Марцін Гоўлд
Марцін Гоўлд (англ.: Martin Gould; нар. 14 верасня 1981, Лондан, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Пераможца German Masters 2016 года. З восені 2010 года да зімы 2014 года і з пачатку сезона 2015/2016 уваходзіць у топ-32 сусветнага рэйтынгу.
Марцін Гоўлд
англ.: Martin Gould | |
Дата нараджэння: | 14 верасня 1981[1] (42 гады) |
---|---|
Месца нараджэння: |
|
Грамадзянства: | Англія |
Вядучая рука: | правая |
Прафесійная кар’ера: | 2000–2005, 2007–... |
Найвышэйшы рэйтынг: | 11 (20.02.2012–04.03.2012) |
Цяперашні рэйтынг: | 24 (5 сакавіка 2018) |
Прызавыя грошы: | > £900,000 |
Найвышэйшая серыя: | 147 (Championship League 2018) |
Колькасць соценных серый: | 190 |
Перамогі на турнірах | |
Рэйтынгавыя турніры: | 1 |
Нізкарэйтынгавыя турніры: | 1 |
Іншыя прафесійныя турніры: | 3 |
Чэмпіянат свету: | 1/8 фіналу (2010, 2011) |
Пачаў прафесійную кар’еру ў 2000 годзе ва ўзросце 18 гадоў, а ў 2003 годзе дайшоў да 1/32 фіналу ў кваліфікацыі да чэмпіянату свету. У 2007 годзе дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру на Трафеі Паўночнай Ірландыі, а ў сезоне 2008/2009 упершыню патрапіў у асноўную стадыю турніру Трайной кароны на чэмпіянаце Вялікабрытаніі, у 1/8 фіналу рэйтынгавага спаборніцтва на адкрытым чэмпіянаце Уэльса і здзейсніў дэбют у асноўнай стадыі чэмпіянату свету, пасля чаго патрапіў у топ-48 рэйтынгу. У 2010 годзе прайшоў у другі раўнд чэмпіянату свету, першы рэйтынгавы чвэрцьфінал на World Open і першы фінал прафесійнага турніру на адным з этапаў серыі PTC у Шэфілдзе, а таксама дэбютаваў у топ-32 рэйтынгу, а ў 2011 годзе выйшаў у свой першы рэйтынгавы фінал на заключным турніры серыі Players Tour Championship, дзе саступіў Шону Мёрфі, у другі раз дайшоў да 1/8 фіналу сусветнага першынства і патрапіў у топ-16 снукерыстаў свету, пасля чаго дэбютаваў на найбуйнейшым запрашальным турніры, Мастэрс, у пачатку 2012 года і падняўся на найвышэйшае для сябе 11-е месца ў рэйтынгу. У сезоне 2012/2013 выйграў адзін з этапаў PTC, а таксама нярэйтынгавыя турніры — Snooker Shoot-Out і Championship League. У пачатку сезона 2015/2016 дайшоў да фіналу адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, дзе ў вырашальным фрэйме саступіў Джону Хігінсу, а пазней упершыню дайшоў да чвэрцьфіналу турніру Трайной кароны на чэмпіянаце Вялікабрытаніі, другім па значнасці рэйтынгавым турніры пасля чэмпіянату свету. У 2016 годзе атрымаў сваю першую рэйтынгавую перамогу на German Masters, пасля чаго вярнуў сабе месца ў топ-16 рэйтынгу, якое страціў у канцы 2012 года.
У агульнай колькасці займаў 11-ы радок у сусветным рэйтынгу два тыдні. За сваю прафесійную кар’еру аформіў больш за 180 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-40 снукерыстаў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за 900 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-50 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці. У 2018 годзе выканаў свой адзіны максімальны брэйк.
Фіналы турніраў
правіцьРэйтынгавыя турніры: 3 (1 перамога, 2 паразы)
правіцьЛегенда |
Чэмпіянат свету (0:0) |
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0) |
Іншыя (1:2) |
№ | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
1 | Параза | 2011 | Гранд-фінал PTC | Шон Мёрфі | 0:4 |
2 | Параза | 2015 | Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі | Джон Хігінс | 8:9 |
3 | Перамога | 2016 | German Masters | Лука Брэсэль | 9:5 |
Нізкарэйтынгавыя турніры: 5 (1 перамога, 4 паразы)
правіць№ | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
1 | Параза | 2010 | Players Tour Championship 2010/2011 — Этап 6 | Дамінік Дэйл | 3:4 |
2 | Параза | 2011 | Players Tour Championship 2011/2012 — Этап 11 | Том Форд | 3:4 |
3 | Перамога | 2012 | Players Tour Championship 2012/2013 — Этап 2 | Стывен Магуайр | 4:3 |
4 | Параза | 2014 | Адкрыты чэмпіянат Балгарыі | Шон Мёрфі | 2:4 |
5 | Параза | 2016 | Адкрыты чэмпіянат Гдыні | Марк Сэлбі | 1:4 |
Прафесійныя снукерныя турніры: 12 (5 перамог, 7 паразаў)
правіцьЛегенда |
Рэйтынгавыя турніры (1:2) |
Нізкарэйтынгавыя турніры (1:4) |
Нярэйтынгавыя турніры (1:1) |
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (2:0) |
- ↑ Усе матчы на Shoot-Out складаліся з аднаго фрэйма. У графе пазначаны лік у фрэйме.
Турніры па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі: 1 (1 параза)
правіцьВынік | ПДВ | Дата | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
Параза | 1 | 1 верасня 2009 | Про-Чэлендж серыя 2009/2010 — Этап 2, Прэстацін, Уэльс | Кен Доэрці | 2:6 |
Кваліфікацыйныя туры: 1 (1 параза)
правіцьВынік | ПДВ | Дата | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
Параза | 1 | 21 мая 2005 | Міжнародная адкрытая серыя 2005/2006 — Этап 1, Прэстацін, Уэльс | Цянь Пэнфэй | 3:6 |
Выступы на прафесійных снукерных турнірах
правіцьТурнір | 1999/ 2000 |
2000/ 2001 |
2001/ 2002 |
2002/ 2003 |
2003/ 2004 |
2004/ 2005 |
2007/ 2008 |
2008/ 2009 |
2009/ 2010 |
2010/ 2011 |
2011/ 2012 |
2012/ 2013 |
2013/ 2014 |
2014/ 2015 |
2015/ 2016 |
2016/ 2017 |
2017/ 2018 |
|
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Рэйтынг[вт 1] | —[вт 2] | —[вт 2] | —[вт 2] | —[вт 2] | —[вт 3] | —[вт 2] | —[вт 3] | 63 | 46 | 43 | 21 | 14 | 25 | 30 | 26 | 15 | 16 | |
Рэйтынгавыя турніры | П:П[вт 4] | |||||||||||||||||
Рыга Мастэрс[вт 5] | Турнір не праводзіўся | НРТ | 1/16 | 1/64 | 1:1[вт 6] | |||||||||||||
Чэмпіянат Кітая | Турнір не праводзіўся | НТ | 1/8 | 2:1[вт 6] | ||||||||||||||
Пол Хантэр Класік[вт 7] | Турнір не праводзіўся | Прафесійна-аматарскі турнір | Нізкарэйтынгавы турнір | 1/64 | 1/64 | 0:2[вт 6] | ||||||||||||
Адкрыты чэмпіянат Індыі | Турнір не праводзіўся | 1/64 | — | НП | 1/8 | 1/64 | 2:1 | |||||||||||
World Open[вт 8] | — | — | — | — | 1/48 | — | КГР | 1/40 | 1/32 | 1/4 | 1/16 | 1/16 | 1/32 | НП | 1/64 | 1/16 | 4:5 | |
Еўрапейскі Мастэрс | Турнір не праводзіўся | 1/64 | 1/32 | 0:1 | ||||||||||||||
Адкрыты чэмпіянат Англіі | Турнір не праводзіўся | 1/16 | 1/64 | 2:2 | ||||||||||||||
International Championship | Турнір не праводзіўся | 1/16 | 1/16 | 1/16 | 1/32 | 1/32 | 1/2 | 6:6 | ||||||||||
Шанхай Мастэрс | Турнір не праводзіўся | 1/48 | 1/40 | 1/24 | 1/8 | 1/8 | 1/16 | 1/8 | 1/8 | 1/4 | УКР | 1/4 | 11:8 | |||||
Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі | Турнір не праводзіўся | — | — | 0:0 | ||||||||||||||
Чэмпіянат Вялікабрытаніі | — | — | — | — | 1/64 | — | 1/32 | 1/16 | 1/32 | 1/16 | 1/8 | 1/16 | 1/64 | 1/32 | 1/4 | 1/32 | 1/4 | 11:9 |
Адкрыты чэмпіянат Шатландыі[вт 9] | — | — | — | — | 1/64 | Турнір не праводзіўся | НРТ | НП | 1/64 | 0:1[вт 6] | ||||||||
German Masters[вт 10] | Турнір не праводзіўся | 1/24 | 1/16 | 1/32 | 1/64 | 1/8 | П | 1/2 | 1/16 | 9:4 | ||||||||
Shoot-Out | Турнір не праводзіўся | Нярэйтынгавы турнір | 1/64 | 1/16 | 2:2[вт 6] | |||||||||||||
Сусветнае Гран-пры | Турнір не праводзіўся | НТ | 1/8 | 1/8 | 1/16 | 2:3[вт 6] | ||||||||||||
Адкрыты чэмпіянат Уэльса | — | — | — | — | 1/48 | — | 1/40 | 1/8 | 1/32 | 1/24 | 1/8 | 1/32 | 1/32 | 1/16 | 1/8 | 1/64 | 1/8 | 11:7 |
Адкрыты чэмпіянат Гібралтара | Турнір не праводзіўся | НРТ | — | — | 0:0[вт 6] | |||||||||||||
Players Championship[вт 11] | Турнір не праводзіўся | Ф | 1/12 | 1/16 | — | 1/4 | 1/16 | — | — | 6:5 | ||||||||
Адкрыты чэмпіянат Кітая | — | — | — | НП | — | 1/48 | 1/32 | 1/32 | 1/16 | 1/16 | 1/24 | 1/64 | — | 1/32 | 1/16 | 1:4 | ||
Чэмпіянат свету | ПК | ПК | 1/78 | 1/32 | 1/64 | 1/63 | 1/32 | 1/16 | 1/8 | 1/8 | 1/16 | 1/16 | 1/16 | 1/72 | 1/16 | 1/16 | 2:8 | |
Нярэйтынгавыя турніры | П:П | |||||||||||||||||
Champion of Champions | Турнір не праводзіўся | 1/8 | — | — | 1/4 | — | 1:2 | |||||||||||
Мастэрс | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | 1/8 | — | — | — | — | — | — | 0:1 |
Championship League | Турнір не праводзіўся | — | — | — | ГР | ГР | П | Ф | — | ГР | ГР | 43:37 | ||||||
Турніры з альтэрнатыўным фарматам | П:П | |||||||||||||||||
ЧC з 6-цю чырвонымі шарамі (SangSom)[вт 12] | Турнір не праводзіўся | — | — | — | НП | ГР | — | — | — | 1/16 | ГР | 6:8 | ||||||
Былыя рэйтынгавыя турніры | П:П[вт 4] | |||||||||||||||||
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі[вт 13] | Турнір не праводзіўся | 1/16 | 1/4 | 1/16 | 1/8 | Ф | НП | 7:5 | ||||||||||
Усі Класік[вт 14] | Турнір не праводзіўся | Нярэйтынгавы турнір | 1/16 | 1/16 | 1/2 | НП | 5:3[вт 6] | |||||||||||
Трафей Паўночнай Ірландыі | Турнір не праводзіўся | 1/16 | 1/32 | Турнір не праводзіўся | 1:1[вт 6] | |||||||||||||
Чэмпіянат Бахрэйна | Турнір не праводзіўся | 1/32 | Турнір не праводзіўся | 0:0 | ||||||||||||||
Кубак Мальты[вт 15] | НП | — | — | 1/32 | — | НТ | Турнір не праводзіўся | 0:0[вт 6] | ||||||||||
Адкрыты чэмпіянат Брытаніі | — | — | — | — | 1/64 | — | Турнір не праводзіўся | 0:0 | ||||||||||
Мастэрс Ірландыі | Нярэйтынгавы | — | 1/40 | — | Турнір не праводзіўся | 0:0[вт 6] | ||||||||||||
Былыя нярэйтынгавыя турніры | П:П (Н) | |||||||||||||||||
Shoot-Out | Турнір не праводзіўся | 1/32 | 1/4 | П | 1/32 | 1/8 | 1/16 | РТ | 12:5[вт 16] | |||||||||
Сусветнае гран-пры | Турнір не праводзіўся | 1/2 | РТ | 3:1[вт 16] | ||||||||||||||
Мастэрс Бразіліі | Турнір не праводзіўся | 1/8 | Турнір не праводзіўся | 0:1 | ||||||||||||||
Кваліфікацыя да Мастэрс[вт 17] | — | — | 1/96 | — | 1/64 | НП | 1/16 | 1/8 | 1/8 | Турнір не праводзіўся | 5:5 |
- ↑ Пачынаючы з сезона 2010/2011 паказаны рэйтынг у пачатку сезона.
- ↑ а б в г д Не ўваходзіў у мэйн-тур.
- ↑ а б Пачаткоўцы мэйн-туру не маюць рэйтынгу.
- ↑ а б Лічацца толькі матчы, згуляныя ў асноўных стадыях турніраў (кваліфікацыйныя матчы не ўваходзяць у статыстыку).
- ↑ Турнір меў назву «Адкрыты чэмпіянат Рыгі» (2014/2015-2015/2016).
- ↑ а б в г д е ё ж з і к Лічацца толькі матчы, згуляныя ў рэйтынгавых розыгрышах турніру.
- ↑ Турнір меў назвы Гран-пры Фюрта (2004/2005) і «Адкрыты чэмпіянат Фюрта» (2005/2006-2006/2007).
- ↑ Турнір меў назвы Гран-пры (1999/2000-2000/2001, 2004/2005-2009/2010) і Кубак LG (2001/2002-2003/2004).
- ↑ Турнір меў назву «Players Championship» (2003/2004).
- ↑ Турнір меў назву «Адкрыты чэмпіянат Германіі» (1995/1996-1997/1998).
- ↑ Турнір меў назвы «Фінал Players Tour Championship» (2010/2011), «Гранд-фінал PTC» (2011/2012-2012/2013) і з сезона 2010/2011 да сезона 2015/2016 з’яўляўся рэйтынгавым фінальным турнірам нізкарэйтынгавай серыі PTC.
- ↑ Турнір меў назвы «Міжнародны чэмпіянат па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі» (2008/2009) і «Сусветнае Гран-пры па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі» (2009/2010).
- ↑ Турнір меў назву Аўстралійскі Мастэрс (1995/1996).
- ↑ Турнір меў назву Цзянсу Класік (2008/2009-2009/2010).
- ↑ Турнір меў назву «Адкрыты чэмпіянат Еўропы» (2001/2002-2003/2004).
- ↑ а б Лічацца толькі матчы, згуляныя ў нярэйтынгавых розыгрышах турніру.
- ↑ Турнір меў назву «Benson & Hedges Championship» (1999/2000-2002/2003).
Крыніцы
правіць- ↑ Сусветная асацыяцыя прафесійнага більярда і снукера — 1968. Праверана 17 красавіка 2024.
- ↑ BBC — 2012. Праверана 4 ліпеня 2017.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марцін Гоўлд
- Профіль на World Snooker (англ.)
- Статыстыка Марціна Гоўлда на CueTracker.net (англ.)