Кубак Мальты па снукеры

Кубак Мальты (англ.: Malta Cup) — былы прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры. Ён праходзіў з 1989 па 1998 гады як адкрыты чэмпіянат Еўропы (у 1998 годзе турнір меў назву адкрыты чэмпіянат Ірландыі), пасля чаго быў адноўлены ў 2001 годзе. З 2005 года турнір стаў называцца «кубак Мальты», а апошні розыгрыш у 2008 годзе праходзіў як нярэйтынгавы запрашальны турнір.

Кубак Мальты
Год заснавання: 1989
Арэна: Канферэнцыйны цэнтр Хілтан (з 2004 г.)
Горад: Партамаза (з 2004 г.)
Краіна: Мальта (з 2004 г.)
Фармат: Рэйтынгавы турнір (да 2007 г.)
Нярэйтынгавы турнір (2008 г.)
Прызавы фонд: £76,000 (2008)
Рэкорды
Апошні чэмпіён: Сцяг Англіі Шон Мёрфі
(другі тытул)
Рэкордная колькасць тытулаў: 4:

Сцяг Шатландыі Стывен Хендры

Найвышэйшая серыя: 142:

Сцяг Шатландыі Стывен Хендры (1993, 2006)
Сцяг Англіі Роні О’Саліван (2003)

Апошні турнір
Кубак Мальты 2008

Пераможцамі семнаццаці розыгрышаў кубку Мальты станавіліся 11 розных снукерыстаў. Рэкардсменам па колькасці тытулаў стаў Стывен Хендры, які выйграваў турнір чатыры разы (1993 (1993/1994), 1994, 2001 і 2005) і яшчэ тры разы саступаў у фінальных матчах (1990, 1993 (1992/1993) і 2003). Джон Пэрат тры разы быў чэмпіянам спаборніцтва (1989, 1990 і 1996) і два разы саступаў у фінальных паядынках (1994 і 1997). Пераможцам двух апошніх розыгрышаў кубку Мальты стаў Шон Мёрфі (2007 і 2008).