Адкрыць галоўнае меню

Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2008

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2008 (англ.: UK Championship 2008, таксама вядомы як Maplin UK Championship 2008 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 13 па 21 снежня 2008 года ў міжнародным цэнтры Тэлфарда, у Тэлфардзе, Англія. Турнір стаў 32-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі, які штогод праходзіць з 1977 году. Прызавы фонд турніру склаў £625,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца.

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2008
Фота
Сезон: 2008/2009
Тэрміны: 13 — 21 снежня 2008
Арэна: Міжнародны цэнтр Тэлфарда
Горад: Тэлфард
Краіна: Англія
Арганізацыя: WPBSA
Спонсар: Maplin Electronics
Фармат: Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд: £625,000
Прызавыя пераможцы: £100,000
Мінулы чэмпіён: Сцяг Англіі Роні О'Саліван
Фінал
Пераможца: Сцяг Англіі Шон Мёрфі
Фіналіст: Сцяг Ганконга Марка Фу
Лік: 10:9
Статыстыка турніру
Найвышэйшая серыя: 147 (Дзін Дзюньхуэй)
←2007Чэмпіянат Вялікабрытаніі2009→
Снукерны сезон 2008/2009
←Кваліфікацыя да Мастэрс Мастэрс→

Пераможцам турніру стаў Шон Мёрфі, які перайграў на сваім шляху да тытула Мартына Гоўлда (9:7), Марка Алена з Паўночнай Ірландыі (9:5), Стывена Лі ў чвэрцьфінале (9:3), шатландца Стывена Магуайра ў паўфінальным матчы (9:4) і Марку Фу з Ганконга ў напружаным фінальным паядынку (10:9). Такім чынам, 26-гадовы англічанін выйграў свой пяты прафесійны і трэці рэйтынгавы тытул, а таксама другое прафесійнае спаборніцтва ў 2008 годзе (пасля нярэйтынгавага кубку Мальты). Апроч таго, Мёрфі стаў дзясятым снукерыстам у гісторыі, якія выйгравалі чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету (2005) — два з трох спаборніцтваў трайной снукернай кароны.

ТурнірПравіць

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2008 года стаў 32-м розыгрышам турніру, які быў засанаваны ў 1977 годзе і з 1984 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з Мастэрс і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным рэйтынгавым турнірам пасля чэмпіянату свету. З самога заснавання чэмпіянат Вялікабрытаніі праходзіў у такіх гарадах Англіі, як Блэкпул (1977), Прэстан (1978—1997), Борнмут (1998—2000) і Ёрк (2001—2006). З 2007 года першынства стала праходзіць у Тэлфардзе ў Міжнародным цэнтры Тэлфарда

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2008 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся пятым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2008/2009.

Рэйтынгавыя ачкіПравіць

Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2008 меў найвялікшае размеркаванне рэйтынгавых ачкоў сярод усіх спаборніцтваў пасля чэмпіянату свету. Пераможца турніру атрымаў 7500 ачкоў (пераможца чэмпіянату свету атрымліваў 10000 балаў).

Дасягненне Ачкі Ачкі (СГ)[ра 1]
Пераможца
7500
Фіналіст
6000
Паўфіналісты
4800
Чвэрцьфіналісты
3750
1/8 фіналу
2850
1/16 фіналу
2100
1050
1/24 фіналу (квал.)
1725
863
1/32 фіналу (квал.)
1350
675
1/40 фіналу (квал.)
975
488
1/48 фіналу (квал.)
600
300
  1. Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.

Асноўная сеткаПравіць

  Першы раўнд
да 9 перамог
Другі раўнд
да 9 перамог
Чвэрцьфіналы
да 9 перамог
Паўфіналы
да 9 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                               
1    Роні О'Саліван 9  
   Роры Мак-Лаўд 6  
  1    Роні О'Саліван 5  
  12    Джо Пэры 9  
12    Джо Пэры 9
   Марк Дэвіс[ас 1] 0  
  12    Джо Пэры 7  
  14    Марка Фу 9  
14    Марка Фу 9  
   Бары Хокінс 6  
  14    Марка Фу 9
     Мэцью Стывенс 5  
8    Раян Дэй 5
   Мэцью Стывенс 9  
  14    Марка Фу 9  
  7    Алістэр Картэр 7  
7    Алістэр Картэр 9  
   Ян Мак-Калах[ас 2] 2  
  7    Алістэр Картэр 9
  9    Пітэр Эбдан 5  
9    Пітэр Эбдан 9
   Эндру Хігінсан 8  
  7    Алістэр Картэр 9
     Марк Уільямс 8  
13    Грэм Дот 9  
   Кен Доэрці 4  
  13    Грэм Дот 7
     Марк Уільямс 9  
4    Марк Сэлбі 7
   Марк Уільямс 9  
14    Марка Фу 9
3    Шон Мёрфі 10
3    Шон Мёрфі 9  
   Мартын Гоўлд 7  
  3    Шон Мёрфі 9  
  16    Марк Ален 5  
16    Марк Ален 9
   Сцюарт Бінэм 2  
  3    Шон Мёрфі 9  
     Стывен Лі 3  
15    Марк Кінг 9  
   Джад Трамп 8  
  15    Марк Кінг 5
     Стывен Лі 9  
6    Стывен Хендры 7
   Стывен Лі 9  
  3    Шон Мёрфі 9
  2    Стывен Магуайр 4  
5    Джон Хігінс 9  
   Джо Свэйл 7  
  5    Джон Хігінс 9
  11    Дзін Цзюньхуэй 4  
11    Дзін Цзюньхуэй 9
   Стыў Дэвіс 6  
  5    Джон Хігінс 7
  2    Стывен Магуайр 9  
10    Ніл Робертсан 9  
   Майкл Холт 7  
  10    Ніл Робертсан 8
  2    Стывен Магуайр 9  
2    Стывен Магуайр 9
   Джэймі Бёрнэт 3  
  1. Марк Дэвіс зняўся пры ліку 0:2 у сувязі з хваробай.
  2. Ян Мак-Калах зняўся пры ліку 2:6 у сувязі з хваробай.

ФіналПравіць

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Ян Верхаас.
Міжнародны цэнтр Тэлфарда, Тэлфард, Англія, 21 снежня 2008.
Марка Фу (14)
  Ганконг
9:10 Шон Мёрфі (3)
  Англія
Дзённая сесія: 34:74, 56:48, 0:99 (99), 103:17 (102), 4:70, 0:73 (73), 143:0 (69, 74), 31:66
Вячэрняя сесія: 1:77 (77), 66:51, 75:52 (59), 58:45, 0:109 (54), 6:87 (87), 73:39, 73:40, 93:23, 1:69 (64), 24:69
102 Найвышэйшая серыя 99
1 Соценныя серыі 0
4 Серыі 50+ 6

СпасылкіПравіць