэйтынгавыя турніры (0:1)
Нізкарэйтынгавыя турніры (2:1)
Нярэйтынгавыя турніры (0:0)
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0)
Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Перамога 1 8 жніўня 2010 Players Tour Championship 2010/2011 – Этап 3, Шэфілд, Англія Лісоўскі, Джэк  Джэк Лісоўскі 4:0
Перамога 2 19 снежня 2011 Players Tour Championship 2011/2012 – Этап 11, Шэфілд, Англія Гоўлд, Мартын  Мартын Гоўлд 4:3
Параза 1 2 жніўня 2015 Адкрыты чэмпіянат Рыгі, Рыга, Латвія Хокінс, Бары  Бары Хокінс 1:4
Параза 2 28 жніўня 2016 Пол Хантэр Класік, Фюрт, Германія Сэлбі, Марк  Марк Сэлбі 2:4

Зноскі

Спасылкі правіць