Грэм Дот (англ.: Graeme Dott; нар. 12 мая 1977, Ларкхал, Шатландыя) — шатландскі прафесійны гулец у снукер. Чэмпіён свету 2006 года і пераможца адкрытага чэмпіянату Кітая 2007 года. Былы другі нумар сусветнага рэйтынгу (2007–2008), з сезона 2001/2002 да сезона 2008/2009 і з пачатку сезона 2010/2011 да жніўня 2013 года нязменна ўваходзіў у топ-16.
Грэм Дот
англ.: Graeme Dott |
 |
|
Дата нараджэння:
|
12 мая 1977(1977-05-12)[1] (45 гадоў)
|
---|
Месца нараджэння:
|
|
---|
Грамадзянства:
|
Шатландыя
|
---|
Вядучая рука:
|
правая
|
---|
Прафесійная кар'ера:
|
1994 — ...
|
---|
Найвышэйшы рэйтынг:
|
2 (15.05.2007–16.05.2008)
|
---|
Цяперашні рэйтынг:
|
23 (5 сакавіка 2018)
|
---|
Прызавыя грошы:
|
> £2,200,000
|
---|
Найвышэйшая серыя:
|
147 (Адкрыты чэмпіянат Брытаніі 1999)
|
---|
Колькасць соценных серый:
|
183
|
---|
Перамогі на турнірах
|
---|
Чэмпіён свету:
|
2006
|
---|
Стаў прафесіяналам у 1994 годзе ва ўзросце 17 гадоў, перамогшы на юніёрскім чэмпіянаце Вялікабрытаніі ў 1992 годзе і на аматарскім чэмпіянаце Шатландыі ў 1993 годзе. У 1996 годзе ўпершыню дайшоў да чвэрцьфіналу рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Уэльса, а ў 1997 — дэбютаваў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету. У сезоне 1998/1999 увайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу, дзе нязменна знаходзіцца па сённяшні дзень, а таксама ўпешыню выйшаў у фінал рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Шатландыі, дзе саступіў Стывену Хендры (1:9). У сезоне 2001/2002 упершыню ўвайшоў у топ-16 і дэбютаваў на турніры Мастэрс, а ў 2004 годзе выйшаў у фінал чэмпіянату свету, дзе саступіў Роні О’Салівану (8:18). Праз два гады зноў дайшоў да фіналу найбуйнейшага спаборніцтва і стаў чэмпіёнам свету, перамогшы Пітэра Эбдана (18:14) і здабыўшы першы рэйтынгавы тытул. У сезоне 2006/2007 дайшоў да паўфіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, што стала яго найлепшым вынікам на гэтым турніры, а таксама здабыў другую рэйтынгавую перамогу, выйграўшы адкрыты чэмпіянат Кітая, і падняўся на найвышэйшае для сябе другое месца ў рэйтынгу ў наступным сезоне, пасля чаго клінічная дэпрэсія сур'ёзна паўплывала на яго форму. У сезоне 2009/2010 займаў ужо 28-е месца ў сусветным рэйтынгу, аднак у трэці раз у кар'еры дайшоў да фіналу чэмпіянату свету, дзе саступіў Нілу Робертсану (13:18), і вярнуўся ў элітную групу 16-ці лепшых снукерыстаў. У 2013 годзе ўпершыню дайшоў да паўфіналу турніру Мастэрс, што стала яго найлепшым вынікам на найбуйнейшым запрашальным турніры па снукеры. З 2010 года не даходзіў да рэйтыгавых фіналаў да пачатку 2018 года, калі згуляў у вырашальных матчах двух рэйтынгавых турніраў запар, але саступіў Марку Уільямсу ў фінале German Masters (1:9) і Майклу Джорджыу ў фінале Shoot-Out (56:67).
У агульнай колькасці займаў другі радок у сусветным рэйтынгу адзін сезон. За сваю прафесійную кар'еру зрабіў больш за 190 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-35 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за два мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы у топ-20 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці. У 1999 годзе выканаў сваю адзіную максімальную серыю. У 2011 годзе выпусціў аўтабіяграфію "Frame of Mind: The Autobiography of the World Snooker Champion".